адносіны паміж людзьмі, заснаваныя на паходжанні ад агульнага продка (роднасць) або якія ўзнікаюць у мужа і жонкі да іх родных (сваяцтва). У першабытным грамадстве кроўнароднасныя адносіны былі асновай аб’яднання людзей у род, фратрыю, племя, яны характарызавалі формы сям’і. У сучасных сямейных адносінах адрозніваюць роднасць па лініях; прамой (бацькі і дзеці, продкі і нашчадкі), бакавой (браты і сёстры, дзядзькі, цёткі і пляменнікі), узыходнай (ад нашчадкаў да продкаў — напр., унук, сын, бацька, дзед), сыходнай (ад продкаў да нашчадкаў). Бел. назвы кроўнай роднасці па прамой лініі: 1-й ступені — бацька (тата), маці (матка, мама), сын, дачка (пазашлюбных дзяцей наз. бастрамі, байструкамі); няпоўнай роднасці паміж мужам (жонкаю) і дзецьмі ад папярэдняга шлюбу жонкі (мужа) — айчым, мачаха, пасынак, падчарыца; няпоўнай роднасці паміж дзецьмі — брат (сястра) па бацьку ці па маці; усынаўлення — выхаванец, выхаванка (у гаворках — гадаванец, гадаванка, дольнік, дольніца); дзеці мачахі і айчыма лічацца зводнымі братам і сястрой; 2-й ступені — дзед, баба, унук, унучка; 3-й ступені — прадзед, прабаба, праўнук, праўнучка; 4-й ступені — прапрадзед, прапрабаба, прапраўнук, прапраўнучка (гэтыя формы ўжываюцца вельмі рэдка і найчасцей замяняюцца апісальна). Далейшыя ступені кроўнай роднасці наз. агульна: па ўзыходнай лініі — продкі, дзяды, дзяды-прадзеды, па сыходнай — нашчадкі (патомкі). Назвы роднасці 1-й бакавой лініі: брат, сястра, пляменнік, пляменніца. У гаворках са значэннем «пляменнік» трапляюцца нябож, часам — сыновец; са значэннем «пляменніца» — нябога. Назвы роднасці 2-й бакавой лініі: дзядзька, цётка, дваюрадны (стрыечны) брат, дваюрадная (стрыечная) сястра. Назвы 3-й і наступных ліній ужываюцца радзей і звычайна перадаюцца апісальна. Назвы сваяцтва: муж, жонка, у гаворках таксама стары, старая; дзед, баба; гаспадар, гаспадыня. Да слова «муж» сінонімы мужык, чалавек, да слова «жонка» — маладзіца, дружына, жанчына і інш. Даччын муж — зяць; сынава жонка — нявестка (сынавая, сыновая). Мужавы бацькі — свёкар, свякроў (свякруха, свекрыва), жончыны — цешча, цесць; мужаў брат — дзевер, сястра — залвіца (залоўка). Слова «швагер» выражае 3 паняцці: сястрын муж, жончын брат, муж жончынай сястры; швагерка — жончына сястра. Братава жонка — братавая (браціха), братавыя паміж сабой — ятроўкі; дзядзькава жонка — дзядзіна (цётка). Бацькі мужа і жонкі адзін да аднаго — сваты, мацеры — свацці (свахі). У гаворках усе родныя мужа — сваты і свацці ў адносінах да ўсіх родных жонкі і наадварот. Асобна стаяць хросныя бацькі, хросная матка, хросныя дзеці — хроснік (хрэснік), хросніца (хрэсніца), а таксама назвы кум і кума. Усе яны звязаны з царкоўным абрадам хрышчэння. Апрача канкрэтных, ёсць агульныя назвы Р. і с.: радня, родзічы, сваякі, свае, у гаворках таксама радзіна, прырода, сраство, свайство, адроддзе, род і інш.Гл. таксама Роднасць у праве.
Літ.:
Трубачев О.Н. История славянских терминов родства и некоторых древних терминов общественного строя. М., 1959;
Булахаў М.Г. Старабеларускія назвы роднасці і сваяцтва // З жыцця роднага слова. Мн., 1968;
Алгебра родства: Родство. Системы родства. Системы терминов родства. Вып. 1. СПб., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДу садова-паркавым мастацтве,
зямельны ўчастак, засаджаны дрэвамі, кустамі, кветкамі. Як і парк, з’яўляецца ч.азелянення і фарміруецца паводле асн. прынцыпаў садова-паркавага мастацтва. Ствараюцца для адпачынку, прагулак, гульняў. З калекцыйна-экспазіцыйнымі і навук. мэтамі ствараюцца С. спец. прызначэння (напр., батанічны сад). Гар. С. для кароткачасовага адпачынку наз.скверам. Ад парку культуры і адпачынку адрозніваецца меншымі памерамі, нязначнай колькасцю спарт. збудаванняў, атракцыёнаў і інш. У кампазіцыі С. важную ролю адыгрываюць алеі, дарожкі, пляцоўкі, газоны, кветнікі, фантаны, каскады, каналы, малыя формы архітэктуры, часта ў С. ўключаюць альпінарыі і ружоўнікі. Для фарміравання прадметна-прасторавага асяроддзя і яго ўзбагачэння С. гарманічна спалучаюць рэльеф, вадаёмы і інш. сродкі ландшафтнай архітэктуры.
