шматмесны конны экіпаж з платнымі месцамі для пасажыраў; першы від грамадскага транспарту. З’явіўся ў 1662 у Парыжы. У некат. еўрапейскіх краінах выкарыстоўваўся да пач. 20 ст. Выконваў рэгулярныя рэйсы ў гарадах і паміж імі. У Францыі О. наз. таксама пасажырскі цягнік (уадрозненнеад скорых і экспрэсаў). Гарадскі рэйкавы шматмесны конны экіпаж наз. конка (гл.Гарадскі транспарт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСАНА́НС (франц. consonance адлац. consonantia гармонія, сугучнасць) у музыцы, адначасовае спалучэнне тонаў стройнага, згоднага гучання. Процілеглае К. паняцце — дысананс. Адрозніваюцца характарам узаемадзеяння гарманічных спектраў гукаў, што ўтвараюць пэўнае сугучча. Акустычная сутнасць К. ў супадзенні вял. колькасці гармонікаў (абертонаў) гэтых гукаў. Да К. належаць усе чыстыя інтэрвалы, вял. і малыя тэрцыі і сексты і акорды, складзеныя толькі з гэтых інтэрвалаў (за выключэннем тых, у якіх адзін з верхніх гукаў утварае чыстую кварту з басам). Матэматычнае абгрунтаванне К. зрабілі піфагарэйцы ў Стараж. Грэцыі. Уеўрап.прафес. музыцы 15—19 ст.адрозненне паміж К. і дысанансам набыло якасны характар, дасягнула ступені вострай процілегласці і стала адной з асноў муз. мыслення. У музыцы 20 ст. рэзка павялічылася значэнне дысанансу, адрозненне паміж ім і К. ў значнай ступені згладжваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДНАПАДЫМА́ЛЬНІК,
падымальнае збудаванне для перамяшчэння суднаў з аднаго б’ефа ў другі. Уадрозненнеад шлюзавання (гл.Шлюз) судна перамяшчаюць разам з камерай, у якую яно ўвайшло. С. наз. таксама суднарамонтныя сліпы — нахіленыя берагавыя пляцоўкі для спуску суднаў на ваду або пад’ёму іх з вады. Для верт. пад’ёму суднаў выкарыстоўваюцца плывучыя докі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДЫ́НШЧЫНА,
дзярж. падатак уВКЛу 15—16 ст., які ішоў на выплату даніны крымскаму хану. Накладвалася на воласць, горад ці мястэчка, спаганялася з мяшчан і сялян. У гады спагнання ардыншчыны з падаткаплацельшчыкаў, як правіла, не збіраўся дзярж. падатак на патрэбы войска — сярэбшчына. Уадрозненнеад грашовай сярэбшчыны ардыншчына пераважна сплачвалася пушнінай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАНІ́ЗМ (адгрэч. lakōnismos),
гранічная сціпласць і дакладнасць у выказванні думак. Паводле легенды, такой рысай славіліся жыхары Лаканіі (Стараж. Грэцыя) — спартанцы ў адрозненнеад красамоўных афінскіх аратараў. Л. выступае як вызначальная адзнака асобных фальклорных жанраў (прыказка, прымаўка, загадка, анекдот, жарт), абумоўлівае жанрава-кампазіцыйныя формы эпіграмы, эпітафіі, карацелькі. Лаканічнасцю вызначаюцца крылатыя словы, афарызмы. Л. можа з’яўляцца адным са сродкаў выяўлення ідэі літ. твора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕГМО́НА (адгрэч. phlegmonē запаленне),
гнойнае запаленне клятчаткі. Узбуджальнікі — анаэробныя арганізмы, стафілакокі, стрэптакокі і інш. Паводле лакалізацыі адрозніваюць Ф. падскурную, міжмышачную, падслізістую, тазавую і інш.; асобна вылучаюць Ф. нованароджаных. Бывае вострая і хранічная. Уадрозненнеадабсцэсу Ф. пашыраецца на суседнія тканкі. Прыкметы: т-ра цела да 40 °C, дрыжыкі, слабасць; мясцова прыпухласць, пачырваненне скуры, інфільтрат, запаленне лімфатычных вузлоў. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
сістэма поглядаў біёлагаў 17—18 ст. (А.Левенгук і інш.), якія лічылі, што ў муж. палавых клетках у мікраскапічным выглядзе знаходзіцца цалкам сфарміраваны дарослы арганізм, а яго развіццё зводзіцца толькі да павелічэння ў памерах. Паслядоўнікі анімалькулізму ў адрозненнеад авістаў (гл.Авізм) лічылі яйцо крыніцай пажыўных рэчываў для сперматазоідаў. Анімалькулізм — адно з цячэнняў у вучэнні аб прэфармацыі (гл.Прэфармізм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДРУБ,
адасоблены надзел, вылучаны з сельскага абшчыннага землекарыстання ў асабістую ўласнасць сял. сям’і ў Рас. імперыі. Узніклі водрубы ў 1907—16 у выніку сталыпінскай аграрнай рэформы побач з хутарамі. Уадрозненнеад хутара селянін не пераносіў сядзібу на свой участак, а заставаўся ў вёсцы. На Беларусі водрубы былі найбольш пашыраны ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭ́СІЯў тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы,
залежнасць матэматычнага чакання адной выпадковай велічыні ад адной ці некалькіх інш. велічынь.
Уадрозненнеад функцыянальнай залежнасці y = 𝑓(x), дзе кожнаму значэнню незалежнай пераменнай x адпавядае пэўнае значэнне y, пры рэгрэсійнай сувязі аднаму і таму ж значэнню х могуць адпавядаць некалькі значэнняў у (у залежнасці ад выпадку), напр., залежнасць сярэдняга дыяметра хвой ад іх вышыні. Найб. пашырана вызначэнне рэгрэсійных залежнасцей статыстычнымі метадамі. Практычныя метады даследаванняў Р. па статыстычных даных — асн. задача рэгрэсійнага аналізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААСПО́РА (адзаа... + спора), зоаганідый,
рухомая клетка (спора) водарасцей і некаторых грыбоў, якая служыць для бясполага размнажэння і рассялення. Утвараецца ў аднаклетачным органе — зоаспарангіі. Уадрозненнеад тыповай расліннай клеткі пазбаўлена шчыльнай абалонкі. У многіх водарасцей З., акрамя храматафору, маюць таксама чырв. вочка і пульсуючыя вакуолі. У вадзе З. перамяшчаецца з дапамогай жгуцікаў, якія праз некат. час губляе, утварае шчыльную абалонку і развіваецца ў новы арганізм водарасці ці грыба.