Засн. ў 1981 у Мінску як творчая майстэрня жывапісу Акадэміі мастацтваўСССР. З 1983 сучасная назва. Кіраўнік М.Савіцкі. Створаны таксама майстэрні скульптуры (з 1983, кіраўнік З.Азгур, з 1994 — Л.Гумілеўскі), графікі (з 1987, кіраўнік Г.Паплаўскі). У майстэрнях маладыя мастакі з вышэйшай адукацыяй на працягу 3 гадоў удасканальваюць сваё прафес. майстэрства. Сярод выпускнікоў: В.Альшэўскі, В.Баранаў, І.Бархаткоў, А.Грышкевіч, А.Дранец, Л.Журавовіч, А.Задорын, Р.Заслонаў, У.Кожух, В.Ксяндзоў, П.Лук, А.Савіцкі, А.Фралякоў, Ф. і В.Янушкевіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛУ-АРЫЗО́НТЫ
(Belo Horizonte),
горад на ПдУ Бразіліі. Адм. ц. штата Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1892. 2,3 млн.ж. (1989), з прыгарадамі 3,7 млн.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр буйнога горнапрамысл. раёна (здабыча жал. і марганцавых рудаў, золата). Чорная металургія, хім., фармацэўтычная, паліграф., тэкст., гарбарна-абутковая, швейная, харч.прам-сць. Федэральны і каталіцкі ун-ты, ун-тмастацтваў штата Мінас-Жэрайс. Гіст. музей. Каля Белу-Арызонты спартыўны і турыст. гарадок Пампулья.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОЎ (Grove) Джорж
(13.8.1820, Лондан — 28.5.1900),
англійскі муз. дзеяч, крытык. Па прафесіі інжынер. З 1850 сакратар Т-вамастацтваў, з 1852 сакратар, з 1873 чл. дырэкцыі Хрустальнага палаца ў Лондане (пісаў анатацыі да канцэртаў у 1856—96). У 1882—94 першы дырэктар Каралеўскага муз. каледжа. Вядомы як складальнік вял. энцыклапедычнага «Слоўніка музыкі і музыкантаў» (т. 1—4, з дадатковым, 1879—89, шмат разоў перавыдаваўся). Аўтар кн. «Бетховен і яго дзевяць сімфоній» (1896).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЭН
(яп., ад санскр. дх’яна — медытацыя),
адна з плыней у яп. будызме. Сфарміравалася на аснове чань-будызму. прыйшла ў Японію з Кітая ў канцы 12 ст.Асн. ідэя Дз. — магчымасць спасціжэння пры дапамозе медытацыі сваёй пачатковай прыроды, тоеснай «сутнасці Буды». Прабуджэнне (саторы) суадносяць з спасціжэннем сапраўднай прыроды рэчаў, іх патаемнай сутнасці і ўсведамленнем свайго дачынення да ўсяго існага. Адрозніваюць «малое саторы», калі сапраўднае разуменне рэчаў толькі прыадкрываецца на кароткі момант, і «вялікае саторы», што вядзе да духоўных змен. Для дасягнення саторы выкарыстоўваюць «сядзячую медытацыю», якая прадугледжвае пазбаўленне ад думак і вобразаў (даадзэн) і практыку пастаноўкі і рашэння асобых парадаксальных задач, накіраваных на фарміраванне інтуітыўнага цэласнага спасціжэння рэальнасці (коан). Найб. пашыраны кірунак Дз. Рындзай-сю, успрыняты імператарскім акружэннем, самурайствам. Другі кірунак, Сота-сю, распаўсюдзіўся ў правінцыях, знайшоў падтрымку ў мясц. феадалаў. Паслядоўнікі Дз. лічаць свяшчэнныя трактаты другаснымі, бо патаемныя ісціны перадаюцца непасрэдна ад настаўніка вучню («ад сэрца да сэрца»). Дз. у многім вызначыў кодэкс самурайскага гонару бусідо. Прынцыпы Дз. (спантаннасць, натуральнасць, гармонія, прастата) паўплывалі на фарміраванне традыц.мастацтваў: каліграфіі, жывапісу, паэзіі, л-ры, музыкі, чайнай цырымоніі, кампазіцыі садоў і ландшафтаў, баявых мастацтваў і інш. Пік захаплення Дз. за межамі Японіі прыпадае на 1960-я г. і звязаны з маладзёжным рухам пратэсту. Манастыры і цэнтры па вывучэнні Дз. існуюць у ЗША, Англіі, Францыі, Германіі і інш. У Беларусі цікавасць да Дз. звязана найперш з распаўсюджаннем з 1970-х г.яп. баявых мастацтваў.