Вядомы з даўніх часоў: у Стараж. Егіпце, Вавілоне (т. зв. вісячыя сады Семіраміды), Рыме (багатыя С. ў загарадных вілах) і інш. Высокія дэкар. якасці ўласцівы С. сярэдневякоўя (Японія, Кітай, Індыя, Персія і інш.), эпохі Адраджэння (С. вілаў Баболі, д’Эстэ ў Італіі). З 12 ст. вядомы С. ў княжацкіх сядзібах Кіева, Уладзіміра (Расія). Сярод узораў С. — Летні сад у Пецярбургу, Аляксандраўскі ў Маскве.
На Беларусі С. вядомы з 15 ст.Іх стваралі ў манастырах, каля замкаў, у магнацкіх сядзібах і маёнтках; часам яны мелі утылітарнае прызначэнне, напр., аптэчныя С. (аптэчныя агароды) — папярэднікі бат. С. З 17 ст. стваралі т.зв. зімовыя С. (аранжарэі), якія часам уваходзілі ў арх. кампазіцыю палацаў, сядзібных дамоў (Альбінскі палацава-паркавы ансамбль, Радзівілімонтаўскі палацава-паркавы комплекс, Ружанскі палацавы комплекс і інш.). У 17 ст. вядомы т.зв. італьянскія С., дзе спалучаліся утылітарныя і дэкар. функцыі. З 2-й пал. 18 ст. пашыраны бат. С. з калекцыямі мясц. і іншаземнай флоры (Гродзенскі батанічны сад, С. у г. Горкі Магілёўскай вобл.). У канцы 18 — пач. 19 ст.гар. С. створаны ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Магілёве, Рагачове, Чэрыкаве, яны спалучалі планіроўку пейзажнага тыпу з элементамі рэгулярнага. У 19 ст. з развіццём прамысл. садоўніцтва на ўчастках паркаў эканам. тыпу (в. Бабоўня Капыльскага, г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага, в. Псуя Глыбоцкага р-наў) узніклі пладовыя С. З канца 1950-х г. адным з асн. элементаў сістэмы азелянення і ўзбагачэння эстэтыкі тэр. жылой забудовы стаў мікрараённы С. Інтэр’еры грамадскіх будынкаў часам афармляюць т.зв. зімовымі С. Для ўзбагачэння арх.-ландшафтнага вырашэння аб’ектаў робяць С. на дахах і тэрасах жылых дамоў. Навукова-доследная база для азелянення нас. месцаў — бат. С., адзін з кірункаў даследаванняў якіх — зялёнае буд-ва і ландшафтная архітэктура (Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай АН Беларусі, Батанічны сад БДУ, Батанічны сад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта і інш.).
Літ.:
Горбачев В.Н. Архитектурно-художественные компоненты озеленения городов. М., 1983;
Хромов Ю.Б. Планировка и оборудование садов и парков. Л., 1974;
Сычева А.В., Сосков И.Н. Актуальность организации садов на искусственных основаниях // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1981. № 1.
В.Р.Анціпаў, А.В.Сычова.
Бутхардскі батанічны сад каля г. Вікторыя (Канада).Былы Аляксандраўскі сад (цяпер Цэнтральны сквер) у Мінску.Сад Баболі ў г. Фларэнцыя (Італія).Сад камянёў манастыра Роандзі ў Токіо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЯНІ́ЗМ (ад назвы ўзгорка Сіён у г. Іерусалім),
ідэалагічны і паліт. рух, разгалінаваная сістэма арг-цый, дзейнасць якіх накіравана на рэалізацыю ідэі адзінай сусветнай яўрэйскай нацыі; у вузкім сэнсе — афіц. палітыка дзяржавы Ізраіль. Сіянісцкі рух актывізаваўся ў 2-й пал. 19 ст., калі ў Еўропе і Паўн. Амерыцы ўзніклі першыя палесцінафільскія арг-цыі: «Сусветны саюз ізраэлітаў» (1860, Парыж), «Камітэт за эміграцыю яўрэяў Расіі» (1882, Парыж), «Таварыства для распаўсюджвання асветы сярод яўрэяў Расіі» (1863, С.