КАЗЛО́ЎСКІ Антон Ігнатавіч (27.8.1899, в. Шутнае Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 27.2.1972),

бел. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. раслін. Д-р с.-г. н. (1955), праф. (1956). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1924). З 1958 у Бел. НДІ земляробства. Навук. працы па пытаннях вытворчасці кармоў, агратэхніцы вырошчвання, селекцыі. і насенняводстве цукр. буракоў. Вывеў 4 сарты кармавых караняплодаў.

Тв.:

Кормовые корнеплоды. Мн., 1967 (разам з Р.​І.​Жамойдзікам).

т. 7, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУЧО́К Рыгор Раманавіч (2.10.1918, в. Навасёлкі Барысаўскага р-на Мінскай вобл. —4.3.1987),

бел. вучоны ў галіне гісторыі медыцыны і сацыяльнай гігіены. Д-р мед. н. (1965), праф. (1967).

Скончыў Мінскі мед. ін-т (1940). У 1954—73 у Мінскім мед. ін-це, з 1983 у Гродзенскім мед. ін-це (да 1985 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях гісторыі медыцыны і аховы здароўя на Беларусі.

Тв.:

Очерки истории медицины Белоруссии. Мн., 1976.

т. 8, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКА́РАЎ Уладзімір Васілевіч (н. 21.11.1928, г. Цвер, Расія),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1973), праф. (1974). Скончыў Калінінскі пед. ін-т (1949). З 1964 працуе ў Мінскім лінгвістычным ун-це (у 1964—70 прарэктар, у 1990—95 рэктар). Аўтар прац па раманскім мовазнаўстве, франц. культуры: «Праблемы лексіка-семантычнай дыферэнцыяцыі раманскіх моў» (1972), «Аўтографы лёсу» (1993). У 1978—84 Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

т. 9, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНА́ХАЎ Кандрат Кандратавіч (5.1. 1894, в. Узорава Маскоўскай вобл. — 1939),

бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-р мед. н., праф. (1936). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1934—37 заг. кафедры і дырэктар Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях фізіялогіі гіпаталамуса, гематаэнцэфалічнага бар’ера, істэрыі, арганізацыі аховы здароўя, неўралагічнай дапамогі і методыкі выкладання ў мед. ін-тах.

Тв.:

К цитоархитектонике гипоталамуса // Медико-биол. журн. 1926. Вып. 6.

т. 10, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКЕП’Я́Н Мікалай Антонавіч (н. 18.8.1931, г. Петрыкаў Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Д-р мед. н., праф. (1986). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1958). З 1964 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнага навучання (з 1983 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях алергалогіі і медыцыны працы. Удзельнічаў у распрацоўцы і ўкараненні тэхналогіі лячэбна-аздараўленчага спелеакомплексу на базе рудніка вытв. аб’яднання «Беларуськалій».

Тв.:

Аллергические болезни: дифференц. диагноз, лечение. Мн., 2000.

т. 14, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІЛО́НАЎ Валерый Пятровіч (н. 7.11.1949, в. Кіявец Крупскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне гігіены і эпідэміялогіі. Д-р мед. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1973), дзе і працаваў з 1985. З 2002 у НДІ гігіены і санітарыі (заг. аддзела). Навук. працы па пытаннях новых паскораных метадаў нарміравання шматкампанентнага забруджвання атмасферы, ліквідацыі эпідэмічных захворванняў і інш.

Тв.:

Природная среда Беларуси. Мн., 2002 (у сааўт.).

т. 16, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАЧА́ВА Аляксей Іларыёнавіч (н. 17.2.1927, г. Ачамчыра, Абхазія, Грузія),

бел. і груз. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-р мед. н., праф. (1972). Скончыў Тбіліскі мед. ін-т (1948). У 1948—72 у Гродзенскім мед. ун-це (з 1962 заг. кафедры). З 1973 у Тбіліскім мед. ін-це. Навук. працы па пытаннях патагенезу. клінікі, дыягностыкі і лячэння інфекц. хвароб.

Тв.:

Неспецифическая реактивность организма при вирусном гепатите. Мн., 1975.

т. 16, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЛАД Валерый Міхайлавіч (н. 8.2.1937, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р біял. н. (1976), праф. (1977). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1959), дзе працуе з 1960 (з 1966 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях хіміі бялкоў крыві, біяхіміі мікраэлементаў, біяхім. метадаў дыягностыкі хвароб.

Тв.:

Белки сыворотки крови в клинической и экспериментальной ветеринарии. Мн., 1983;

Справочник по ветеринарной биохимии. Мн., 1988 (разам з Г.​П.​Ярмалаевым).

т. 17, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́НЧУР Мікалай Міхайлавіч (22.5.1902, ст. Пагодзіна Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 16.8.1980),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1957), праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Ленінградзе (1926). З 1958 у Віцебскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях кантузій, пералівання крыві, дзейнасці залоз унутр. сакрэцыі пры хірург. захворваннях.

Літ.:

Николай Михайлович Янчур // Здравоохранение Белоруссии. 1972. № 5.

т. 18, кн. 1, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУШКО́ Тамара Кірылаўна (11.12.1918, в. Любашава Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 22.3.1981),

бел. тэатральны крытык. Скончыла БДУ (1946). Працавала ў газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Работніца і сялянка». Аўтар рэцэнзій на спектаклі, артыкулаў пра Бел. т-р імя Я.​Купалы («Першы тэатр», «Час і вобразы», «Жамчужына беларускага мастацтва»), праблемных артыкулаў па пытаннях драматургіі і т-ра, творчых партрэтаў і нарысаў пра майстроў бел. сцэны. Лепшыя тэатразнаўчыя работы сабраны ў кн. «Святло незабыўных імгненняў» (1985).

т. 3, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)