абавязак грамадзян абараняць сваю Айчыну, навучацца ваен. справе і несці ваен. службу ў складзе ўзбр. сіл і інш. вайск, фарміраванняў. Замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, рэгулюецца Законам «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992. Мае адносіны да грамадзян, органаў дзярж. улады і кіравання, прадпрыемстваў, устаноў і арг-цый незалежна ад форм уласнасці і ўмоў гаспадарання. Абавязак воінскі не пашыраецца на замежных грамадзян, якія жывуць на тэр. Беларусі, і асоб без грамадзянства. Гл. таксама Воінская павіннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБАРО́НЕ (Gaborone),
горад, сталіца Батсваны. Да 1969 наз. Габеронес. Размешчана на Пд краіны. Буд-ва горада, выбранага сталіцай замест г. Мафекінг (на тэр. ПАР), пачалося ў 1964. 133,5 тыс.ж. (1991). Чыг. ст., вузел аўтадарог, аэрапорт. Гандл. цэнтр краіны. З-ды: гарбарны, піваварны; мэблевая ф-ка, прадпрыемствы хім. і буд. прам-сці і інш.Ун-т. Ядро горада — гандл. цэнтр, да якога прылягае раён урадавых і муніцыпальных устаноў. Жылыя кварталы разыходзяцца веерам ад цэнтра да р. Нотвані.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХО́ВЫ МАЦЯРЫ́НСТВА І ДЗЯЦІ́НСТВА БЕЛАРУ́СКІ НДІМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1931 у Мінску на базе Дома груднога дзіцяці, дзіцячых ясляў і дзіцячай кансультацыі № 3. Асн. кірункі навук. даследаванняў: вывучэнне асаблівасцяў адаптацыі нованароджаных дзяцей і выпрацоўка метадаў яе рэгуляцыі; распрацоўка і ўкараненне ў практыку лячэбна-прафілакт.устаноў арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў, накіраваных на змяншэнне захворванняў і дзіцячай смяротнасці. Галаўная ўстанова па рэалізацыі дзярж.н.-д. праграмы «Ахова мацярынства і дзяцінства ва ўмовах ліквідацыі наступстваў уздзеяння катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХЕАЛАГІ́ЧНЫЯ РАСКО́ПКІ,
даследаванне археалагічных помнікаў пры дапамозе раскопвання культурнага пласта ў адпаведнасці з прынятай методыкай; раздзел палявой археалогіі. Праводзяцца толькі з дазволу адпаведных дзярж.устаноў спецыялістамі-археолагамі дзеля далейшага даследавання і гіст. вывадаў. Ажыццяўляюцца пасля археалагічнай разведкі. Культурны пласт помнікаў выбіраецца гарыз. пластамі таўшчынёй ад 5 да 20 см і перабіраецца рукамі (або прамываецца вадой), каб выявіць усе, нават дробныя рэчы. Пасля даследаванняў раскоп закопваецца, участак рэкультывуецца, некат. тыпы помнікаў (гарадзішчы, курганы) звычайна ўзнаўляюцца.