-Пецярбург з аддзяленнямі ў Адэсе і Рызе) і інш. З 1880-х г. сіянісцкія групы дзейнічалі ў Кіеве, Львове, Палтаве, Кракаве. У 1882 у Расіі створана група «Ховеве-Цыён» («Сябры Сіёна») з аддзяленнямі ў Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША. У ЗША сіяністы стварылі масонскі ордэн «Бнай Брыт» («Сыны Запавету», 1843), «Саюз амерыканскіх іудзейскіх кангрэгацый» (1873), «Цэнтральную канферэнцыю амерыканскіх рабінаў» (1889), «Федэрацыю яўрэйскіх жаночых арганізацый» (1896) і інш. арг-цыі і фонды. У 1897 існавала больш за 450 сіянісцкіх арг-цый у 28 краінах свету, выдавалася больш за 100 газет і часопісаў. У 1897 у г. Базель (Швейцарыя) адбыўся 1-ы сіянісцкі кангрэс, на якім створана Сусветная сіянісцкая арганізацыя, распрацаваны і зацверджаны яе статут і структура, выбраны кіраўнічыя органы, абвешчана праграма, дзе ў якасці першачарговай задачы выступала стварэнне яўр. дзяржавы ў Палесціне. Ідэйным ядром С. з’яўляецца канцэпцыя міру і адзінства ўсіх яўрэяў, незалежна ад іхсац. становішча і месца пражывання, а таксама ідэі «богавыбранасці» і «выключнасці» яўр. народа. Сіяністы выступаюць супраць асіміляцыі яўр. народа, у т. л. шляхам шлюбу з прадстаўнікамі інш. нацыянальнасцей. У межах сваіх канцэптуальных ідэй С. дапускае пэўны ідэалагічны плюралізм, чым абумоўлена неаднароднасць і шматварыянтнасць сіянісцкай ідэалогіі. У С. вылучаюцца кансерватыўная, ліберальная, дэмакратычная, сацыял-дэмакратычная, сацыяліст., камуніст. ідэйна-паліт. плыні, а таксама экстрэмісцкія кірункі: артадаксальна-клерыкальны, расісцкі. Валоданне велізарнымі капіталамі, кантроль над фінансамі, банкамі, страхавымі кампаніямі, вытв-сцю ўзбраення, інфармацыйна-вылічальнай тэхнікі і інш. галінамі прам-сці і сродкамі масавай інфармацыі, а таксама ўваходжанне ў склад паліт. эліты дазваляе прадстаўнікам С. ўплываць на развіццё сусв. эканомікі, эканам.міжнар. адносін. Вядучымі цэнтрамі эканам. і паліт. актыўнасці С. з’яўляюцца ЗША і Ізраіль. У 1975 С. асуджаны ААН як адна з форм расізму, у 1991 гэта рэзалюцыя скасавана.
На Беларусі з пач. 20 ст. дзейнічалі такія сіянісцкія партыі, як Паалей-Цыён (1906), Сіянісцка-сацыялістычная партыя (1904), Яўр.с.-д. рабочая партыя (1905), Мізрахі (сіянісцкая рэліг.арг-цыя, 1902) і інш. З канца 1920 — пач. 1930-х г. дзейнасць сіянісцкіх арг-цый у СССР была забаронена.
Літ.:
Идеология и практика международного сионизма. М., 1978;
Бегун В.Я. Вторжение без оружия. 3 изд. Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЯ́НСКІЯ МО́ВЫ,
група роднасных моў, агульным продкам якіх з’яўляецца праславянская мова. Належыць да сям’і індаеўрапейскіх моў. Найб. блізкія да С.м. балтыйскія мовы. Пашыраны на тэр. Еўропы і Азіі. Носьбітамі С.м. з’яўляюцца каля 350 млн. чалавек. У славяназнаўстве ў залежнасці ад геагр. лакалізацыі, асаблівасцей гіст. развіцця вылучаюць 3 слав. моўныя групы: усх.-слав., зах.-слав. і паўд.-славянскую. Да ўсх.-слав. групы адносяцца: беларуская мова, руская мова, украінская мова. Зах.-слав. група аб’ядноўвае польскую мову, чэшскую мову, славацкую мову, сербалужыцкія мовы і мёртвую палабскую мову. Да паўд.-слав. групы належаць балгарская мова, македонская мова, сербская мова, харвацкая мова, славенская мова, мёртвая стараславянская мова. Існуюць і т.зв. слав.літ. мікрамовы, якія функцыянуюць на вельмі абмежаванай тэр.: русінская, кашубская, усх.-славацкая, ляшская і інш.
С.м. ўяўляюць сабой вельмі блізкую групу роднасных моў у параўнанні з інш. індаеўрап. мовамі. Гэта праяўляецца ў лексіцы, структуры слова, словаўтваральных сродках, граматыцы, сінтаксісе, семантыцы. Аднак паміж імі існуюць і значныя адрозненні, што абумоўлена іх рознымі шляхамі развіцця ў апошнія паўтары тыс. гадоў. Напр., лексічны склад многіх С.м. адрозніваецца запазычаннямі з інш. неслав. моў: турцызмы ў балг. мове, германізмы ў чэшскай, літуанізмы ў беларускай і г.д. Пісьменнасць у славян існуе на аснове 2 азбук: слав. (гл. Кірыліца) і лац. (гл. Лацінскі алфавіт). Слав. азбука служыць усім усх. славянам, балгарам, сербам. македонцам. Зах. славяне, харваты, славенцы карыстаюцца лац. алфавітам. Для абазначэння некат. спецыфічных слав. гукаў, якія не маюць у лац. алфавіце адпаведных літар, ужываюцца розныя надрадковыя знакі або спалучэнні літар.
