ФЕРТ-ОФ-КЛАЙД (Firth of Clyde),

заліў Ірландскага м. каля зах. берага Шатландыі. Даўж. каля 140 км, шыр. каля ўваходу 40 км, глыб. 33—164 м. Упадае р. Клайд. Прылівы паўсутачныя (да 4 м). Злучаны каналам (праз р. Клайд) з зал. Ферт-оф-Форт Паўночнага м. Гал. парты: Грынак, Дамбартан, Клайд.

т. 16, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)