Археалагічныя раскопкі Віцебскага Верхняга замка. 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАСТО́ЦКІ ІНСТЫТУ́Т ПАВІТУ́Х, Беластоцкая школа павітух,
спецыяльная мед. ўстанова ў Беластоку ў 1802—37 (з перапынкам у 1807—11), дзе рыхтавалі павітух (акушэрак). З 1811 тэрмін навучання 1 год. Выкладаліся тэарэт. дысцыпліны: анатама-фізіял. асаблівасці жаночага арганізма, ход і анамаліі цяжарнасці, механізм акта родаў, догляд немаўлят і інш. Практычныя навыкі набываліся ў працэсе 4-месячнай практыкі ў радзільных аддз.мед.устаноў. У 1802—07 ін-т выпусціў 90 павітух. Выпускніцы накіроўваліся ў Беластоцкую вобласць, Гродзенскую, Мінскую і Валынскую губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІ́НІН (Мікалай Пятровіч) (н. 4.1.1907, г. Кранштат Ленінградскай вобл., Расія),
савецкі генетык. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. 1946). Чл. шэрагу замежных АН. Скончыў Маскоўскі ун-т (1928). З 1932 працаваў у шэрагу н.-д.устаноўАНСССР, у 1966—81 дырэктар Ін-та агульнай генетыкі АНСССР. Адкрыў (разам з А.С.Сераброўскім) падзельнасць гена. Даследаваў эфект становішча гена, пытанні генетыкі папуляцый. Навук. працы па эвалюцыйнай, радыяцыйнай і касм. генетыцы, тэарэт. асновах селекцыі. Ленінская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЭ́ЙДЭЛЬ (Іван) (Іаган Георг; ? — пасля 1787),
бел. архітэктар. У 1764—67 кіраваў буд-вам Рундальскага палаца (узведзены ў 1736—40 у стылі барока каля г. Баўска, Латвія, арх. В.Растрэлі). У 1777—86 Магілёўскі губернскі архітэктар. У 1778—84 пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлена забудова гал. плошчы горада — Губернатарскай. У 1774—75 стварыў праект будынка павятовых устаноў для гарадоў Магілёўскай губ.: Оршы, Рагачова і Мсціслава (узведзены ў 1780). Распрацаваў тыпавыя праекты правіянцкага склада, правіянцкай і саляной крам для гарадоў Магілёўскай і Полацкай губерняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦА (Krynica),
бальнеалагічны і кліматычны курорт у Польшчы. На ПдУ ад г. Новы-Сонч, на схілах Бяскідаў (у складзе Карпат), «жамчужына польскіх курортаў». Клімат умераны, пераходны да кантынентальнага. Ахаванасць схіламі гор, укрытых хвойным лесам, крыніцы каштоўных мінер. вод (вядомыя з 18 ст.), мясц. тарфяныя гразі выкарыстоўваюцца як асн.лек. фактары пры захворваннях органаў стрававання, дыхання, сасудаў і сэрца, мочапалавой сістэмы, парушэннях абмену рэчываў. База для навук.устаноў Кракаўскай мед. акадэміі. Буйны цэнтр турызму, адпачынку і зімовага спорту. Помнікі драўлянай архітэктуры. Мастацкі музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВО́Д МЕТАЛІ́ЧНЫХ ВЫ́РАБАЎ.
Створаны ў 1932 у Магілёве як арцель-металакамбінат прамкааперацыі па вытв-сці метал. посуду і чыгуналіцейных вырабаў шырокага ўжытку. Арцель складалася з цэхаў: ліцейнага, метызнага, дахавазагатовачнага, рамонтна-мех. і па вырабе канькоў. З 1965 ложкавы з-д, з 1971 з-дтэхн. аснасткі, з 1981 з-д металавырабаў (у склад яго ўвайшоў Клімавіцкі з-д металавырабаў). З 1993 ВА «Ольса». Асн. прадукцыя (1999): мэбля (на аснове металапрофіляў з палімерным пакрыццём) для адпачынку, навуч. і мед.устаноў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР ((Müller) Фрыц) (31.3.1821, г. Віндзішгольцгаўзен, каля г. Эрфурт, Германія —21.5.1897),
нямецкі заолаг і эмбрыёлаг, адзін з аўтараў біягенетычнага закону. Скончыў Берлінскі (1844) і Грайфсвальдскі (1849) ун-ты. З 1856 праф. шэрагу навуч.устаноў у Бразіліі, у 1876—91 у Нац. музеі ў Рыо-дэ-Жанейра. Навук. працы па эмбрыялогіі і экалогіі беспазваночных, у т. л. мімікрыі. Высветліў заканамерныя сувязі паміж індывід. і гіст. развіццём жывёл; выкарыстоўваў даныя эмбрыялогіі для пабудовы радаслоўнага дрэва, абгрунтаваў існаванне рэкапітуляцыі, пацвердзіў і развіў многія палажэнні дарвінізму.