Працэс пераходу праслав. мовы ў самастойныя С.м. гістарычна звязаны з узнікненнем ранніх слав.феад. дзяржаў на значнай тэр.Паўд.-Усх. і Усх. Еўропы ў апошнія стагоддзі 1-га тыс.н.э. У розныя гіст. эпохі колькасць і суадносіны С.м. мяняліся. Так, у наш час мёртвай з’яўляецца стараслав. мова, якая раней мела важнае культ. і культавае значэнне ў жыцці славян, зрабіла істотны ўплыў на фарміраванне і развіццё інш. С.м. (асабліва паўд. і ўсх.). Рус., бел. і ўкр. мовы існуюць як самастойныя з 14 ст.; яны развіліся з адной старажытнарускай мовы, якая раней абслугоўвала патрэбы моўных зносін усіх усх. славян. Знікла палабская мова, на якой размаўляла слав. насельніцтва. што жыло ў басейне р. Лаба (Эльба). У выніку актыўнай германізацыі палабы перайшлі на ням. мову. З другога боку, македонская мова як самаст.літ. мова сфарміравалася ў 20 ст., у 19 ст. былі аб’яднаны ў моўных адносінах сербы і харваты. У канцы 20 ст. адбылося разыходжанне сербскай і харвацкай моў, адзначаны намаганні моваведаў Босніі і Герцагавіны ў стварэнні т.зв. басняцкай (баснійскай) мовы.
Літ.:
Кондрашов Н.А. Славянские языки. 2 изд. М., 1962;
Нахтигал Р. Славянские языки. М., 1963;
Славянские языки. М., 1977;
Супрун А.Е. Введение в славянскую филологию. 2 изд. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІ РАЁН.
Размешчаны на Пд Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 25.12.1962). Пл. 1,8 тыс.км². Нас. 40,5 тыс.чал. (2001, без г. Слуцк). Сярэдняя шчыльн. 23 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Слуцк. Уключае 209 сельскіх нас. пунктаў, 19 сельсаветаў: Акцябрскі, Амговіцкі, Беліцкі, Бокшыцкі, Вясейскі, Гацукоўскі, Грэскі, Знаменскі, Ісернскі, Казловіцкі, Кіраўскі, Ленінскі, Маяцкі, Паўстынскі, Першамайскі, Покрашаўскі. Рачкавіцкі, Сорагскі, Сяражскі.
Большая ч. тэрыторыі ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. паўн.-зах. — у межах Капыльскай грады. Паверхня пераважна раўнінная, 80% яе на выш. 160—180 м, 18% — на выш. 150—160 м. Найвыш. пункт 212 м на Пн ад в. Жылін Брод. Агульны нахіл з Пн на Пд. Карысныя выкапні: торф, мел, калійныя солі (паўн.ч. Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей). буд. пяскі. пясчана-жвіровы матэрыял, гліны і суглінкі для цэглы. Сярэдняя т-растудз. -6.3 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 580 мм за год. Вегетац. перыяд 193 сут. Найб.р. Случ з прытокамі Лакнея, Морач, Сівельга, Вясейка, Вял. Сліва. Вадасх. Рудня. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя забалочаныя (34,2%), дзярнова-падзолістыя (29,8%), дзярновыя забалочаныя (14,7%), тарфяна-балотныя (13,6%). Пад лесам 23,6% тэрыторыі, найб. лясныя масівы на Пн і ПнУ. Пераважаюць лясы хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя, трапляюцца асінавыя, дубовыя, грабавыя і інш. Штучныя насаджэнні — каля 19%. пераважна хваёвыя. Пад балотамі 0,9% тэр. раёна, найб. Пціч, Верхслуч, Жукава. Чамярыца, Вял. Мох—Ямнае. У межах раёна помнік прыроды рэсп. значэння — насаджэнне лістоўніцы ва Урэцкім лясніцтве.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 105,5 тыс.га, з іх асушаных 53,2 тыс.га. На 1.1.2002 у раёне 27 калгасаў, 1 саўгас, 19 фермерскіх гаспадарак, падсобная гаспадарка адкрытага акц.т-ва (ААТ) «Сельгасхімія», с.-г. прадпрыемствы ААТ «Крывая Града», «Эксперыментальная база «Танежыцы», даччынае Бел. чыгункі саўгас «Рачкавічы», арэнднае «Колас», с.-г.вытв. кааператыў «Селішча», племптушказавод. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, кукурузы, цукр. буракоў, шматгадовых сеяных траў, лёну, бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: харч. (сыр, вінна-гарэлачныя вырабы, воцат харчовы), буд. матэрыялаў (бетон, жалезабетонныя канструкцыі, пенапалістырол, палістыролбетон), паліўнай (торфабрыкет), металаапр. (вогнетушыцелі, садова-агародны інвентар); лясгас (драўніна, піламатэрыялы). Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Баранавічы — Асіповічы і Слуцк — Салігорск; аўтадарогі Мінск — Мікашэвічы, Асіповічы — Баранавічы, Івацэвічы—Старыя Дарогі і інш. У раёне 24 сярэднія. 9 базавых, 3 пач., 4 муз. школы, 3 школы мастацтваў, ПТВ, 26 дашкольных устаноў, 26 дамоў культуры. 12 клубаў, 40 б-к, 9 бальніц, 3 паліклінікі, 6 амбулаторый, 35 фельч.-ак. пунктаў, 2 дзіцячыя санаторыі «Случ» і «Сонейка». Помнікі архітэктуры: касцёл (пач. 20 ст.) у в. Балотчыцы, Сямёнаўская царква (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Барок, касцёл езуітаў (1649) у в. Замосце, паштовая станцыя (сярэдзіна 19 ст.) у в.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́НСКАЯ ВАЙНА́ 1773—75у Расіі, Пугачова паўстанне,
масавы антыўрадавы рух казакаў, прыгонных сялян, заводскіх рабочых, нярус. народаў (асабліва башкіраў на чале з Салаватам Юлаевым) пад кіраўніцтвам Е.І.Пугачова на р. Яік (цяпер Урал), Урале, у Зах. Сібіры, Прыкам’і, Паволжы, Зах. Казахстане і Слабадской Украіне. Выклікана ўзмацненнем прыгонніцтва, уціскам казакаў і нярус. народаў з боку рас.ваен. і цывільнай бюракратыі, прадпрымальнікаў. Пачалася ў вер. 1773 як паўстанне яіцкіх казакаў на чале са збеглым данскім казакам Пугачовым, які абвясціў сябе імператарам Пятром III, быццам бы цудам выратаваным і намерыўся заняць прастол, каб усталяваць «справядлівае» казацкае царства. У вер.-кастр. 1773 Пугачоў захапіў шэраг крэпасцей і ўмацаванняў, дзе знішчаў афіцэраў, забіраў артылерыю, боепрыпасы, і на чале войска (каля 2500 чал., 20 гармат) 16.10.1773 асадзіў г. Арэнбург. Хоць аблога Арэнбурга была беспаспяховай, Пугачоў адбіў некалькі вылазак гарнізона, разбіў карныя атрады ген. В.А.Кара і палк. П.М.Чарнышова. Яго армія, куды прыбывалі сяляне, работнікі уральскіх заводаў (прывозілі з сабой і гарматы), башкірскія і інш. атрады, у снеж. 1773 налічвала 25 тыс.чал. і 86 гармат. З яе складу вылучаліся асобныя атрады, якія пашыралі паўстанне на суседнія тэрыторыі. Кіравала арміяй і была адм.-паліт. цэнтрам паўстання Ваен. калегія. У сваіх маніфестах і ўказах ад імя Пятра III Пугачоў абяцаў казакам, сялянам і прыгнечаным народам волю і зямлю, заклікаў іх разам змагацца супраць улады Кацярыны II і дваран. У крас. 1774 урадавыя войскі разбілі армію Пугачова, які адступіў на Урал і ў Зах. Сібір, дзе зноў авалодаў шэрагам крэпасцей. Пасля новых няўдалых баёў з урадавымі атрадамі ён накіраваўся да Паволжа з мэтай ісці на Маскву. 23.7.1774 яго армія штурмам узяла г. Казань (акрамя крамля), але 23—26 ліп. была разбіта атрадам падпалк. І.І.Міхельсона. Пугачоў перайшоў на правы бераг Волгі, дзе пачалося ўсеагульнае паўстанне сялян супраць памешчыкаў і адміністрацыі. Маніфестамі ад 28 ліп. і 11 жн. 1774 ён («імператар Пётр III») вызваляў сялян ад прыгону і заклікаў знішчаць памешчыкаў. На чале новага войска Пугачоў пайшоў на Пд, узяў Саранск, Пензу, Саратаў і інш. гарады, але 5.9.1774 канчаткова разбіты Міхельсонам на Пд ад г. Царыцын. Неўзабаве яго схапілі і выдалі ўладам яго прыбліжаныя; пасля следства і суда ён з найб. актыўнымі паплечнікамі 21.1.1775 пакараны смерцю ў Маскве. Былі забіты, пакараны смерцю, закатаваны, зазналі цяжкія цялесныя пакаранні, катаргу і ссылку тысячы інш. удзельнікаў сял. вайны, апошнія ачагі якой задушаны да лета 1775. Тэрмін «С.в. 1773—75» побач з тэрмінам «паўстанне Пугачова» замацаваўся ў сав. гістарыяграфіі з 1940—50-х г. У сучаснай рас.гіст. л-ры (з 1990-х г.) найчасцей ужываецца тэрмін «паўстанне Пугачова».
Літ.:
Крестьянская война в России в 1773—1775 гг.: Восстание Пугачева. Т. 1—3. Л., 1961—70;
Овчинников Р.В. Манифесты и указы Е.И.Пугачева: Источниковедч. исслед. М., 1980.
М.Г.Нікіцін.
