ГРЭ́КАЎ (Мітрафан Барысавіч) (да 1911 Мартышчанка Мітрафан Паўлавіч; 15.6.1882, хутар Шарпаеўка, Растоўская вобл., Расія — 27.11.1934),
рускі жывапісец, заснавальнік сав. батальнага жывапісу. Вучыўся ў Адэскім маст. вучылішчы (1898—1903), Пецярбургскай АМ (1903—11). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1925). Аўтар карцін «Тачанка» (1925), «Кавалерыйская атака», «Трубачы Першай коннай арміі», «Атрад Будзённага» (абедзве 1934) і інш., у якіх з гіст. дакладнасцю, пераканаўча ўзнавіў гераічныя будні грамадз.вайны, атмасферу 1920-х г. Ініцыятар стварэння дыярам і панарам (эскізы дыярам «Штурм Перакопа», 1931; «Абарона Царыцына», 1933, і інш.). Імя Грэкава прысвоена Студыі ваенных мастакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДА́ЙЦІС ((Gudaitis) Антанас Марціна) (29.7.1904, г. Шаўляй, Літва — 20.4.1989),
літоўскі жывапісец. Засл. дз. маст. Літвы (1961). Нар. мастак Літвы (1964). Нар. мастак СССР (1985). У 1926—29 вучыўся ў Каўнаскім ун-це і ў Каўнаскай маст. школе, у 1929—33 — у Нац. школе прыкладнога мастацтва ў Парыжы. Аўтар экспрэсіўных тэматычных кампазіцый, прасякнутых дынамікай жыцця: «Праца» (1929), «Рута адпачывае» (1962), «Па дарогах вайны» (1965—67), «Нявесты» (1981). Піша таксама пейзажы (трыпціх «Літоўскі пейзаж», 1937; «Вечар», 1963), партрэты, тэатр. дэкарацыі і інш. У творах Гудайціса паглыблены драматызм вобраза, псіхалагізм, узмоцненая роля фактуры жывапісу, колеру, сімволікі. Дзярж. прэмія Літвы 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВО́ЙНА (Станіслаў) (?—1573),
дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Служыў пры кіеўскім ваяводзе А.Неміровічу, удзельнічаў у войнах з татарамі і Маскоўскай дзяржавай. З 1528 каморнік каралевы Боны, з 1530 каралеўскі дваранін, з 1542 полацкі ваявода. Клапаціўся аб ваен. умацаванні горада, гасп. развіцці Полаччыны. У 1553 узначальваў пасольства ВКЛ у Маскву, якое падоўжыла на 2 гады перамір’е паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Калі ў час Лівонскай вайны 1558—83 у студз. 1563 60-тысячнае маскоўскае войска на чале з Іванам IV Грозным аблажыла Полацк, Давойна кіраваў двухтыднёвай абаронай горада, урэшце мусіў здаць яго. Да ліп. 1567 знаходзіўся ў палоне. Пасля вяртання ў ВКЛ удзельнічаў у рабоце Люблінскага сейма 1569.
расійскі ваен. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1810). Скончыў Пажаскі корпус у Пецярбургу (1781), служыў у гвардыі. Удзельнік рус.-швед.вайны 1788—90, Аўстэрліцкай бітвы (1805), Фрыдландскай бітвы (1807). У вайну 1812 камандзір 6-га пях. корпуса ў складзе 1-й Зах. арміі, вывеў яго з акружэння ў раёне Ліды (чэрв. 1812), удзельнік Смаленскай аперацыі 1812, Барадзінскай бітвы 1812 і інш. У час замежных паходаў рускай арміі 1813—14 і 1815 камандаваў рас. войскамі ў Варшаўскім герцагстве (з сак. 1813), корпусам у складзе Польскай арміі (з ліп. 1813) і інш., вызначыўся ў Лейпцыгскай бітве 1813.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́КАЎ (Іосіф Іванавіч) (4.4.1903, г. Гомель — 11.1.1984),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў пях. школу імя Саўнаркома БССР (1922), Вышэйшую с.-г. школу (1939). Удзельнік грамадз.вайны на Зах. фронце. У Вял.Айч. вайну са студз. 1942 на Зах., Цэнтр., 3-м Бел. і 1-м Укр. франтах. Парторг батальёна ст. лейт. Дз. вызначыўся ў 1944: у чэрв. ў час бою ў Дубровенскім р-не падняў воінаў у атаку; у ліп. ў баі за г. Гродна замяніў параненага камандзіра роты і павёў байцоў на прарыў абароны праціўніка, адзін з першых уварваўся ў горад. Да 1970 на парт. і сав. рабоце на Гомельшчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЛУ́СКІ (Dłuski) Астап [сапр.Лангер
