БЫ́КАЎ Віктар Мікалаевіч (н. 19.2.1945, г. Алматы, Казахстан),
бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту (1969). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). Чэмпіён свету ў каманднай (1967, 1969), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў індывід. і каманднай (1970) гонках з праследаваннем на 4 км на трэку, чэмпіёнСССР у індывід. (1965) і камандных (1968—69, 1971) гонках, неаднаразовы пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ТНІКАЎ Пётр Рыгоравіч (н. 8.3.1930, в. Зіноўкіна Чырвонаслабодскага р-на, Мардовія),
расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1959). Скончыў ін-тфіз. культуры ў Маскве (1967). Алімп.чэмпіён (1960, Рым), чэмпіён Еўропы 1962, СССР у 1957—62, 1964, рэкардсмен свету ў 1960—63 у бегу на 5 і 10 тыс.м. Прэзідэнт Цэнтр. савета т-ва «Спартак», трэнер-выкладчык (да 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛАБО́ЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч (н. 8.5.1946, в. Скіпоравічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка, бег). Майстар спорту міжнар. класа (1970). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1969). Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні ў эстафеце 3 × 1000 м (1969). Неаднаразовы чэмпіёнСССР у бегу на 1500 м, 5000 м і ў кросе на дыстанцыі 8 км. Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Аляксандр Аскольдавіч (н. 12.2.1957, г. Алматы, Казахстан),
бел. спартсмен (стралковы спорт). Скончыў БДУ (1986). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1977). Чэмпіён Еўропы ў камандным і бронз. прызёр у асабістым першынстве (1977, Бухарэст), чэмпіёнСССР у камандным першынстве (1979). З 1986 малодшы навук. супрацоўнік Ін-та фіз.-арган. хіміі АН Беларусі. З 1996 — трэнер нац. каманды Беларусі па спарт. стральбе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЙФ, Круіф (Crujiff) Іохан (н. 25.4.1947, Амстэрдам), галандскі спартсмен (футбол). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1974), бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1976). Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1971—73), Суперкубка і Міжкантынентальнага кубка (1972), Кубка «Залаты мяч» (1971, 1973—74). Чэмпіён Нідэрландаў (1966—68, 1970, 1972—73, 1982—84) і ўладальнік Кубка Нідэрландаў (1967, 1970—72, 1983—84). Чэмпіён (1974) і ўладальнік Кубка Іспаніі (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКАЎЦО́Ў Аляксандр Міхайлавіч (н. 25.4.1936, г. Гомель),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССР (1956). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1960). З 1979 інструктар фіз. культуры. Чэмпіён Еўропы на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м, сярэбраны прызёр на дыстанцыі 500 м (1957, г. Гент, Бельгія). ЧэмпіёнСССР на байдарцы-адзіночцы (1957—1958) на дыстанцыі 500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЗЕРАЎ Мікалай Мікалаевіч (11.12.1922, Масква — 2.6.1997),
расійскі спартсмен (тэніс); спарт. каментатар. Брат Ю.М.Озерава. Засл. майстар спорту СССР (1947). Нар.арт. РСФСР (1973). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1945, Масква). З 1945 акцёр Малога маст.акад. тэатра (Масква). З 1950 спарт. каментатар на радыё і тэлебачанні. 45-разовы чэмпіёнСССР (1939—58) па тэнісе ў розных разрадах, абс.чэмпіёнСССР (1944, 1953).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ Ігар Аляксандравіч (н. 19.10.1929, г. Дрэзна Маскоўскай вобл., Расія),
расійскі і армянскі спартсмен (сучаснае пяцібор’е). Засл. майстар спорту СССР (1957), засл. трэнер СССР (1968), засл. дз. фіз.культ. Арменіі (1969). З 1972 віцэ-прэзідэнт Міжнар. саюза сучаснага пяцібор’я і біятлона. Чэмпіён XVI і XVIII Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія; 1964, Τόκιό) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр XVII і XVIII Алімп. гульняў (1960, Рым — у камандным і 1964 — у асабістым заліку). Чэмпіён свету ў асабістым і камандным (1957, 1958, 1959, 1961) і камандным (1962) заліку; сярэбраны прызёр у асабістым (1962, 1965) і камандным (1955, 1963, 1965) заліку; бронз. прызёр у асабістым заліку (1963). ЧэмпіёнСССР у асабістым заліку (1953, 1956, 1959, 1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКІМО́ВІЧ Міхаіл Іванавіч (н. 12.12.1967, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (гандбол). Засл. майстар спорту СССР (1992). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990, Чэхаславакія). Гуляў у клубах: (СКА, Мінск, 1986—92; «Тэка», «Тэка-Кантабрыя», «Каха-Кантабрыя», г. Сантандэр, Іспанія, 1992—99; з 1999 — у «Сан-Антоніо» (г. Памплона, Іспанія). ЧэмпіёнСССР (1988, 1989), сярэбраны (1987, 1990, 1992) і бронз. (1991) прызёр чэмпіянатаў СССР і СНД. Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990, 1994, 2001), Кубка кубкаў (1988, 1993, 1998), Суперкубка (1989). Уладальнік Кубка Еўрап. гандбольнай федэрацыі (ЕГФ; 1993). Чэмпіён Іспаніі (1993, 1994 — у складзе каманды «Тэка»; 2002 — «Сан-Антоніо»; сярэбраны (1999) і бронз. (1995) прызёр. Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́КІН Уладзімір Барысавіч (н. 4.4.1952, Мінск),
бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Майстар спорту СССРміжнар.кл. (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). У 1968—75 у складзе зборных каманд СССР (маладзёжнай і дарослай). З 1976 трэнер Рэсп. школы-інтэрната спарт. профілю (Мінск), у 1978—83 трэнер па акрабатыцы, завуч спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву «Кольцы Славы». Сярэбраны прызёр XX Алімп. гульняў (1972; г. Мюнхен, Германія) у камандным заліку. Чэмпіён Сусветнай універсіяды (1973, Масква) у асабістым (перакладзіна) і камандным заліку; сярэбраны прызёр у мнагабор’і. Абс.чэмпіён сярод юніёраў V Спартакіяды народаў СССР (1971, г. Уфа) у мнагабор’і і камандным заліку, сярэбраны прызёр VI Спартакіяды народаў СССР (1975) у камандным заліку. ЧэмпіёнСССР (1972, Кіеў) у камандным заліку.