Да арт.Сялянская вайна 1773—75. М.І.Авілаў. Рабочыя прывозяць Пугачову гарматы. 1924.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́БЕЛЬ АБ РА́НГАХ,
заканадаўчы акт Рас. імперыі, які ў 18 — пач. 20 ст. вызначаў падзел на класы ваен., стацкіх і прыдворных чыноў. Уведзены Пятром I у 1722. Складаўся з уласна Табеля з пералікам 14 рангаў (класаў) ад 1-га вышэйшага да 14-га ніжэйшага і з 19 пунктаў каментарыяў да яго. Вайск. чыны падзяляліся на сухап., гвардыю, артыл., марскія. Сярод іх адрозніваліся генеральскія чыны (1—5-ы кл.), штаб-афіцэрскія (6—8-ы кл.), обер-афіцэрскія (9—14-ы кл.). Пры роўным чыне старшынства вызначалася часам атрымання чыну. Вайск. чыны мелі старшынства перад цывільнымі адпаведнага рангу. Чыны гвардыі мелі перавагу на 1—2 рангі. Паводле 1-й рэд. Табеля, атрыманне чыноў 7—14-га рангаў давала пэўныя правы цывільным чыноўнікам на час выканання службовых абавязкаў (пазней асабістае дваранства), спадчыннае дваранства атрымлівалі вайскоўцы ад 14-га і цывільныя асобы ад 8-га кл. З 1845 асабістае дваранства атрымлівалі чыны ад 9-га кл., спадчыннае дваранства — вайск. чыны ад 6-га і цывільныя ад 5-га (з 1856—4-га) кл. Недваране для атрымання афіцэрскага чыну служылі 12 гадоў у унтэр-афіцэрскіх чынах. Асобы, што былі ў чынах, якія не давалі асабістага дваранства, з 1832 маглі набываць правы ганаровых грамадзян. У пазнейшых рэдакцыях у Табель унесены горныя чыны і вучоныя ступені. Сістэма старшынства Табеля ахоплівала і чл. сямей чыноўнікаў; дочкі атрымлівалі ранг ніжэйшы на 4 рангі ад бацькавага, пасля выхаду замуж — ранг мужа. Чыны 1—2-га кл. тытулаваліся «высокаправасхадзіцельства», 3—4-га кл. — «правасхадзіцельства», 5-га — «высакароддзе», 6—8-га — «высокаблагароддзе», 9—14-га — «благароддзе». Правы на пэўныя ступені ордэнаў мелі чыны адпаведных класаў, а ўзнагарода ордэнам «вышэйшага» класа аўтаматычна азначала пераход у гэты клас. У 1801—41 друкаваліся спісы ўсіх цывільных чыноў, у 1842—1916 — цывільных чыноў першых 4 кл.; выдаваліся спісы генералаў, штаб і обер-афіцэраў паводле старшынства. У 18—19 ст. Табель неаднаразова мадэрнізаваўся. Тытулаванне ў арміі адменена загадам ваен. міністра Часовага ўрада 5(18).3.1917, ваен.-прыдворныя чыны скасаваны загадам 21.3(3.4).1917. Палажэнні Т.а.р. адменены дэкрэтам ВЦВК і СНК 10(23).11.1917 «Аб скасаванні саслоўяў і грамадзянскіх чыноў», інш. дакументамі сав. улады ў снеж. 1917—студз. 1918.
Літ.:
Шепелев Л.Е. Отмененные историей чины, звания и титулы в Российской империи. Л., 1977.
І.Л.Сінчук.
Некаторыя чыны паводле Табеля аб рангах (па стане на 1917)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛАЧЫ́НСКІ РАЁН.
Размешчаны на ПдУ Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 1931). Пл. 1,5 тыс.км². Нас. 34,1 тыс.чал. (2002), гарадскога 45%. Сярэдняя шчыльн. 23 чал. на 1 км² Цэнтр — г.Талачын. Раён уключае г.п.Коханава. 271 сельскі нас. пункт, Коханаўскі пасялковы Савет, 10 сельсаветаў: Аболецкі, Азерацкі, Алёнавіцкі, Валосаўскі, Воўкавіцкі, Жукнеўскі, Плоскаўскі, Серкавіцкі, Слаўнаўскі, Талачынскі. На З раёна невял. плошчы забруджаны радыенуклідамі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тэр. раёна знаходзіцца ў межах Аршанскага ўзвышша. Паверхня спадзіста-хвалістая і градава-ўзгорыстая, 70% яе на выш. 200—240 м, ніжэй за 200 м каля 20%. Найвыш. пункт 255 м (каля в. Серкавіца). Глыбіня расчлянення рэльефу да 25—30 м/км². Карысныя выкапні: торф. пясок. пясчана-жвіровы матэрыял. гліны і суглінкі. Сярэдняя т-растудз. -7.6 °C, ліп. 17.6 С Ападкаў 639 мм за год. Вегетац. перыяд 182 сут. Па тэр. раёна праходзіць водападзел паміж рэкамі басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Тут бяруць пачатак р. Друць з прытокамі: Бярозаўка, Хвашчоўка з Малінаўкай і Прудчанкай. Крывая з Іржэўкай; Бобр з Асакой; Абчуга; Пліса з Ільянкай; Абалянка; Еленка; на мяжы з Аршанскім р-нам працякае р. Адроў з прытокамі Дзярноўка і Сакалянка. Азёры: Касмачэўскае, Глыбокае. Сярэдняе. Вадасховішчы на рэках Друць. Рагачоўка. Сакалянка. Крывая. Пліса. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя забалочаныя (59.8%), дзярнова-падзолістыя (24,7%). Пад лесам 30,2% тэрыторыі. Пераважаюць лясы яловыя. хваёвыя. бярозавыя; трапляюцца асінавыя, чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, ліпавыя, дубровы; 13% — штучныя насаджэнні. пераважна хваёвыя. Найб. масівы на З і ПдУ раёна Пад балотамі 2,1% тэр. раёна. Найб. балоты Усвіж-Бук, Слаўнае. У межах раёна мікразаказнікі: бат. Лаўрэнавічы (мядзведжая цыбуля) і ландшафтна-гідралагічны Скарпуцева. Помнікі прыроды мясц. значэння: паркі «Рацава» і «Юзафполле».
