гістарычная балцка-літоўская вобласць. Няпэўнасць крыніц спарадзіла цяжкасць у вызначэнні тэр. Дз.: Хроніка Быхаўца (16 ст.) вызначыла яе ў раёне г. Вількамір (цяпер г. Укмерге, Літва); паводле гісторыка У.Ц.Пашуты, яна знаходзілася ў міжрэччы Нявежы і Швянтоі або на У ад р. Швянтоі, дзе звычайна паказваецца Аўкштайція. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1219. У 1264 заваявана кн.Войшалкам і ўключана ў склад ВКЛ.
Літ.:
Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. 2 выд.Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАНЬКО́-МАЙСЮ́К (Леанід Васілевіч) (н. 10.10.1957, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1982). З 1982 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1972. Першы зб. паэзіі «Вандроўнік» (1983). Аўтар зб. вершаў «Над пляцам» (1986), вершаў, паэм, эсэ «Тут» (1990), «Акропаль» (1994), прозы «Пра тое, як я...» (1992). Распрацоўвае тэмы творчасці, працы, кахання. Асобныя вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЬКО́, Данько-Аляксеенка Наталля Якаўлеўна (1892, Тбілісі — 18.3.1942), рускі скульптар-кераміст. У 1900—08 вучылася ў прыватных студыях і вучылішчах Масквы, Вільні, Пецярбурга. З 1914 працавала ў Петраградзе на імператарскім (з 1918 дзяржаўны) фарфоравым з-дзе. Стварыла больш за 300 паліхромных фарфоравых груп, фігурак, рэльефных пасудзін і скульпт. настольных прыбораў (у т. л. творы т.зв. агітацыйнага фарфору), якія вызначаюцца пластычнай выразнасцю матэрыялу, развіццём традыцый рус.нар. керамікі і маст. фарфору.
Літ.:
Овсянников Ю.М. Скульптор в красном халате. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПА́ТЫЯ (Hypatia),
Іпатыя з Александрыі (370—415), матэматык, астраном і філосаф-неаплатонік. Пасля навучання ў Афінах выкладала астраномію, матэматыку і філасофію ў Александрыйскім музеі. Забіта натоўпам хрысціян-фанатыкаў. Гіпатыі належалі працы па матэматыцы, астраноміі, тлумачэнні твораў грэч. філосафаў. Яе творы да нас не дайшлі.
Літ.:
Ван-дер-Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука: Пер. с гол. и англ. [Т. 1—2]. М., 1959—91;
Кольман Э. История математики в древности. М., 1961;
Гольбах П. Галерея святых... Пер. с фр. Киев, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖАНО́ЦКАЯ СПРА́ВА»,
часопіс у Заходняй Беларусі. Орган Аб’яднання бел. жанчын імя А.Пашкевіч (Цёткі). Выдаваўся ў сак.—ліст. 1931 у Вільні на бел. мове. Узнімаў актуальныя пытанні жыцця, побыту, грамадскага становішча жанчын Зах. Беларусі, інфармаваў пра паліт. і грамадскія падзеі, жаночы рух у розных краінах свету, змяшчаў літ. матэрыялы. Садзейнічаў пашырэнню нац. свядомасці бел. жанчын, яднаў іх на грунце грамадскай працы і агульнаасв. задач. Меў рубрыкі «Парады маці», «Пытанні і адказы», «Наша пошта» і інш.
украінская пісьменніца. Скончыла Харкаўскі ін-тнар. адукацыі (1925). Друкавалася з 1924. Дэбютавала кнігай вершаў для дзяцей «Далёкі край» (1927). Аўтар зб-каў вершаў «Дні трывог» (1945), «Наша Радзіма» (1947), «Вясёлыя сябры» (1975), кн. прозы «Радня» (1934), «Апавяданні, казкі, аповесці» (1962), рамана «Трактарабуд» (ч. 1—2, 1931—32) і інш. Вядома як перакладчыца. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі Э.Агняцвет, В.Вярба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАРЯ́»,
літаратурна-грамадскі рукапісны часопіс. Выдаваўся ў 1910 у г. Капыль Мінскай вобл. на рус. мове гуртком «Самаразвіццё і самаадукацыя». У ім супрацоўнічалі З.Жылуновіч (Ц.Гартны), А.Гурло, Х.Станілевіч, Х.Чарнышэвіч і інш. Меў раздзелы белетрыстыкі, літ. крытыкі і публіцыстыкі. У часопісе змешчаны апавяданні Н.Беленькага «Сухотны» і А.Неўліна «Ахвяра», вершы. У крытычных артыкулах, скіраваных супраць дэкадэнтаў і мадэрністаў, высока ацэньвалася бел. паэзія, адзначалася яе цесная сувязь з нар. жыццём. Выйшла 15 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХАРЭ́ЎСКІ (Аляксандр Сцяпанавіч) (н. 6.4.1929, в. Колкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1975), праф. (1983). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1955). З 1958 у Мінскім мед. ін-це (з 1967 заг. лабараторыі, у 1983—96 заг. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы сінт., кардыя-, нейратропных, супрацьгіпаксічных, супрацьалергічных сродкаў, лекаў расліннага паходжання.
Літ.:
А.С.Захаревский: (к 60-летию со дня рождения) // Фармакология и токсикология М., 1990. Т. 53, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́ЕБЕК ((Seebeck) Томас Іаган) (9.4.1770, Талін — 10.12.1831),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай (1818) і Парыжскай (1825) АН. Вучыўся ў Берлінскім і Гётынгенскім ун-тах. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме і оптыцы. Адкрыў з’яву тэрмаэлектрычнасці (гл.Зеебека з’ява), пабудаваў тэрмапару і выкарыстаў яе для вызначэння т-ры. Даследаваў форму сілавых ліній магн. поля, вывучаў магн. дзеянне эл. току, палярызацыю святла, выявіў палярызацыйныя ўласцівасці крышталёў турмаліну.
Літ.:
Льоцци М. История физики. Пер. с итал. М., 1970. С. 263—264.