вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Пціч, на аўтадарозе Асіповічы — в. Шышчыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на ПдЗ ад Асіповіч, 194 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Фалічы. 285 ж., 110 двароў (1997). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ЖАЎКА,
вёска ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Проня, на аўтадарозе Чавусы—Слаўгарад. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на Пд ад г. Чавусы. 62 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Чавусы. 269 ж., 106 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. З брацкія магілы сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНІЧЫ,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнУ ад г. Асіповічы, 140 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Градзянка. 625 ж., 252 двары (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Касцёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ТНАЕ,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдУ ад г. Асіповічы, 154 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Ясень. 546 ж., 198 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ТКА,
вёска ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Глуск—Акцябрскі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на Пд ад г.п. Глуск, 192 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Акцябрскі. 629 ж., 222 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁВА БУ́ДА,
вёска ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Крычаў—Рослаўль. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнУ ад г. Клімавічы, 130 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Шасцёраўка. 343 ж., 119 двароў (1998). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎБЧА вёска ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Беразіно—Клічаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на Пн ад г.п. Клічаў, 97 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Стаялава. 536 ж., 195 двароў (1998). Сярэдняя школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НЬКАВА, Ланькоў,
вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Няропля. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад г.п. Бялынічы, 51 км ад Магілёва, 47 км ад чыг. ст. Друць. 245 ж., 96 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БЖА,
вёска ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Калінка. Цэнтр сельсавета. За 10 км на З ад горада і 11 км ад чыг. ст. Клімавічы, 134 км ад Магілёва. 379 ж., 137 двароў (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік Я.Купалу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ТНЯ,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 4 км на ПнЗ ад г. Мсціслаў, 99 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст. Ходасы. 514 ж., 202 двары (1999). Мсціслаўскі конны з-д. Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.