хімічныя рэакцыі аб’яднання 2 малекул з утварэннем аднаго новага злучэння. Найб.пашыраны Д.р. паміж рэчывамі, што маюць кратныя сувязі, і вадародам (гідрагенізацыя), галагенавадародамі (гідрагалагенаванне) і інш. рэагентамі. Характэрныя для ненасычаных злучэнняў. Выкарыстоўваюцца ў арган. сінтэзе (напр., прамысл. атрыманне хларапрэну гідрахлараваннем вінілацэтылену).
выдаленне са святлоадчувальнага слоя фатаграфічных матэрыялаў рэшткаў галоіднага серабра, не ўзноўленага ў час праяўлення фатаграфічнага. Садзейнічае працяглай захаванасці фатагр. відарысаў. Ажыццяўляецца з дапамогай раствораў (або пасты) рэчываў (найб.пашыраны тыясульфат натрыю), здольных пераўтвараць галоіднае серабро ў водна-растваральныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРКАЛУ́МНІЙ (ад лац. inter паміж + columna калона, слуп),
пралёт паміж калонамі, што стаяць побач. Пашыраны ў ордэрнай архітэктуры. Велічыня І. (пастаянная для кожнай дадзенай каланады) залежыць ад маштабаў пабудовы, характару і ордэра каланады, а таксама ад памеру і матэрыялу калон і архітрава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГКІЯ СПЛА́ВЫ,
канструкцыйныя матэрыялы з малой шчыльнасцю (да 5000 кг/м³). Найб.пашыраныалюмініевыя сплавы, берыліевыя сплавы, магніевыя сплавы, тытанавыя сплавы. Вызначаюцца высокай удзельнай трываласцю (адносіны мяжы трываласці да шчыльн. матэрыялаў). Выкарыстоўваюць у авія-, ракета-, судна- і машынабудаванні, буд-ве, электратэхніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАФА́ГІ [ад мана... + ...фаг(і)],
арганізмы, якім уласціва жыўленне адным відам расліннага або жывёльнага корму. Пашыраны пераважна сярод беспазваночных арганізмаў (многія насякомыя, некаторыя малюскі, ракападобныя, чэрві, паразіты). У фауне Беларусі М. з’яўляюцца, напр., вошы і інш. крывасмокі, пёравыя кляшчы, пухаеды, многія віды даўганосікаў, тлі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛІ́ЧНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
будаўнічыя канструкцыі, зробленыя з металаў. Найб.пашыраныстальныя канструкцыі, алюмініевыя канструкцыі; эфектыўныя канструкцыі з лёгкіх сплаваў. Выкарыстоўваюцца як нясучыя канструкцыі ў каркасах будынкаў і інш.інж. збудаванняў (пераважна стальныя М.к.), у вялікапралётных пакрыццях, абшыўках сценавых і дахавых панэлей (алюмініевыя М.к.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛАБО́Л [ад вела(сіпед) + англ. ball мяч],
спартыўная камандная гульня з мячом на веласіпедах. Гуляюць 2 каманды па 2 чал. Мэта — накіраваць мяч у вароты процілеглай каманды коламі веласіпеда, галавой або тулавам. Гуляюць на адкрытых і закрытых пляцоўках. Найб.пашыраны ў Чэхіі, Славакіі, Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАР’Е́РНЫ РЫФ,
града каралавых рыфаў, выцягнутая паралельна берагу мацерыка або вострава на некаторай адлегласці ад яго, часта па краі мацерыковай водмелі. Бар’ерныя рыфы адгароджваюць ад мора мелкаводныя лагуны, пашыраны пераважна ў водах Ціхага і Індыйскага акіянаў (напр., Вялікі Бар’ерны рыф каля паўн.-ўсх. берагоў Аўстраліі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАТРЫВА́ЛЫ ГАРЫЗО́НТ,
тоўшча воданепранікальных ці адносна воданепранікальных горных парод, якая перакрывае або падсцілае ваданосны гарызонт. Адрозніваюць водатрывалыя гарызонты рэгіянальныя, мясц. і лакальныя. Рэгіянальныя звычайна падзяляюць буйныя ваданосныя комплексы, мясцовыя — ваданосныя гарызонты, лакальныя пашыраны пераважна ў зоне аэрацыі, дзе спрыяюць утварэнню верхаводкі. Гл. таксама Водапранікальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬКО́Ў (франц. alcôve),
паглыбленне або ніша ў сцяне інтэр’ера для ложка ці спальнае памяшканне без вокнаў. Узнік у архітэктуры араб. краін. Пашыраны ў палацавым дойлідстве Іспаніі, з сярэдзіны 17 ст. ў інш.еўрап. краінах, у т. л. на Беларусі.