горад на У Германіі, у зямлі Саксонія-Ангальт, на р. Заале. 295,4 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Буйны прамысл. і культ.цэнтр.Вытв-сць пасажырскіх вагонаў, абсталявання для хім. і харч.прам-сці, паравых катлоў; прыладабудаванне, эл.-тэхн., хім., паліграф., швейная, гарбарна-абутковая, харч. (у т. л. цукровая) прам-сць. Ун-т. Акадэмія прыродазнаўчых навук. Дом-музей кампазітара Г.Ф.Гендэля. Арх. помнікі 15—19 ст. Праводзяцца муз. фестывалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫХРАМА́ТЫ,
солі дыхромавай к-ты H2Cr2O7. Крышт. рэчывы аранжава-жоўтага колеру (напр., Д. натрыю Na2Cr2O7, tпл 320 °C, т-ра раскладання 400 °C). Раствараюцца ў вадзе (акрамя Д. серабра і вісмуту). Моцныя акісляльнікі. Выкарыстоўваюць як кампаненты выбуховых рэчываў, дубільнікі ў гарбарнай прам-сці, пратраву ў тэкст.прам-сці, для адбельвання маслаў, воску, атрымання арган. злучэнняў і інш. Таксічныя, напр. раствор Д. калію разбурае скурныя покрывы і храстковыя тканкі, ГДК 0,01 мг/м³ [у пераліку на аксід хрому (VI) CrO3].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ПЕРТАЛЬ (Wuppertal),
горад на ЗФРГ, на р. Вупер, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Утвораны ў 1929 у выніку зліцця гарадоў Бармен, Эльберфельд і інш. 386,6 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Важны прамысл. і гандл. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Буйны цэнтр тэкст.прам-сці. Машынабудаванне (у т. л. тэкстыльнае), хім. (у т. л.хім. валокны), фармацэўтычная, харч.прам-сць. Вытв-сць пракату, электроннага і эл.-тэхн. абсталявання. Адм., эканам., пед., тэхн. акадэміі. Кансерваторыя. Оперны т-р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУЖ-НАПО́КА (Cluj-Napoca),
Клуж, горад на ПнЗ Румыніі, на р. Самеш. Адм. ц. жудзеца Клуж. Вядомы з 1173. 328 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для лёгкай і харч.прам-сці), хім., фарфора-фаянсавая, гарбарна-абутковая, мэблевая, тэкст., швейная, паліграфічная. Філіял АН. Ун-т (з 1872). Абсерваторыя. Гіст., этнагр., маст. музеі. Арх. помнікі 13—19 ст.: каменныя ўмацаванні, царква св. Міхаіла, манастыр францысканцаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУА́НДА (Luanda),
горад, сталіца Анголы. Адм. ц. правінцыі Луанда. Засн. ў 1575 партугальцамі. 2081 тыс.ж. (1997). Порт на Атлантычным ак. Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт чыгункі ў глыб краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал.прамысл. цэнтр краіны (больш за 50% валавой прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны). Прам-сць: нафтаперапр., гумавая, цэм., тэкст., харч., тытунёвая. Ун-т. Музеі: Анголы (прырода) і Дунду (гісторыя і этнаграфія). Арх. помнікі каланіяльнага перыяду (пераважна 17—18 ст.). Паблізу Л. нафтапромыслы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ТЫНГЕМ (Nottingham),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі, на р. Трэнт. Адм. ц. графства Нотынгемшыр. Вядомы з 9 ст. Каля 280 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр лёгкай прам-сці (вытв-сцьтрыкат. і швейных вырабаў, нітак, карункаў і інш.). Вытв-сць матацыклаў і веласіпедаў, прадпрыемствы харчасмакавай, у т. л. тытунёвай; фармацэўтычнай прам-сці. Ун-т. 2 тэатры. Маст. музей. Арх. помнікі 11—18 ст. Паркі, у т. л. Уолатан з палацам Уолатан-хол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1953 у Мінску як тэхнікум. З 1999 каледж. Рыхтуе спецыялістаў для швейнай прам-сці і быт. абслугоўвання. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): фатаграфія; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; цырульніцкае мастацтва і дэкар. касметыка; машыны і апараты лёгкай прам-сці і быт. абслугоўвання; тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў. Прымаюцца асобы з базавай, сярэдняй адукацыяй, а таксама пасля заканчэння прафес.-тэхн. вучылішчаў на скарочаны тэрмін навучання. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫУ́ПАЛЬ,
горад на Украіне, у Данецкай вобл.Засн. ў 1778. У 1948—89 наз. Жданаў. Нас. 504 тыс.ж. (1997). Порт на Азоўскім м., у вусці р. Кальміус. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Важны цэнтр металургічнай (2 камбінаты), маш.-буд. (з-ды цяжкага машынабудавання, «Электрабытпрыбор», суднарамонтны і інш.), хім. і коксахім. прам-сці. Прам-сць: харч. (мясны, рыбакансервавы камбінаты), лёгкая. Металургічны ін-т. Тэатр. Краязнаўчы і этнагр. музеі. Кліматычны і гразевы курорт. Каля горада Марыупальскі могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМАДАБА́Д, Ахмедабад,
горад у Індыі, на р. Сабарматы, штат Гуджарат. Засн. ў 1411. 4775,7 тыс.ж. (1992, з прыгарадамі). Адзін з найважнейшых прамысл. і гандл.-фін. цэнтраў Зах. Індыі. Трансп. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр тэкст.прам-сці (баваўняныя пража і тканіны, шарсцяныя тканіны, штучны шоўк). Металаапр., маш.-буд., папяровая, хім., гарбарная, запалкавая, харч.прам-сць. Саматужная вытв-сць парчы, шоўку, ювелірных і лакавых вырабаў, мастацкае разьбярства. Арх. помнікі 15—17 ст. 3 ун-ты, у т. л. Гуджарацкі. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РА-ФОЛС (Niagara Falls),
горад на ПнУ ЗША, штат Нью-Йорк, на правым беразе р. Ніягара, каля Ніягарскага вадаспада, на граніцы з Канадай. Звязаны мостам з аднайм. канадскім горадам. Уваходзіць у агламерацыю г.Буфала. Каля 250 тыс.ж. з прыгарадамі (1998). Трансп. вузел. ГЭС. Прам-сць: эл.-металургічная, эл.-хім., у т. л.вытв-сць неарган. хімікатаў, абразіўных матэрыялаў, графіту і графітавых стрыжняў для атамных рэактараў. Вытв-сць ракетных рухавікоў. Харч. (мукамольная) прам-сць. Ун-т. Цэнтр турызму.