ДУ́БАЎ (Георгій Савельевіч) (9.12.1933, г. Чыта, Расія — 9.8.1995),
беларускі акцёр. Нар.арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1958). З 1959 у Гродзенскім абл.драм. т-ры, з 1964 у Бел. т-ры імя Я.Коласа. Мастацтву Д. былі ўласцівы яркая характарнасць, камед. майстэрства, імправізацыйнасць. Акцёр дэталі, штрыха; імклівы, лёгкі, гарэзлівы і адначасова востры, удумлівы. Сярод лепшых роляў: Цярэшка Калабок («Трыбунал» А.Макаёнка), Жывата Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), Стары («Шчаслівае здарэнне» С.Мрожака), жонка Журдэна («Здурнелы Журдэн» М.Булгакава), Дон Хуан («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́СБУРГ (Doesburg) Тэа ван [сапр.Кюпер (Küpper) Крысціян Эміль Мары; 30.8.1883, г. Утрэхт, Нідэрланды — 7.3.1931], галандскі архітэктар, жывапісец, тэарэтык мастацтва. Адзін з заснавальнікаў час. «Дэ Сціл» («De Stÿl») у Лейдэне, дзе прапанаваў дактрыну рацыянальнага мастацтва, што мае цягу да раўнавагі і гармоніі і вынікае з прамавугольных геам. форм. У 1908—16 працаваў у плыні абстракцыянізму: «Кампазіцыя», «Контракампазіцыя» і інш. Творы носяць геам. характар выбару элементаў прамавугольных і дыяганальных рытмаў («Арыфметычная кампазіцыя». 1930. і інш.). З 1922 пад уплывам дадаізму. Аўтар тэорыі «элементарызму» — дыяганальных рухаў, якія перадаюць інтэнсіўнасць жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫБЕ́НКА (Павел Яфімавіч) (28.2.1889, с. Людкаў Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29.7.1938),
савецкі ваен. дзеяч. Камандарм 2-га рангу (1935). Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1922). З 1911 матрос Балт. флоту, у 1915—17 праследаваўся ўладамі за рэв. дзейнасць. Старшыня Цэнтрабалта (1917), удзельнічаў у падрыхтоўцы Кастр. рэвалюцыі 1917 (арыштаваў ген. П.М.Краснова). Чл. 1-га сав. ўрада, адзін з арганізатараў сав.ВМФ. З 1918 на камандных пасадах у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны (ваяваў пераважна на Украіне), каманд. войскамі Сярэднеазіяцкай, Прыволжскай і Ленінградскай ваен. акруг (1928—38). Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. Аўтар успамінаў пра рэв. рух на Балт. флоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЖО́Н (Dijon),
горад на У Францыі. Адм. ц. дэпартамента Кот-д’Ор і гал. горад гіст.вобл. Бургундыя. Гар. правы з 1182. 151,6 тыс.ж., з прыгарадамі каля 250 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Бургундскім канале. Прам-сць: маш.-буд., хім., абутковая, харч., дрэваапрацоўчая. Цэнтр вытв-сці бургундскіх він. Ун-т (з 1722). Арх. помнікі: сабор Сен-Бенінь (10—14 ст.), цэрквы — раманская Сен-Філібер (12 ст.), гатычная Нотр-Дам (13 ст.), палац Бургундскіх герцагаў (14—18 ст., у ім Музей прыгожых мастацтваў), руіны манастыра Шанмоль (1383—88), рэнесансавая царква Сен-Мішэль (1499—1530) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫХА́ННЕ РАСЛІ́Н,
працэс акісляльнага распаду вугляводаў (або інш. дыхальных субстратаў) да дыяксіду вугляроду (CO2) і вады, які ідзе з паглынаннем кіслароду. Пры гэтым вызваляецца энергія, што раней назапашваецца пры фотасінтэзе, і выкарыстоўваецца на ўтварэнне багатых энергіяй злучэнняў (часцей у форме АТФ). У ніжэйшых раслін абмен газаў пры дыханні ідзе шляхам дыфузіі праз паверхню клетак, у вышэйшых раслін — праз міжклетнікі, якія пранізваюць усё цела. Найб. інтэнсіўнасцю дыхання вызначаюцца маладыя, хутка растучыя органы і тканкі. У расліны найб. актыўна дыхаюць рэпрадукцыйныя органы, потым лісце, слабей — сцёблы і карані. З заканчэннем перыяду актыўнага росту Д.р. аслабляецца, што звязана з працэсамі старэння пратаплазмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯБА́З (ад грэч. diabasis пераход),