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 85,4 тыс.га, з іх асушаных каля 20 тыс.га. На 1.1.2002 у раёне 17 калгасаў, 5 саўгасаў, 12 фермерскіх гаспадарак, 6 сялянска-калект. прадпрыемстваў, свінакомплекс «Нарцызава». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, ільнаводстве, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: харч. (віно, пладова-ягадныя напіткі, крухмал, макаронныя вырабы, масла, сыр, малочныя прадукты), буд. матэрыялаў (жалезабетонныя і сталярныя вырабы, піламатэрыялы), машынабуд. (экскаватары, машыны для кормавытворчасці), першаснай апрацоўкі лёну (ільновалакно), паліўнай (торфабрыкеты), тэкстыльнай (баваўняныя тканіны), кааператыўнай (хлебабулачныя, каўбасныя вырабы, безалкагольныя напіткі); лясгас (піламатэрыялы). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтамагістраль Брэст—Масква, аўтадарогі з Талачына ў Сянно і Круглае; газаправоды Ямал (Расія) — Еўропа, Таржок (Расія) — Івацэвічы; прадуктаправод Унеча—Полацк. У раёне 13 сярэдніх, 11 базавых, 8 пачатковых, 2 спарт. школы, 2 школы мастацтваў, ПТВ, Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, Дом рамёстваў, спарт.аздараўленчы лагер, 2 спарт. комплексы, 19 дашкольных устаноў, 36 клубаў, 35 б-к, 6 бальніц, 2 паліклінікі, 5 амбулаторый, 19 фельч.-ак. пунктаў. Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей. Выдаецца газ. «Наша Талачыншчына».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́НЫ (польскае ułan ад тур. oĝlan хлопец, слуга),
1) прадстаўнікі знаці Залатой Арды, якія вялі свой радавод ад нашчадкаў Чынгісхана, што не атрымалі трон. Сярод татар ВКЛ першымі У. былі князі Асанчуковічы, якія, верагодна, паходзілі ад аднаго з нашчадкаў Джучы-хана, кн. Асанчука. У войску ВКЛ У. складалі асобную харугву, якая ў 1631 налічвала 179 дымоў. У 16—18 ст. У. ў ВКЛ разгалінаваліся на некалькі родаў; валодалі маёнткамі, неслі вайсковую службу ў конніцы, вызваляліся ад падаткаў, мелі многія правы шляхты. З 2-й пал. 17 ст. племянныя адрозненні ў татар ВКЛ паступова зніклі, і У. перасталі істотна вылучацца сярод інш.ваен.-служылых родаў, захаваўшы ў асобных выпадках назву «У.» ў прозвішчах (напр., Малюшыцкія-У.).
2) Від лёгкай кавалерыі. Упершыню У. з’явіліся ў 13—14 ст. у манг.-тат. войску як часці конніцы, узброенай коп’ямі з флюгерамі, узначальваліся членамі ханскай сям’і. Першыя ў Еўропе уланскія часці з’явіліся ў 16 ст. ў Польшчы і ВКЛ Яны фарміраваліся з аселых тут татар-У. Напачатку мелі выключна татарскае адзенне, потым ад яго захаваўся толькі галаўны ўбор з квадратным верхам — уланка. У 18 ст. У. як від кавалерыі з’явіліся ў Аўстрыі і Прусіі, у пач. 19 ст. — у Францыі. На ўзбраенні ў іх былі пікі з флюгерамі, пазней пісталеты, з сярэдзіны 19 ст. — карабіны. У Рас. імперыі ў 1797 указам імператара Паўла I з ураджэнцаў б.ВКЛ сфарміраваны 2 кав. палкі, узброеныя шаблямі і пікамі: Конна-польскі таварыскі і Літоўска-татарскі, але назвы «У.» яны не мелі. У 1803 сфарміраваны лейб-гвардыі уланскі полк. У 1803—12 сфарміраваны або пераўтвораны з драгунскіх больш як 10 уланскіх палкоў, у т. л. Літоўскі уланскі і Татарскі уланскі палкі. У 1812 уланскія палкі сфарміраваны ў Літоўскіх войсках 1812 (на баку Францыі). Пасля вайны 1812 у рас. арміі ствараліся новыя уланскія палкі, у т. л. лейб-гвардыі Уланскі цэсарэвіча (з ураджэнцаў бел. і літ. губерняў; 1817). Да 1830 існавалі 2 гвардзейскія і 21 армейскі уланскія палкі. У 1882 уланскія палкі (акрамя 2 гвардзейскіх) перафарміраваны ў драгунскія, у 1907 адноўлены. У 1914 рас. кавалерыя мела 2 гвардзейскія і 17 армейскіх уланскіх палкоў. У. ліквідаваны ў пач. 1918. У Войску Польскім у міжваенны перыяд (1920—39) існавалі 27 палкоў У.
