ЗЯЛІ́НСКІ (Мікалай Дзмітрыевіч) (6.2.1861, г. Ціраспаль, Малдова — 31.7.1953),
расійскі сав. хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў вучэння аб арган. каталізе. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1924), Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Новарасійскі ун-т (1884, Адэса) і працаваў там з 1888. Удасканальваў адукацыю ў Германіі (1884—88). З 1893 праф. Маскоўскага ун-та (акрамя 1911—17), адначасова (з 1935) у Ін-це арган.хімііАНСССР, які зараз носіць яго імя. Навук. працы па хіміі вуглевадародаў нафты, арган. каталізе, хіміі бялку і амінакіслот. Атрымаў шэраг гамолагаў тыяфену (1887), цыклапентану і цыклагексану (1895—1900). Адкрыў метад сінтэзу α-амінакіслот з альдэгідаў ці кетонаў (рэакцыя З.—Стаднікава, 1906), з’явы дэгідрагенізацыйнага і неабарачальнага каталізу (1910—11). Стварыў вугальны процівагаз (1915). Распрацаваў метады абяссервання бензінаў і газы, ажыццявіў працэсы каталітычнай і пірагенетычнай араматызацыі нафты. Першы ў СССР пачаў работы па атрыманні хларапрэнавага каўчуку (1932, разам з М.С.Казловым). Прэмія імя У.І.Леніна (1934). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1948.
Тв.:
Избр. труды. М., 1968.
Літ.:
Зелинский А.Н. Академик Н.Д.Зелинский. М., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 17.8.1935, в. Глубокае Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хіміі. Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1984). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1959). З 1967 у Бел.тэхнал. ун-це, з 1984 прарэктар. У 1978—84 дырэктар Бел. філіяла Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та галургіі. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі мінер. угнаенняў і новых матэрыялаў на аснове неарган. соляў і аксідаў.
Тв.:
Очистка сточных вод и утилизация фторфосфатных шламов производств фосфорных удобрений. М., 1987 (у сааўт.);
Атлас инфракрасных спектров фосфатов;
Двойные конденсированные фосфаты. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ДСКІ (Аляксандр Ільіч) (19.6.1895, г. Днепрапятроўск, Украіна — 21.8.1969),
украінскі фізікахімік. Чл.-кар.АНСССР (1943), акад.АН УССР (1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1927 у Ін-це фіз.хімііАН УССР, з 1939 яго дырэктар. Навук. працы па фіз.хіміі. Упершыню ў СССР атрымаў цяжкую ваду (1934) і выкарыстаў ізатопы для даследавання механізму хім. рэакцый. Аўтар падручніка «Фізічная хімія» (1928; т. 1—2. 6-е выд. 1948), манаграфій «Сучасная тэорыя электралітаў» (1934) і «Хімія ізатопаў» (2-е выд. 1957). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 71—72.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛЬДШМІТ ((Goldschmidt) Віктар Морыц) (27.1.1888, г. Цюрых, Швейцарыя — 20.3.1947),
нарвежскі геахімік, адзін з заснавальнікаў геахіміі. Замежны чл.-кар.АНСССР (1924). Вучыўся ў ун-тах Вены, Мюнхена і Осла (1905—11). З 1914 праф. і дырэктар Мінералагічнага ін-та ў Осла. З 1928 у Гётынгенскім ун-це, у 1935—42 і з 1946 дырэктар Геал. музея ў Осла. Навук. працы па фіз.хіміі мінералагенезісу, крышталяхіміі і хіміі мінералаў, горных парод і зямной кары. Сфармуляваў «мінералагічнае правіла фаз» (1911), законы ўтварэння крышт. структур, асновы тэорыі геахім. пашырэння элементаў (1923). Распрацаваў геахім. класіфікацыю хім. элементаў, даследаваў распаўсюджанне рэдкіх элементаў у зямной кары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Барыс Пятровіч) (н. 12.11.1912, г. Самарканд, Узбекістан),
расійскі вучоны ў галіне тэхн.хіміі. Акад.Рас.АН (1974; чл.-кар. 1968). Двойчы Героі Сац. Працы (1966, 1982). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1937). З 1937 у Цэнтр.н.-д. ін-це хіміі і механікі (Масква), з 1955 у Федэральным цэнтры двайных тэхналогій «Саюз» (у 1955—88 ген. дырэктар). Навук. працы па вывучэнні фізіка-хім. працэсаў кандэнсаваных сістэм. Даследаваў працэсы гарэння і каталізу порахаў і цвёрдага паліва, пераўтварэння энергіі гарэння ў кінетычную і эл., распрацаваў метады атрымання і тэхналогію вытв-сці высокатрывалых канструкцыйных матэрыялаў. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэміі СССР 1951, 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРША́К (Васіль Уладзіміравіч) (9.1.1909, с. Высокае Чарнігаўскай вобл., Украіна — 14.6.1988),
