Створаны ў 1931 у Маскве, з 1981 акад., з 1992 імя С.У.Абразцова, які ў 1931—92 узначальваў т-р. Рэпертуар эстр.-канцэртнай, героіка-рамант., сатыр. накіраванасці, разлічаны на дзіцячую і дарослую аўдыторыю. Сярод спектакляў для дзяцей: «Кот у ботах» Г.Уладычынай (1937), «Церам-Церамок» С.Маршака (1940), «Вясёлыя медзведзяняты» М.Паліванавай (1945), «Хітры Вожык» Н.Гернет і Я.Спяранскага (1979), «Маўглі» паводле Р.Кіплінга (1987), «Тыграня Петрык» Гернет паводле Г.Янушэўскай і Я.Вількоўскага (2000), «Братка Трусік» Б.Галдоўскага паводле Дж.Харыса (2003), для дарослых: «Чароўная лямпа Аладзіна» Гернет (1940), «Кароль-алень» Спяранскага паводле К.Гоцы (1943), «Звычайны канцэрт» А.Бондзі і З.Герта (1946, 1952; яго новая рэдакцыя — «Незвычайны канцэрт» Абразцова, Бондзі, З.Папернага, Герта і У.Кусава, 1968), «Боская камедыя» І.Штока (1961), «Шлягер, шлягер, толькі шлягер» А.Хайта (1985), «Геракл» М.Барценева (1994), «Камедыя памылак» У.Шэкспіра (1998), «Вялікі перасмешнік» Галдоўскага і К.Абразцовай па кн. Абразцова «Па прыступках памяці» (2001), «Тыль» Р.Горына (2002) і інш. У трупе т-ра ў розныя гады нар.арт.СССР Герт, нар.арт. Расіі Кусаў, С.Самадур, Спяранскі, засл. арт. Расіі Н.Абразцова, І.Зайцаў, І.Мазінг, Е.Сінельнікава, К.Успенская, рэж. К.Абразцова, Ф.Віёлін, А.Дзеннікаў, маст. Б.Тузлукаў, А.Спешнева. З 1937 пры т-ры працуе музей тэатр. лялек. На фасадзе будынка т-ра ўстаноўлены гадзіннік з заваднымі лялькамі — адна са славутасцей Масквы.
Літ.:
Смирнова Н.И. Театр Сергея Образцова. М., 1971;
Хорт А., Голдовский Б. Не только куклы. М., 2001;
Духанина Л. Кукольное братство двадцатого века // Куклы и театр. М., 2002.
Цэнтральны тэатр лялекімя С.У.Абразцова Гадзіннік на фасадзе будынка тэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВАРЦ Яўген Львовіч (21.10.1896, г. Казань, Татарстан — 15.1.1958),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1914—16). Друкаваўся з 1923. У п’есах «Голы кароль» (нап. 1934, апубл. і паст. 1960), «Чырвоная шапачка» (паст. 1937), «Снежная каралева» (паст. 1939) і інш. на сюжэты нар. казак, казак Х.К.Андэрсена створаны ўласныя жывыя і арыгінальныя характары. П’есы «Цень» (паст. 1940), «Дракон» (паст. 1962) пра механізм панавання і падпарадкавання ў таталітарным грамадстве. П’еса-прытча «Звычайны цуд» (паст. 1956; кінафільм 1965, тэлефільм 1978) пра сілу дабра і веры чалавека. Аўтар аповесцей для дзяцей «Прыгоды Шуры і Марусі», «Чужая дзяўчынка» (абедзве 1937), «Першакласніца» (1949), вершаў, апавяданняў для дзяцей, дзённікаў, успамінаў, сцэнарыяў фільмаў «Папялушка» (1947), «Дон Кіхот» (1957). Яго творам уласцівы едкая іронія, эксцэнтрычны жарт, філас. сатыра і элементы лірызму. П’есы Ш. ставілі т-ры Беларусі: «Чырвоная шапачка» — Дзярж.т-р лялек (1940, 1986), Бел.рэсп.т-р юнага гледача (1963, 1967), Магілёўскі абл.драм.т-р (1972); «Снежная каралева» — Гродзенскі абл.драм.т-р (1950), Дзярж.рус.драм.т-р (1966), Бел.т-рімя Я.Коласа (1977), Бел.т-рімя Я.Купалы (1978); «Два клёны» — Брэсцкі абл.драм.т-р (1960), т-рімя Я.Коласа (1963), Бел.т-р юнага гледача (1968), Магілёўскі абл.драм.т-р (1978); «Беласнежка і сем гномаў», «Цар-вадакрут» — Гродзенскі абл.драм.т-р (1963, 1965); «Хрусталёвы чаравічак» — рус.драм.т-р (1977); «Голы кароль» — Гродзенскі абл.драм.т-р (1979), Бел.т-р юнага гледача (1996); «Папялушка» — Бел.т-р «Лялька» (1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЕ́ЎСКІ Валерый Мікалаевіч (н. 20.6.1939, Мінск),