Літ.:
Грыцкевіч А.П. З гісторыі паселішчаў татар у Беларусі // Весці АНБССР. Сер. грамад. навук. 1981. № 6;
Канапацкі І.Б., Смолік А.І. Гісторыя і культура беларускіх татар. Мн., 2000;
Охлябинин С.Д. Из истории российского мундира. М., 1996. С. 64—74;
Валькович А. На поле чести // Родина. 2000. № 11;
Dumin S. Herbarz rodzin tatarskich Wielkiego Księstwa Litewskiego. Gdańsk, 1999.
І.Б.Канапацкі, А.М.Лукашэвіч.
Да арт.Уланы. Радавы Польскага уланскага палка. Канец 18 ст.Да арт.Уланы. Сутычка кавалерыстаў на пісталетах у эпоху напалеонаўскіх войнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Аляксандр Мікітавіч (28.8.1874, г. Вілейка Мінскай вобл. — 11.3.1941),
бел. грамадскі і культ. дзеяч, выдавец, публіцыст. Скончыў політэхн.ін-т у Рызе (1905). Адзін з арганізатараў і актывістаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), член яе ЦК. Рыхтаваў да друку газ.«Наша доля», у 1906—14 быў рэдактарам-выдаўцом газ.«Наша ніва». За публікацыі супраць самадзяржаўя неаднойчы прыцягваўся да суд. адказнасці. Адзін з заснавальнікаў бел. выдавецкага т-ва«Наша хата» ў Вільні. У 1912 у Вільні наладзіў выданне с.-г.час.«Саха», у 1914 у Мінску — краязн. часопіса Для бел. моладзі «Лучынка». У 1914—17 служыў у царскай арміі. Дэлегат з’езда воінаў-беларусаў Зах. фронту ў кастр. 1917, Усебеларускага з’езда 1917. Як прадстаўнік правага крыла БСГ у лют. 1918 увайшоў у выканаўчы к-тпаліт. аб’яднання «Менскае беларускае прадстаўніцтва». У крас. 1918 кааптаваны ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, у снеж. 1919 пасля яе расколу ўвайшоў у прэзідыум Найвышэйшай рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У Зах. Беларусі на выбарах у ліст. 1922 абраны ў польскі сейм як беспартыйны. Цесна супрацоўнічаў з Беларускім пасольскім клубам. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. Пад яго апякунствам дзейнічала ў 1922—29 Радашковіцкая беларуская гімназія імя Ф.Скарыны. У вер. 1939 вітаў вызваленчы паход Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь. У публікацыях на старонках газ. «Наша ніва» закранаў значныя падзеі грамадска-паліт. жыцця, выступаў супраць палітыкі царызму, палемізаваў з праціўнікамі бел.нац. адраджэння (арт. «Пакуль беларус спаў векавечным сном...», 1908; «Хаўрусныя балячкі», 1910; «Валасное земства і жыды», 1911; «Што думае народ аб школах», 1912; і інш.). Асвятляў розныя аспекты сац.-эканам. жыцця бел. зямель (арт. «Аб гарадах», «Аб ткацтве на Беларусі», абодва 1909; «Аб эканамічным палажэнні нашага краю», 1910; «Эміграцыя ў Амерыку», 1911; «Дарагоўля харчовых прадуктаў і вываз іх за граніцу», 1912; «Аб дарогах у Беларусі», 1913, і інш.). Выказваў аптымізм наконт перспектыў развіцця гаспадаркі Беларусі. Аўтар працы «Аб гаспадарцы на хутары і шнурах» (1909). Пісаў пра развіццё харч. прам-сці, апублікаваў эканам. нарыс «Беларусь. Літва» (1917). Шэраг артыкулаў прысвяціў сац.-эканам. і культ. адраджэнню Беларусі, яе дзярж. самастойнасці («Я буду чыноўнікам», «Пасля вайны», «Валасная і местачковая палітыка», «Прасвета Беларусі» і інш.). У 1930-я г. пісаў успаміны «З майго жыцця» (захаваліся не поўнасцю). 16.10.1939 арыштаваны органамі НКУС па абвінавачанні ў «шпіёнска-правакатарскай дзейнасці», 29.11.1940 Асобай нарадай пры НКУССССР асуджаны як «сацыяльна-небяспечны элемент» на 5 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных лагерах. Высланы ў Сіблаг (Новасібірская вобл., Расія). Памёр ад «паралічу сэрца» (паводле даведкі) на ст. Марыінск (цяпер Кемераўская вобл.; паводле інш. звестак — на этапе ў г. Арол ці Рэспубліцы Марый Эл, Расія). Рэабілітаваны ў 1961.
Тв.:
Дні жыцця // Шляхам гадоў: Гіст.-літ.зб.Мн., 1990;
Якуб Колас і «Наша ніва» // Маладосць. 1992. № 11.