сукупнасць тэхнал. працэсаў, з дапамогай якіх валакністы матэрыял перапрацоўваюць у пражу.
Асн. працэсы П.: разрыхленне, змешванне, трапанне, корда- і грэбенечасанне, выцягванне, скручванне і намотванне. Валакністы матэрыял расскубаюць на шматкі, каб зменшыць яго шчыльнасць, зрабіць масу аднароднай, ачысціць ад дамешкаў. Змешванне ідзе амаль на ўсіх стадыях П. Найб. важныя працэсы П. — корда- і грэбенечасанне (гл.Часанне). У выніку грэбенечасання на грэбенечасальных машынах і дадатковай апрацоўкі стужка ператвараецца ў роўніцу. Складанне (злучэнне прадуктаў П. аднаго віду для сумеснай апрацоўкі) суправаджаецца выцягваннем — падаўжэннем валокнаў на выцяжных прыладах. Кручэнне і намотванне пражы выконваюцца на верацёнах прадзільных машын. Існуе таксама ручное П.: рукамі (вядома з неаліту ў большасці народаў), на верацяне, калаўротам. Да 19 ст.найб. пашырана П. на верацяне. На Беларусі з 19 ст. верацяно выцеснена калаўротам, у якім нітка намотваецца на шпулю, што прыводзіцца ў рух колам. Ручная пража выкарыстоўваецца пры вырабе тканін мастацкіх. Адрозніваюць бавоўна-, ільно- і воўнапрадзенне (гл.Баваўняная прамысловасць, Ільняная прамысловасць, Шарсцяная прамысловасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМА́НАЎ Сяргей Кімавіч (н. 6.2.1952, г. Краснадар, Расія),
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі. Д-рхім.н. (1997). Засл. дз. нав. Беларусі (2001). Скончыў БДУ (1974), дзе і працуе (у 1978—97 у НДІфіз.-хім. праблем, у 1991—93 нам. дырэктара, у 1993—97 дырэктар; з 1997 прарэктар БДУ). Навук. працы па хіміі фатагр. працэсаў, хіміі цвёрдага цела. Выявіў і даследаваў працэсы фотаактывавання плёначных сістэм на аснове галагенідаў невысакародных металаў, а таксама працэсы структурнай рэарганізацыі часцінак серабра ў палімернай матрыцы ў ходзе акісляльна-аднаўляльных хім. рэакцый. Распрацаваў і ўкараніў у практыку комплекс тэхналогій дэфекталагічнага кантролю і мед. рэнтгенадыягностыкі.
Тв.:
Малые частицы металлов в фотографических процессах с химическим усилением на пленках иодида свинца // Химические проблемы создания новых материалов и технологий. Мн., 1998;
Формирование структур на основе нанодисперсных металлов в результате гетерогенных окислительно-восстановительных химических реакций (разам з В.В.Свірыдавым, Г.А.Браніцкім) // Там жа. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯ́ЛЬНАЕ ПРАДБА́ЧАННЕ,
від прадбачання навуковага, накіраваны на прагназіраванне пэўных сац. з’яў і працэсаў. Служыць для ўдасканалення сац. праграм, планаў, кіраўніцкіх рашэнняў. Аб’ектам С.п. з’яўляюцца такія складаныя працэсы, як узаемадзеянне прыроды і грамадскай вытв-сці, развіццё навукі і адукацыі, эвалюцыя сац. адносін унутры пэўных сац. структур і інш.Гл. таксама Прагназіраванне сацыяльнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯТРАХІ́МІЯ (ад грэч. iatros урач + хімія),
кірунак у медыцыне 16—18 ст., прадстаўнікі якога разглядалі працэсы, што адбываюцца ў арганізме, як хім. з’явы, а хваробы — як вынік парушэння хім. раўнавагі. Прыхільнікі Я. ставілі за мэту пошук хім. сродкаў для лячэння хвароб. Адыграла станоўчую ролю ў барацьбе Са схаластыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯСФЕ́РНЫ МАНІТО́РЫНГ,
сістэма доўгатэрміновых назіранняў за прыроднымі з’явамі на ўзроўні біясферы. Дапамагае вывучаць прыродныя працэсы біясферы і яе кампанентаў, улічваць іх змены ад уплыву антрапагенных фактараў, вызначаць глабальна-фонавыя змены ў прыродзе. Ажыццяўляецца праз біясферныя запаведнікі, з дапамогай метадаў сачэння за станам біясферы з касм. апаратаў і інш.Гл. таксама Глабальны маніторынг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬПІ́ЙСКІ РЭЛЬЕ́Ф,
тып рэльефу высакагор’яў, якія ляжаць вышэй за снегавую лінію ці зведалі зледзяненне ў плейстацэне. Пашыраны ў Альпах, Гімалаях, на Каўказе, Паміры, Цянь-Шані і інш. Характэрны востраканечныя вяршыні і вострыя грабяні, глыбокае расчляненне, стромкія схілы, скалістасць, ледавіковыя формы рэльефу (кары, цыркі, трогі, карлінгі і інш.). Адбываюцца актыўныя працэсы снегавой і ледавіковай эрозіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ВІЧ Валянцін Антонавіч (н. 2.1.1947, в. Краснае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм.н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Распрацаваў новыя метады кагерэнтнай спектраскапіі камбінацыйнага рассеяння святла, даследаваў уплыў квантавых шумаў на нелінейна-аптычныя працэсы, стварыў высокаэфектыўныя цвердацельныя і газавыя лазеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТРУ́ЗІЯ (позналац. intrusio ад лац. intrudo упіхваю),
працэс укаранення расплаўленай магмы ў тоўшчу зямной кары. І. звычайна суправаджаюць арагенныя (гораўтваральныя) працэсы Магма, якая застывае на розных глыбінях, дае пачатак многім інтрузіўным горным пародам і геал. целам (штокі, баталіты, лакаліты, жылы і інш.). На Беларусі І. пашыраны сярод архейскіх і ніжнепратэразойскіх утварэнняў крышт. фундамента.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЯЛО́ГІЯ (ад крыя... + ...логія),
навука пра прыродныя аб’екты і працэсы, якія адбываюцца ў крыясферы. Даследуе фіз., хім. і мінералагічныя змены вады пры т-ры ніжэй пункта яе замярзання, а таксама прыродныя целы, якія ўзнікаюць пры адмоўных т-рах (атм. льды, наземныя і марскія зледзяненні, шматгадовая мерзлата). Падзяляецца на гляцыялогію і геакрыялогію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКУ́Й Давыд Міхайлавіч (н. 2.6.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне металургіі і ліцейнай вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БШ (1969). З 1969 у Бел.політэхн. акадэміі. Распрацаваў рэсурсазберагальныя тэхнал.працэсы вырабу дакладных адлівак і новых ліцейных матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Новое в литейном производстве. Мн., 1981 (у сааўт.).