бел. рэжысёр, педагог. Засл. дзеяч маст. Беларусі (1976). Нар.арт. Беларусі (1995). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). З 1968 у Нац. т-ры імя Я.Купалы (з 1973 гал. рэжысёр, з 1991 маст. кіраўнік). Адначасова выкладае ў Бел.АМ (з 1996 праф.). Творчасць Р. адметная паэтычнасцю, метафарычнасцю, філас. абагульненнямі, спалучэннем выразнай сцэн. формы з дакладнай распрацоўкай характараў. Сярод пастановак у т-ры імя Я.Купалы: «Што той салдат, што гэты» Б.Брэхта (1969), «Трыбунал» (1971), «Святая прастата» (1976) і «Пагарэльцы» (1980) А.Макаёнка, «Лесвіца славы» Э.Скрыба (1972), «Вясёлы тракт» Б.Васільева (1973), «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1974; 2-я рэд. 1983), «Апошні шанц» В.Быкава (1974), «Характары» паводле В.Шукшына (1975), «Эшалон» М.Рошчына (1976), «Мы, што ніжэй падпісаліся» А.Гельмана (1979, апошнія тры з А.Андросікам), «Святая святых» І.Друцэ, «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (абедзве 1977), «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава (1980), «Закон вечнасці» Н.Думбадзе (1981), «Рэвізор» М.Гогаля (1982), «Парог» (1983), «Радавыя» (1984, Дзярж. прэмія СССР 1985), «Князь Вітаўт» (1997), «Чорная панна Нясвіжа» (2000) А.Дударава, «Бура» У.Шэкспіра (1986), «Мудрамер» М.Матукоўскага (1987, Дзярж. прэмія Беларусі 1988), «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева (1989), «Цынкавыя хлопчыкі» С.Алексіевіч і Р. (1991), «Тры сястры» А.Чэхава, «З нагоды мокрага снегу» паводле Ф.Дастаеўскага (абодва 1992), «Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата (1996) і інш. Паставіў спектаклі ў Гомельскім абл.драм. т-ры: «Страсці эпохі» паводле рамана «Завеі. Снежань» І.Мележа (1989), «Суцяшальнік удоў» Д.Марота і Б.Рандоне (1998), «Каханая, павінен я памерці» паводле Э.Растана (2000) і інш. Ажыццяўляе пастаноўкі таксама ў т-рах Расіі — «Характары» паводле Шукшына (Т-р камедыі, Ленінград, 1977), «Парог» Дударава (Якуцкі драм.т-р, 1987), «Надзежда Путніна, яе час, яе спадарожнікі» І.Малеева (Т-р на Малой Броннай, Масква, 1988), «Суцяшальнік удоў» Марота і Рандоне (Рус.драм. башкірскі т-р, Уфа, 1999); Украіны — «Паўлінка» Я.Купалы (Кіеўскі драм.т-рімя І.Франко, 1982); Польшчы — «З нагоды мокрага снегу» (1991), «Рэвізор» (абодва Т-рімя А.Венгеркі, Беласток, 1993); Славеніі — «Зацюканы апостал» Макаёнка (Славенскі нац.т-р, Марыбар, 1984); Эстоніі — «Рэвізор» (Рускі т-р, Талін, 1986); Паўн. Ірландыі — «Парог» Дударава (т-р «Luryc», Белфаст, 1989) і інш. На Бел. тэлебачанні паставіў спектакль «Па шчасце, па сонца» паводле твораў Я.Купалы (1971), фільм-спектакль «Апошні шанц» паводле Быкава (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МАВА Антаніна Іванаўна (н. 1.3.1926, с. Канскае Прыморскага краю),