поўнакрышталічная палеатыпная магматычная горная парода з групы габрабазальтаў. Складзены з плагіяклазаў і аўгіту з прымессю магнетыту, ільменіту, другасных мінералаў, радзей алівіну, кварцу. Колер цёмна-шэры ці зеленавата-чорны. Шчыльн. 2700—3300 кг/м³. Трываласць на сцісканне да 300 МПа. Т-ра плаўлення 1005—1250 °C. Трапляецца ў магматычных формах складкавых абласцей і платформ. Формы залягання Д. — патокі, покрывы, дайкі, сілы і інш. Пашыраны ў пародах, якія складаюць крышт. фундамент Беларусі (г. Жыткавічы, р.п. Мікашэвічы, г. Шчучын). Выкарыстоўваецца як будматэрыял і сыравіна для каменнага ліцця, як напаўняльнік бетону, штучных камянёў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ВІСАН ((Davisson) Клінтан Джозеф) (22.10.1881, г. Блумінгтан, штат Ілінойс, ЗША — 1.2.1958),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Чыкагскі (1908) і Прынстанскі (1911) ун-ты. З 1911 у Тэхнал. ін-це Карнегі, з 1917 у Лабараторыях Бэл-Тэлефон, у 1946—54 візіт-праф. Віргінскага ун-та. Навук. працы па электроніцы, цеплавым выпрамяненні, фізіцы крышталёў і квантавай фізіцы. Незалежна ад Дж.П.Томсана адкрыў разам замер. фізікам Л.Джэрмерам (1927) дыфракцыю электронаў на крышталях нікелю, што стала эксперыментальным пацвярджэннем хвалевых уласцівасцей мікрааб’ектаў. Нобелеўская прэмія 1937.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 403—404.
нямецка-амерыканскі фізік, генетык і вірусолаг, адзін з заснавальнікаў малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АН ЗША, Амер.АН і мастацтваў, Каралеўскай акадэміі Даніі, АН Францыі, Лонданскага каралеўскага т-ва. Вывучаў фізіку ў Цюбінгенскім, Бонскім, Берлінскім і Гётынгенскім ун-тах. Доктарская ступень па фізіцы (1930). З 1937 у ЗША. У 1947—77 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ун-та ў Пасадэне (у 1961—63 ва ун-це г. Кёльн). Навук. працы па атамнай фізіцы, мутагенезе, рэпрадукцыі вірусаў. Адкрыў феномен генет. рэкамбінацыі ў бактэрыяфагаў. Нобелеўская прэмія 1969 (разам з А.Д.Хершы і С.Э.Лурыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМБІ́НСКІ (Генрык) (30.7.1908, г. Іркуцк, Расія — 12.8.1941),
удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. Пасля 1-й сусв. вайны жыў у Ашмянах. З канца 1932 у Віленскім ун-це на чале антыфаш. групы Студэнцкай лявіцы «Фронт». У 1935 адзін з заснавальнікаў легальнай антыфаш. студэнцкай газ. «Poprostu» («Папросту»). Удзельнік антыфашысцкага кангрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. У 1937 засуджаны на 4 гады турмы. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі зБССР інспектар раённага аддзела нар. асветы. Расстраляны гітлераўцамі ў Ганцавічах.
Тв.:
Wybór pism. Warszawa, 1962.
Літ.:
Brodowski L. Henryk Dembiński: człowiek dialogu. Warszawa;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМБІ́НСКІ (Мікалай Уладзіслававіч) (30.8.1899, г. Чарнігаў, Украіна — 22.4.1988),
бел. вучоны ў галіне эканомікі. Д-рэканам.н. (1971), праф. (1961). Засл. дз. нав.БССР (1972). Скончыў Усесаюзны завочны фін.-эканам.ін-т (1932). З 1932 у Куйбышаўскім планавым ін-це. У 1947—87 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі, з 1964 заг. кафедры эканам. аналізу і механізацыі ўліку. Даследаваў праблемы павышэння эфектыўнасці вытв-сці ў прамысловасці, тэорыі эканам. аналізу і бухгалтарскага ўліку.
Тв.:
Вопросы теории экономического анализа. М., 1973;
Основные направления повышения эффективности производства в промышленности. Мн., 1976 (разам з В.Г.Храпчанкавым);
Анализ экономики промышленного предприятия. Мн., 1979.