Літ.:
Абаев Н.В. Чань-буддизм и культурно-психологические традиции в средневековом Китае. Новосибирск, 1989;
Кацуки С. Практика Дзэи. Железная флейта: (100 коанов Дзэна): Пер. с англ. Киев, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЛА́НТА
(Atlanta),
горад на ПдУ ЗША, каля падножжа Апалачаў. Адм. ц. штата Джорджыя. Засн. ў 1837 як чыг. станцыя. 395 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел на ПдУ ЗША: міжнар. аэрапорт Хартсфілд, 2 чыг. лініі. Гандл.-фінансавы, прамысл. і культ. цэнтр ПдУ краіны. Аўтамаб., авіяц., ракетна-касм., прыладабуд., металаапр.прам-сць. Вытв-сцьпрамысл. абсталявання, сталі, мэблі; хім., паліграф., лёгкая (тэкстыль), харчасмакавая прам-сць. 4 ун-ты. Музей мастацтваў. Магіла М.Л.Кінга. Месца правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШЭ́ВІЧ Аляксандр Аляксандравіч
(н. 15.2.1937, в. Дзядзічы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дрэваапрацоўкі. Канд.тэхн. н. (1968). Праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1964), дзе і працуе, адначасова з 1993 у Бел. акадэміі мастацтваў. Навук. працы па дызайне, тэхналогіі і канструяванні мэблі. Аўтар падручнікаў для ВНУ «Асновы мастацкага канструявання» (1984) і «Тэхналогія вырабаў з драўніны» (1995, разам з В.В.Багамазавым).
Тв.:
Конструирование мебели. Мн., 1988;
Квартира. Коттедж. Дача. Мн., 1995 (разам з У.Дз.Богушам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ (Barye) Антуан Луі
(24.9.1795 ці 1796, Парыж — 25.6.1875),
французскі скульптар і жывапісец. Прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў скульптара Ф.Ж.Бозіо (з 1816) і жывапісца А.Гро (з 1817). Чл. Парыжскай АМ (1868). Аўтар пейзажаў і скульпт. выяў жывёл, адметных тонкасцю назірання натуры, часта ў драматычныя моманты барацьбы («Тыгр, які раздзірае кракадзіла», «Удаў, які душыць газель», 1830-я г.; рэльеф «Леў» на цокалі Ліпеньскай калоны ў Парыжы, 1836; 4 групы драпежнікаў перад Музеем мастацтваў у Марселі, 1868; усе ў бронзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІКАЎ Пётр Марцінавіч
(12.7.1914, в. Крывель Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 9.6.1965),
рус. кінаакцёр. Скончыў Ін-тсцэн.мастацтваў у Ленінградзе (1935). З 1932 здымаўся ў кіно. Яго героі — абаяльныя маладыя хлопцы, нястомныя гумарысты, адданыя сябры, добрыя і высакародныя: Малібога («Сямёра смелых»), Пётр Алейнікаў («Камсамольск»), Ваня Курскі («Вялікае жыццё»), Саўка («Трактарысты»), танкіст («Беларускія навелы») і інш. Творчаму шляху Алейнікава прысвечаны фільм «Пётр Марцінавіч і гады вялікага жыцця».
П.М.Алейнікаў.П.М.Алейнікаў (у цэнтры) у ролі Малібогі (фільм «Сямёра смелых»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАН Ікума
(н. 7.4.1924, Токіо),
японскі кампазітар. Скончыў Такійскую школу музыкі (1945; цяпер Такійскі ун-т прыгожых мастацтваў і музыкі). У 1947—50 выкладаў у Такійскай кансерваторыі. У 1953 арганізаваў авангардысцкі гурток «Група трох» (з Я.Акутагава і Т.Маюдзумі). Працуе практычна ва ўсіх муз. жанрах. Сярод твораў: 4 оперы, найб. папулярная «Юдзуру» («Жураўліныя пёры»; паст. 1952), балет, кантаты, 5 сімфоній (1950—65), concerto grosso, камерна-інстр. творы, хары, вак. цыклы, песні і інш. Аўтар муз.-крытычных прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУСЬКО́ Мікола
(Мікалай Іосіфавіч; н. 27.9.1940, в. Пагарэлка Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прам-сці (1962) і Маскоўскі нар.ун-тмастацтваў (1967). Друкуецца з 1970. У зб-ках вершаў «У Нёмна на плячах» (1986), «Сузор’е Шаляў» (1995) паэт. асэнсаванне гіст. вопыту, урокаў вайны і міру. Вершам уласцівы лірычная спавядальнасць, багатая вобразнасць, назіральнасць, трапнасць дэталяў. Піша таксама для дзяцей (зб-кі «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка», 1993; «Шасцікрылец Хмарагон», 1996).