падводны сярэдзіннаакіянічны хрыбет ва ўсх. частцы Ціхага акіяна. Даўж. 7600 км, шыр.да 850 км, найменшая глыб. над грэбенем 732 м. Схілы шырокія, выцягнутыя, рыфтавыя даліны слаба выражаныя. У паўн.ч. восевай зоны грэбень або вузкі хрыбет. Найвыш. пункты над У.-Ц.п. утвараюць а-вы Вялікадня і Галапагас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЯЯ РУМЕ́ЛІЯ,
аўтаномная вобласць у складзе Асманскай імперыі. Створана на тэр.Паўд. Балгарыі паводле рашэння Берлінскага кангрэса 1878 (гал.г. Плоўдзіў). Кіравалася ген.-губернатарам, які прызначаўся тур. султанам са згоды вял. дзяржаў. У выніку нар. паўстання ў вер. 1885 далучана да Балгарскага княства, што фактычна прызнана тур. ўрадам у лют. 1886.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНЕТЫ́ЧНЫЯ АДЗІ́НКІ,
гукавыя з’явы, што служаць для ўвасаблення слоў і сказаў у матэрыяльную гукавую форму. Да Ф.а. адносяцца гукі мовы, склады, фанетычнае слова, моўны такт, фраза, а таксама інтанацыйныя канструкцыі, колькасна і якасна адрозныя ў кожнай мове, паколькі найважн. кампанентам маўлення ў яго вусна-гукавой форме з’яўляецца інтанацыя. А.Я.Міхневіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАС (ад франц. face твар),
1) пярэдні (правы) бок чаго-небудзь.
2) У фартыфікацыі — прамалінейны ўчастак траншэі, ходу зносін, неўзрыўных процітанкавых і проціпяхотных загарод. Раней Ф. наз. павернуты да праціўніка бок палявога або доўгатэрміновага ўмацавання (напр., флешы) і крапаснога фартыфікацыйнага збудавання (напр., гал. вала крапасной агароджы. бастыёна) незалежна ад іх канфігурацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАСЕ́ТАЧНЫЯ ВО́ЧЫ,
складаныя зроку органы многіх членістаногіх: насякомых, ракападобных, некат. мнаганожак.
Складаюцца з вял. колькасці асобных, ізаляваных праслойкамі пігменту, простых вочак — аматыдыяў, рагавічная лінза якіх мае выгляд выпуклага 6-гранніка — фасеткі (адсюль назва). Ф.в. звычайна 1 пара. У насякомых колькасць аматыдыяў да 30 тыс. Мяркуюць, што Ф.в. насякомых могуць успрымаць колер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРТ-ОФ-КЛАЙД (Firth of Clyde),
заліў Ірландскага м. каля зах. берага Шатландыі. Даўж. каля 140 км, шыр. каля ўваходу 40 км, глыб. 33—164 м. Упадае р. Клайд. Прылівы паўсутачныя (да 4 м). Злучаны каналам (праз р. Клайд) з зал. Ферт-оф-Форт Паўночнага м.Гал. парты: Грынак, Дамбартан, Клайд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕБАТАДЭРМІ́Я,
свярблівы дэрматоз, які ўзнікае ў выніку павышанай адчувальнасці скуры да сакрэту слінных залоз маскітаў з роду флебатомус. Пашырана ў зоне гарачага клімату, асабліва ў краінах Б. Усходу. Носіць сезонны характар (вясна, лета, восень). Прыкметы: на адкрытых участках скуры ацёчныя папулы, смыленне і сверб. Ускладняецца гнайнічковымі захворваннямі скуры. Лячэнне тэрапеўт., электракаагуляцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕБІ́Т [ад грэч. phleps (phlebos) вена],
запаленне сценкі вены. У спалучэнні з трамбозам вены прыводзіць датромбафлебіту. Адрозніваюць Ф. паверхневых або глыбокіх вен канечнасцей, тазавых вен; варотнай вены (пілефлебіт) як ускладненне запаленчага або гнойнага працэсу ў брушной поласці; асептычны (напр., пры варыкозным расшырэнні вен); цэрэбральны (Ф. галаўнога мозга). Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАЭЛЕКТРО́ННЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
электравакуумныя ці паўправадніковыя прылады, якія пераўтвараюць энергію эл.-магн. выпрамянення аптычнага дыяпазону ў электрычную, а таксама відарыс у нябачных (напр., інфрачырвоных) прамянях у бачны відарыс. Прынцып дзеяння заснаваны на ўнутр. ці знешнім фотаэфекце. Да Ф.п. адносяць перадавальныя тэлевізійныя трубкі, узмацняльнікі яркасці відарыса, фотарэзістары, фотаэлектронныя памнажальнікі, фотаэлементы, электронна-аптычныя пераўтваральнікі.