(Langer) Адольф; 31.10.1892, г. Бучач Цярнопальскай вобл., Украіна — 12.2.1964], польскі дзярж. і паліт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Венскі ун-т (1918). З 1911 чл. Польскай с.-д. партыі. Адзін з заснавальнікаў (1918) кампартыі Аўстрыі. З 1918 чл. кампартыі Польшчы і кампартыі Усх. Галіцыі (з 1923 кампартыі Зах. Украіны). Рэдагаваў парт. выданні. У 1929—33 у СССР, чл.ВКП(б). У 1936—45 у Францыі, у час 2-й сусв.вайны ўдзельнічаў у Руху Супраціўлення. Пасля вяртання ў Польшчу чл.ЦК Польскай рабочай партыі (з 1948 ПАРП),
дырэктар Польскага ін-та па міжнар. справах (з 1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДКО́Ў (Дзяніс Аляксандравіч) (23.6.1904, г.п. Круглае Магілёўскай вобл. — 23.3.1948),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1935). Скончыў БДУ. З 1931 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККП(б)Б, Ін-це гісторыі АНБССР, БДУ, Мінскім пед. ін-це. Удзельнік Вял.Айч.вайны. Аўтар прац па гісторыі Беларусі 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Даследаваў развіццё капіталізму, рабочы і сял. рух і інш.
Тв.:
Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губерні. Мн., 1931;
Аб развіцці капіталізма ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст.Мн., 1932.
Літ.:
Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919—1941 гг.). Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭРЭ́ГУС (Міхаіл Гардзеевіч) (5.12.1904, с. Вясёлае Харкаўскай вобл., Украіна — 31.7.1997),
украінскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР (1963), чл.-кар.АМСССР (1958). Вучыўся ў Харкаўскім маст. ін-це (1923—30). Сярод твораў: цыклы афортаў «Па дарогах Украіны» (1941), «Па дарогах вайны» (1941—42), «Вяртанне» (1943—44), «Украінскія народныя думы і гістарычныя песні» і «Маруся Багуслаўка» (абодва 1947); трыпціх «Дума пра казака Галоту» (1960), цыкл «Стэп» (1970—80-я г.). Аўтар ілюстрацый да твораў І.Катлярэўскага, М.Гогаля, Т.Шаўчэнкі, Л.Талстога і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖАМЧУ́ЖЫН»,
рачны манітор Дняпроўскага атрада Пінскай ваен. флатыліі, які ўдзельнічаў у абарончых баях летам 1941. Пабудаваны ў 1934—36 у Кіеве. Меў на ўзбраенні 7 гармат і 3 кулямёты, экіпаж 72 чал. З 27.11.1936 у складзе Дняпроўскай ваен. флатыліі, удзельнічаў у паходзе Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь (1939). З 8.7.1940 у Дунайскай ваен. флатыліі. У пач.Вял.Айч.вайны абараняў вусце Дуная. У канцы ліп. 1941 пераведзены на Дняпро. Прыкрываў пераправы і адыход сав. войск на левы бераг Дняпра на Пд ад Кіева, каля гарадоў Ржышчаў і Канеў. Узарваны экіпажам 12.8.1941 пасля няўдалай спробы прарыву з Чаркасаў да Краменчуга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎРУ́К (Алесь) (сапр.Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч; 19.8.1910, г. Сянно Віцебскай вобл. — 23.8.1942),
бел.паэт. Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1938). Загінуў у баях пад Сталінградам. Друкаваўся з 1926. У зб-ках «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938) аптымістычны пафас, рамантыка прац. будняў, эстэтычная завершанасць. Апяваў героіку грамадз.вайны, рэв. подзвіг («Чапаеў», «Рагачоўскі сшытак», «Песня пра дукорскіх партызан»). Паэма «Крывёю сэрца» (1938) пра барацьбу з фашызмам у Іспаніі. З А.Ушаковым напісаў для дзяцей паэмы «Пра майго таварыша», «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (абедзве 1939), лібрэта аперэты «Зарэчны барок».