ЦЫНКАВА́ННЕ,
пакрыццё метал. вырабаў слоем цынку або яго сплаву. Робіцца апусканнем вырабу ў расплаўлены цынк, напыленнем расплаўленага цынку, электралітычным спосабам (гальванастэгіяй) або дыфузійным насычэннем цынкам з паравой або газавай фазы пры высокіх (да 850 °C) т-рах паверхневых слаёў вырабу (гл. Металізацыя). Прызначана ў асн. для аховы вырабаў ад карозіі.
т. 17, с. 147
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́СТА (ад грэч. kystis пузыр),
часовая форма існавання многіх прасцейшых, водарасцей і некаторых мікраскапічных шматклетачных арганізмаў. Характарызуецца наяўнасцю ахоўнай абалонкі. Выпрацавалася ў працэсе прыстасавання арганізмаў да неспрыяльных умоў асяроддзя. У прасцейшых адрозніваюць Ц. спакою (з тоўстымі абалонкамі; могуць існаваць некалькі гадоў) і размнажэння (з тонкай абалонкай; утвараюцца на кароткі перыяд).
т. 17, с. 153
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСО́ВЫ РАБО́ТНІК,
асоба, прынятая на работу на пэўны тэрмін. Тэрмін не павінен перавышаць 2 мес, а для замяшчэння часова адсутных работнікаў, за якімі захоўваецца іх месца работы, — да 4 мес. Адрозніваюць Ч.р. і сезонных, што прыняты на пэўны сезон года, які не перавышае 6 мес (напр., перапрацоўка агародніны і садавіны).
т. 17, с. 253
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭСАПІ́КСКІ ЗАЛІ́Ў (Chesapeake Bay). У Атлантычным ак. каля берагоў ЗША. Даўж. каля 315 км, шыр. 5—30 км, глыб. да 27 м, на фарватэры — больш за 11 м. Прылівы паўсутачныя (каля 1 м). Гал. порт — Балтымар. Берагі заліва злучаны мастамі, у т. л. адным з найдаўжэйшых у свеце (19,5 км).
т. 17, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНТА́РСКІЯ АСТРАВЫ,
архіпелаг з 15 астравоў у Ахоцкім м., у складзе Хабараўскага краю Расіі. Пл. каля 2,5 тыс. км². Найбуйн. а-вы: Вял. Шантар, Фяклістава, М.Шантар і Белічы. Астравы б.ч. гарыстыя (выш. да 701 м). Складзены з пясчанікаў і гліністых сланцаў, прарваных гранітамі. Лістоўнічныя і цемнахвойныя лясы, зараснікі кедравага сланіку.
т. 17, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНЬХАЙГУА́НЬСКІ ПРАХО́Д,
вузкая паласа нізін уздоўж зах. ўзбярэжжа Ляадунскага зал. Жоўтага м., у Кітаі. Даўж. каля 200 км, шыр. да 25 км. Гал. шлях, які злучаў Паўн.-Усх. Кітай і Вял. Кітайскую раўніну на працягу стагоддзяў. Па Ш.п. праходзяць чыгунка і шаша Пекін—Шэньян. Ад Ш.п. пачынаецца Вялікая Кітайская сцяна.
т. 17, с. 371
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАНГО́ЎТ (галанд. spanthout ад spant бэлька, рабро + hout дрэва),
1) папярочная бэлька (рабро цвёрдасці) набору корпуса судна (бартавой абшыўкі паміж днішчам і палубай) або фюзеляжа лятальнага апарата, да якой мацуюць стрынгеры і абшыўку. Надае канструкцыі патрэбную форму, трываласць і ўстойлівасць.
2) Відарыс папярочнага сячэння вонкавай паверхні корпуса судна на чарцяжы.
т. 17, с. 457
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАБС-РО́ТМІСТР,
чын (званне) обер-афіцэраў у арміях шэрагу краін (пераважна ў кавалерыі). У рас. арміі ўведзены ў 1801 (існаваў да 1917). Першапачаткова прысвойваўся пам. камандзіраў эскадронаў па страявой часці ў драгунскіх, а пазней у інш. кав. палках. У казацкіх войсках Ш.-р. адпавядаў чыну пад’есаула, у пяхоце — штабс-капітану.
т. 17, с. 467
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСТРЫ́КЦЫЯ (ад электра... + лац. strictio сцісканне, сцягванне),
дэфармацыя дыэлектрыка, прапарцыянальная квадрату напружанасці прыкладзенага эл. поля. Не змяняе знак пры змене напрамку эл. поля на процілеглы. Пры наяўнасці адваротнага п’езаэфекту (гл. П’езаэлектрычнасць) з’яўляецца малой нелінейнай дабаўкай да яго. Не мае адваротнага эфекту (пад уздзеяннем мех. напружанняў мяняецца толькі дыэлектрычная пранікальнасць).
т. 18, кн. 1, с. 91
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎБЕ́Я (Euboia),
востраў у Эгейскім м.; тэр. Грэцыі. Цягнецца на 170 км уздоўж усх. ўзбярэжжа Балканскага п-ва, з якім злучаны мостам. Пл. 3908 км². Берагі абрывістыя, рэльеф горны (выш. да 1743 м, г. Дырфіс), развіты карст. Міжземнаморскія хмызнякі, лясы. Вырошчваюць пшаніцу, вінаград, аліўкавыя гаі. Гал. горад — Халкіс.
т. 18, кн. 1, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)