савецкі хімік. Акад.АНСССР (1976, чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1931), дзе і працаваў, адначасова ў 1938—54 у Ін-це арган.хіміі, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў АНСССР. Навук. працы па хіміі палімераў. Устанавіў асн. заканамернасці працэсу полікандэнсацыі. Адкрыў нераўнаважную полікандэнсацыю і інш. рэакцыі сінтэзу палімераў. Даказаў уплыў прасторавых фактараў на полімерызацыю ненасычаных злучэнняў. Сінтэзаваў валокнаўтваральныя поліаміды (1940, разам з С.Р.Рафікавым), карбін (1961), шэраг тэрмаўстойлівых палімераў: поліпіразолаў, полібензімідазолаў, поліімідаў і інш. Ленінская прэмія 1986. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́НТАВАЯ БІЯХІ́МІЯ,
навука, якая вывучае структуры, уласцівасці і ўзаемадзеянне біял. макрамалекул з дапамогай сродкаў, уяўленняў і метадаў квантавай механікі.
Сфарміравалася ў 1950—60-я г. на стыку біяхіміі, біяфізікі і малекулярнай біялогіі. Асновы К.б. закладзены франц. вучонымі А.Пюльман і Б.Пюльманам, амер. Р.Рэйнам і І.Тынака, італьян. Э.Клеменці і інш. Выкарыстоўвае таксама метады квантавай хіміі, з іх дапамогай выяўлена прырода макраэргічнасці АТФ, кропкавых мутацый і інш.
На Беларусі навук. даследаванні па К.б. праводзяцца ў ін-тах фотабіялогіі, біяхіміі, біяарган. хімііНац.АН Беларусі, БДУ і інш. Вывучаюцца механізмы ферментнага каталізу, фотапераўтварэнняў, асаблівасці структур біяпалімераў, вядзецца пошук біялагічна актыўных рэчываў і мед. прэпаратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖЭ́ЙКА (Фама Фаміч) (н. 7.10.1936, в. Скураты Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. хімік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рхім.н. (1989). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хімііНац.АН Беларусі (у 1980—89 нам. дырэктара). Навук. працы па калоіднай хіміі і фіз.-хім. механіцы. Устанавіў заканамернасці ўзаемадзеяння паверхнева-актыўных рэчываў з гліністымі мінераламі ў канцэнтраваных растворах электралітаў. Даследаваў механізм утварэння кандэнсацыйна-крышталізацыйных структур у калійных угнаеннях. Распрацаваў новыя рэагенты, якія павышаюць эфектыўнасць флатацыйнага працэсу атрымання і паляпшаюць якасць калійных угнаенняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Физикохимия селективной флотации калийных солей. Мн., 1983 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Георгій Іванавіч) (н. 20.2.1924, г. Саратаў, Расія),
бел. хімік-неарганік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Ленінградскі ун-т (1949). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па высокатэмпературнай хіміі парападобнага стану і вадароднай энергетыцы. Распрацаваў тэарэт. асновы галагеніднай піраметалургіі рэдкіх і рассеяных элементаў, электрахім. і тэрма-плазмахім. цыклаў атрымання вадароду з вады і серавадароду.
Тв.:
Введение в неорганическую химию. Ч. 1—2. Мн., 1973—74;
Физические методы неорганической химии. Мн., 1975;
Основы общей химии. М., 1988;
Асновы агульнай хіміі. Мн., 1995 (разам з І.М.Жарскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЧУ́К (Мікалай Раманавіч) (н. 7.2.1948, г. Магілёў),
бел. фізікахімік, стваральнік бел.навук. школы па прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў. Д-рхім.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізіка-арган.хімііАН Беларусі. З 1992 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў, хім. тэхналогіі і тэхналогіі перапрацоўкі палімераў. Распрацаваў асновы новага кірунку ў прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў, метады сінтэзу поліамідакіслот. Прапанаваў спосаб атрымання поліімідных супервалокнаў, экспрэс-метады прагназіравання даўгавечнасці гумы і пластмас.
Літ.:
Салдатаў У.С. Хімія высокамалекулярных злучэнняў // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1998. №4.