бел. мастак у галіне маст. шкла. Скончыла Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя Мухінай (1953). З 1959 на Барысаўскім хрусталёвым з-дзе. Карыстаецца пераважна халоднымі тэхнікамі дэкарыравання шкла — алмазнай і аптычнай гранямі, пескаструменнай апрацоўкай, траўленнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. За 7 км на У ад Ганцавіч, 250 км ад Брэста. 1528 ж., 573 двары (1994). 3 цэхі (па вытв-сці безалкагольных напіткаў, каўбасны і швейны). Сярэдняя школа, Дом культуры, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Помнік архітэктуры — сядзіба 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВА́НЕМУЙНЕ», Эстонскі акадэмічны тэатр «Ванемуйне»,
старэйшы т-р Эстоніі, які аб’ядноўвае оперу, драму, аперэту і балет. Засн. ў 1870 у Тарту па ініцыятыве эст. паэтэсы і драматурга Л.Койдула, п’есы якой паклалі аснову нац. драматургіі. Спектаклі ставіліся пры пеўчым т-ве «Ванемуйне» (ад імя бога песні ў эст. міфалогіі). З 1906 прафесійны. У 1966 прысвоена званне акадэмічнага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРСАНО́Ф’ЕВА Вера Аляксандраўна (22.7.1890, Масква — 29.6.1976),
савецкі геолаг. Чл.-кар. Акадэміі пед. навук СССР (1945). Вучаніца А.П.Паўлава. Навук. працы па стратыграфіі палеазойскіх адкладаў басейна верхняй Пячоры, геамарфалогіі Паўн. Урала, таксама па гісторыі геал. навукі і папулярызацыі геал. ведаў. Залаты медаль імя А.П.Карпінскага АНСССР (1950). Імем Варсаноф’евай названа адна з вяршынь Прыпалярнага Урала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТУ́ЦІН Мікалай Фёдаравіч (16.12.1901, с. Чапухіно Белгародскай вобл., Расія — 15.4.1944),
савецкі ваенны дзеяч. Ген. арміі (1943). Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929), Акадэмію Генштаба (1937). У Вял.Айч. вайну нач. штаба шэрагу франтоў, нам.нач. Генштаба, каманд. войскамі Паўд.-Зах., Варонежскага і 1-га Укр. франтоў. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ Дзмітрый Іванавіч (1729? — 5.9.1758),
стваральнік рускага фарфору. У 1736 пасланы за мяжу, дзе вывучаў хімію, металургію і горную справу. Пасля вяртання ў Расію ў 1744 быў накіраваны ў Пецярбург на Парцэлінавую мануфактуру (цяпер фарфоравы з-дімя М.В.Ламаносава). У 1752 Вінаградаў атрымаў першы фарфор з айч. сыравіны.
Літ.:
Никифорова Л.Р. Родина русского фарфора. Л., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗКО́Ў Юрый Мікалаевіч (н. 2.10.1939, Масква),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1977), лётчык-касманаўт СССР (1977). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц.інж. вучылішча. З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 7—25.2.1977 з В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-24» (яго бортінжынер) і на арбітальнай станцыі «Салют-5». Працягласць палёту 17,73 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.