вулканічны востраў у Ціхім ак., самы буйны з а-воў Фіджы. Пл. 10,5 тыс.км². Выш. да 1322 м. Акаймаваны каралавымі рыфамі. Складзены са складкавых крышт. парод, перакрытых лавамі. Захаваліся вулканічныя конусы, якія ўтвараюць гарысты рэльеф. Клімат трапічны вільготны. Трапічныя вільготныя лясы, на падветраных схілах — саванны. Здабыча золата, марганцавых руд; лесараспрацоўкі. Вырошчваюць цукр. трыснёг, бананы, бавоўнік, какосавыя пальмы. Аэрапорт. Турызм. Лясны парк Тхалаісува. Гал. горад і порт — Сува.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖА́МНА, Ямуна,
рака ў Індыі, правы, самы доўгі прыток р. Ганг. Даўж. 1384 км, пл.бас. 351 тыс.км². Пачынаецца ў ледавіках хр. Заскар у Гімалаях, у вярхоўі цячэ па вузкай глыбокай цясніне, у сярэднім і ніжнім цячэнні — на Інда-Гангскай раўніне. Буйны прыток Чамбал. Сярэдні расход вады каля 2,5 тыс.м³/с. Летнія паводкі ад мусонных дажджоў. Ад Дж. адыходзяць шматлікія арашальныя каналы. На Дж. — гарады Дэлі (пачатак суднаходства), Агра, Алахабад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТРЭ́ (Cauterets),
бальнеалагічны курорт у Францыі, на ПдЗ ад г. Лурд, у Цэнтр. Пірэнеях, каля граніцы з Іспаніяй. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. Папулярнасць пачаў набываць пасля наведвання яго ў 1540-я г. дваром каралевы і пісьменніцы Маргарыты Наварскай. У наш час найб. значны бальнеалагічны курорт Францыі. Асн.лек. фактары — горны клімат і крыніцы тэрмальных (52 °C) мінер. вод (найбуйнейшых у свеце па дэбіту серных вод). Самы вялікі цэнтр зімовага спорту і турызму ў Пірэнеях.
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967), у 1969—74 выкладаў у ёй. Вучань А.Хачатурана. Сярод твораў рок-оперы «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» (1976), «“Юнона” і “Авось”» (1981); сімфоніі, канцэрты з арк., творы для фп.; мюзіклы, у т. л. «Прыгоды Бураціна» (1975), музыка да кіна- і тэлефільмаў, у т. л. «Той самы Мюнхаўзен» (1980), «Праз церні да зорак» (1981), рамансы, песні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЛА, Рыла-Планіна,
горны масіў на ПдЗ Балгарыі, самы высокі на Балканскім п-ве (2925 м, г. Мусала). Даўж. каля 80 км. Складзены са стараж.крышт. і метамарфічных парод. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркі, трогі. З Р. бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. На выш. 2100—2500 м ледавіковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі. Мінеральныя крыніцы. Зімовы спорт. Курорты. У паўд.-зах. адгор’ях — Рыльскі манастыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ТРА (Socotra, Sokotra),
група астравоў у Індыйскім ак., на У ад мыса Гвардафуй (Афрыка), тэр. Йемена. Пл. 3,6 тыс.км². Самы буйны — в-аў Сакотра (выш. да 1503 м). Складзены пераважна з крышт. парод. Клімат трапічны, сухі. Сярэднія т-ры студз. 21 °C, ліп. 28 °C. Ападкаў 250—300 мм за год. Паўпустынная расліннасць. На У і ў гарах — ксерафітная дрэвава-хмызняковая расліннасць. Вырошчванне фінікавай пальмы. Рыбалоўства. Гал. горад — Хадыбу (на в-ве Сакотра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХАЗА́ЎРЫ (Archosauria),
самы вялікі падклас выкапнёвых паўзуноў. 5 атр.: тэкадонты (зыходная група архазаўраў), кракадзілы, дыназаўры яшчара- і птушкатазавыя, птэразаўры (лятучыя яшчары). Знойдзены ў адкладах верхняй пярмі на ўсіх кантынентах. Насялялі сушу, прэсныя і марскія воды, паветра.
Даўж. да 35 м, маса да 50 т. Пярэднія канечнасці карацейшыя і слабейшыя за заднія. Чэрап з дзвюма скроневымі ўпадзінамі. У многіх скурны панцыр. Драпежнікі і раслінаедныя. У сучаснай фауне прадстаўлены толькі кракадзіламі. Ад архазаўраў паходзяць птушкі.
Да арт.Архазаўры: птушкатазавы дыназаўр ігуанадонт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́Ў (Усевалад Міхайлавіч) (1.12.1922, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 1.7.1979),
расійскі спартсмен (футбол, хакей з шайбай). Засл. майстар спорту СССР (1948), засл. трэнер СССР (1967). Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага (1956) і Ваенны ін-тфіз. культуры і спорту (1960). Алімп. чэмпіён (1956, Карціна-д’Ампецца, Італія), чэмпіён свету (1954, 1956) і Еўропы (1954—56) па хакеі з шайбай. У 1946—56 чэмпіён СССР па футболе і хакеі з шайбай. Аўтар кніг «Самы цікавы матч» (1963), «Рыцары спорту» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТМАСФЕ́РА ЗО́РАК,
паверхневы слой зорак, у якім фарміруецца лінейчасты спектр выпрамянення зорак. У атмасферы зорак вылучаюцца 3 слоі: фотасфера — самы глыбокі і тонкі, які дае асн. частку бачнага выпрамянення, над ёй размяшчаюцца больш празрыстыя слаі — храмасфера і працяглая карона. Веды пра зоркі атрыманы пры вывучэнні спектра выпрамянення атмасферы зорак. Характар зоркавага спектра вызначаецца хім. і фіз. ўласцівасцямі атмасферы зорак, іх т-рай, ціскам, шчыльнасцю, хім. саставам і інш. Больш вывучана фотасфера зорак, храмасфера і карона — у Сонца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎГІ́Т (ад грэч. augē бляск),
мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, самы пашыраны з групы піраксенаў (Ca, Na) (Mg, Fe2+, Fe3+, Al, Li) [(Si, Al)2O6]. Састаў вельмі зменлівы. Звычайна з прымесямі хрому, марганцу і інш.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі кароткапрызматычныя, характэрны двайнікі, агрэгаты пласціністыя, зярністыя. Колер цёмна-зялёны да чорнага. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,2—3,6 г/см³. Вельмі пашыраны пародаўтваральны мінерал, пераважна ў магматычных асноўных (габра, базальты) і ультраасноўных (пірыты, перыдатыты) вывергнутых пародах.