горад У цэнтр.ч. Судана, на р. Блакітны Ніл. Адм.цэнтр Цэнтральнага рэгіёна. Каля 200 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел і гандл.цэнтр Гезіры — гал. раёна арашальнага земляробства краіны. Бавоўнаачышчальныя, харчасмакавыя прадпрыемствы; аўтарамонтныя майстэрні. Ун-т Гезіры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕО́Н (León),
горад у Цэнтр. Мексіцы, на Пд Мексіканскага нагор’я, на выш. 1885 м, у штаце Гуанахуата. Засн. ў 1576. 872 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: харчовая (мукамольная, малочная, мясная), тэкст., металаапр., хім. (вытв-сць угнаенняў), цэлюлозна-папяровая, мэблевая, шкляная, буд. матэрыялаў. Гал.цэнтр гарбарна-абутковай прам-сці краіны. Гандл.цэнтр раёна інтэнсіўнай с.-г. вытв-сці. Арх. помнікі каланіяльнага перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́НА,
горад у Японіі, у цэнтр.ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Нагана. Каля 370 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтрс.-г. раёна (садоўніцтва, кветкаводства, малочная жывёлагадоўля). Прам-сць: маш.-буд., харчасмакавая (кансервавая, тытунёвая), дрэваапрацоўчая; вытв-сцьмуз. інструментаў. Ун-т. Рэлігійны будыйскі цэнтр (храм Дзэнкодзі, 7 ст.; рэканструкцыя 18 ст.). Цэнтр зімовых відаў спорту. У Н. адбыліся XVIII зімовыя Алімп. гульні (1998). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЭБА́СІ,
горад у Японіі, у цэнтр.ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Гума. Каля 300 тыс.ж. (1997). Чыг. вузел на трасе суперэкспрэса Шынкансен. Цэнтр шаўкаводчага раёна і шаўковай прам-сці. Прам-сць: электра-, с.-г. і трансп. машынабудаванне, фармацэўтычная. Ун-т. Турыстычны цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАБА́МБА (Cochabamba),
горад у цэнтр.ч. Балівіі. Адм. ц. дэпартамента Качабамба. Засн. ў 1574. 404 тыс.ж. (1992). Вузел аўтадарог. Важны эканам.цэнтр.Прам-сць: нафтаперапр., нафтахім., тэкст., гарбарная, харчовая. Цэнтр аднаго з важнейшых с.-г. раёнаў краіны. Ун-т. Арх. помнікі 16—18 ст. Курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛГАРЫ (Calgary). горад на Пд Канады, у перадгор’ях Скалістых гор, у прав. Альберта. 821,6 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр буйнога нафтагазаздабыўнога раёна. Важны прамысл. і гандл. (збожжа, жывёла) цэнтр. Перапрацоўка нафты. Прам-сць: хім., маш.-буд., харчовая. Ун-т. Цэнтр зімовых відаў спорту. Месца правядзення XV зімовых Алімпійскіх гульняў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСУНСЬЁН (Asunción),
горад, сталіца Парагвая, на ўсх. беразе р. Парагвай. 502,4 тыс.ж. (1992). Гандл. порт, транспартны і камерцыйны цэнтр (75% экспарту і 90% імпарту) краіны. Міжнар. аэрапорт, чыг. станцыя. Асн.прамысл.цэнтр краіны: тэкст., гарбарна-абутковая, харчовая (мясахаладабойні, кансервавая, цукр. і інш.), дрэваапр.прам-сць. Цэнтр вытв-сці экстракту кебрача. Суднаверф. Паблізу Асунсьёна — нафтаперапр.З-д. 2 ун-ты, 3 акадэміі, у т. л. мовы і культуры гуарані.
Засн. 15.8.1537 ісп. канкістадорамі ў дзень Прачыстай, адсюль назва (ісп. Asunción Прачыстая). Да пач. 17 ст.цэнтрісп. калоній у раёне Ла-Платы. У маі 1811 у Асунсьёне абвешчана незалежнасць Парагвая. У час Парагвайскай вайны 1864—70 у студз. 1869 акупіраваны браз. войскамі, у выніку загінула каля 2/3 жыхароў горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́НЗА,
горад, цэнтр Пензенскай вобл. ў Расіі. На Прыволжскім узв., на р. Сура (прыток Волгі). Нас. 534,6 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (з-ды: дызельны, кампрэсарны, вылічальных электронных машын, гадзіннікавы, хім., тэкст. машынабудавання, веласіпедны і інш.), харч., лёгкая, дрэваапр., папяровая. Ф-ка піяніна, з-дмед. прэпаратаў. 5 ВНУ. 2 тэатры. Музеі: краязн., нар. творчасці, карцінная галерэя. Батанічны сад.
Засн. ў 1663 як вартавы пункт на паўд. ускраіне Рас. дзяржавы. Неаднойчы на горад нападалі татары і нагайцы. У 1670 узята атрадамі С.Разіна. З 1719 цэнтр Пензенскай правінцыі ў складзе Казанскай губ. У 1723 засн.гар. магістрат (да 1866). У жн. 1774 праз П. прайшла армія Е.Пугачова. З 1780 цэнтр намесніцтва, з 1796 — губерні. У 1797—1801 павятовы, з 1801 губ. горад Саратаўскай губ. У 1874 праз П. прайшла Сызрана-Вяземская чыгунка. З 1928 цэнтр Пензенскай акругі Сярэдняволжскага краю, з 1930 раённы цэнтр Сярэдняволжскага, потым Куйбышаўскага краю, з 1937 — Тамбоўскай вобл., з 1939 цэнтрПензенскай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРША́І,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Валожын — Івянец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад горада і 31 км ад чыг. ст. Валожын, 63 км ад Мінска. 678 ж., 270 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Цэнтр рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АС. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл св. Юрыя і Маці Божай (1933).
Вядома з 1492 як сяло, уласнасць касцёла. У 1539 мястэчка, цэнтр воласці. У 1800 уласнасць І.Ражэрсона, у-1858 — В.Тышкевіча. У 1897 сяло, цэнтр воласці Мінскага пав., 391 ж., 59 двароў, царква, нар. вучылішча, аптэка, крама, хлебазапасны магазін, карчма, маёнтак. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Стаўбцоўскага, з 1926 — Валожынскага пав. Навагрудскага ваяв., з 1939 у БССР. З 12.10.1940 цэнтр сельсавета Валожынскага р-на.
М.Б.Батвіннік.
Вёска Пяршаі. Касцёл святога Юрыя і Маці Божай. 1933. Фота 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЭЛЫ́Н (Medellín),
горад на ПнЗ Калумбіі, у адгор’ях Цэнтр. Кардыльеры. Адм. ц. дэпартамента Анцьёкія. Засн. ў 1675. Каля 3,5 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Важны трансп. вузел на Панамерыканскай шашы. Міжнар. аэрапорт. Буйны эканам.цэнтр краіны. Цэнтр горназдабыўной (золата, серабро, плаціна, каменны вугаль) і тэкст. (каля 80 % прадукцыі галіны ў краіне) прам-сці. Развіты таксама чорная металургія, хім., гарбарна-абутковая, харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Цэнтр гандлю кавай. 5 ун-таў. Музеі. У 2-й пал. 20 ст. месца знаходжання адной з буйнейшых арг-цый калумбійскай наркамафіі, т.зв. медэльінскага картэля (знішчаны ў 1993).