Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІЗАРЫ́Н, 1, 2-дыгідраксіантрахінон,
араматычнае злучэнне, C14H8O4. Мал. м. 240, 20; фарбавальнік. Аранжава-чырвоныя крышталі, tпл 289 °C, маларастваральныя ў вадзе. Здабываўся з кораня марэны, у 1869 атрыманы штучна з антрацэну. Нерастваральныя ў вадзе солі алізарыну з многавалентнымі металамі выкарыстоўваліся для фарбавання і друкавання на тканінах з натуральных валокнаў (соль алюмінію — для атрымання чырвонага колеру, хрому — карычневага, жалеза — фіялетавага). Выкарыстоўваецца для маст. і паліграфічных фарбаў; аналітычны рэагент у хім. аналізе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛЬФЕНІ́Т
(ад прозвішча аўстр. Минералога Ф.Вульфена),
мінерал класа малібдатаў, малібдат свінцу Pb(MoO4). Прымесі кальцыю, вальфраму, ванадыю, урану. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі квадратна-таблітчастыя, радзей псеўдаэктаэдрычныя, прызматычныя або кубоідныя. Суцэльныя агрэгаты рэдкія. Колер жоўты, шараваты, белы, зялёны, карычневы, жоўта-карычневы. Бляск смалісты да алмазнага. Крохкі. Цв. каля 3. Шчыльн. 6,8 г/см³. Характэрны мінерал зоны акіслення свінцова-малібдэнавых радовішчаў. Руда свінцу. Радовішчы вульфеніту ў Алжыры, Аўстраліі, ЗША і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЗАІ́ЛУ ПЕРАКСІ́Д,
бензаілу перакіс (C6H5COO)2, мал. м. 242,23; бясколерныя крышталі, tпл 106—108 °C (з раскладаннем), шчыльн. 1,334·103кг/м³. Не раствараецца ў вадзе, дрэнна раствараецца ў спіртах, добра — у ацэтоне, бензоле, хларыраваных вуглевадародах. Выбухованебяспечны пры награванні і мех. уздзеянні. Выкарыстоўваецца як ініцыятар радыкальнай полімеразыцыі, ацвярджальнік поліэфірных смолаў, вулканізатар, адбельвальнік і дэзадарант для мукі, тлушчу і алею. Таксічны: выклікае апёкі скуры і слізістых абалонак, ГДК 5 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЗУВІЯ́Н
(ад месца знаходкі на г. Везувій),
ідакраз, мінерал класа астраўных сілікатаў, водны алюмасілікат кальцыю, магнію і жалеза, Ca10(MgFe)2Al4[SiO4]5 [Si2O7]2(OH,F)4.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі прызматычныя або дыпірамідальныя, шчыльныя і зярністыя масы. Колер зялёны або карычневы, радзей жоўты, блакітны ці чырвоны. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 6—7. Шчыльн. каля 3,4 г/см³. Характэрны мінерал кантактна-метамарфічных парод і скарнаў. Празрыстыя разнавіднасці — вырабныя камяні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРНАНІ́Т
(ад прозвішча франц. мінералога Ж.Л.Бурнона),
мінерал падкласа складаных сульфідаў, сульфід свінцу, медзі і сурмы, CuPbSbS3. Прымесі жалеза, серабра, цынку і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, кароткапрызматычныя, зярністыя агрэгаты, зерні. Колер бледна-шэры да бясколернага. Бляск металічны. Цв. 3—3,5. Крохкі. Шчыльн. 5,7—5,9 г/см³. Гідратэрмальны мінерал, асацыіруе з бляклымі рудамі, галенітам, пірытам і інш. Руда свінцу, медзі, сурмы. Радовішчы ў ФРГ, Аўстраліі, Мексіцы, ЗША.
HOOC(CH)2COOH. Бясколерныя крышталі, tпл 185 °C, шчыльн. 1563 кг/м³ (20 °C). Пры т-ры 235 °C адшчапляе ваду і ператвараецца ў ангідрыд. Добра раствараецца ў вадзе, спірце і эфіры. Утварае 2 рады вытворных: солі і эфіры бурштынавай кіслаты (сукцынаты). У прам-сці атрымліваюць гідрыраваннем малеінавага ангідрыду. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці некат. пластмасаў, фарбавальнікаў, лек. сродкаў, інсектыцыдаў і сінт. смол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСПАРАГІ́Н,
H2NOCOOH2CHNH2COOH, монаамід аспарагінавай кіслаты; заменная амінакіслата. Мал. м. 132,12. Бясколерныя крышталі, раствараюцца ў вадзе. Упершыню атрыманы са спаржы (Asparagus), адсюль назва. Уваходзіць у састаў бялкоў (багатыя аспарагінам бялкі ў вял. колькасці ўтвараюцца пры прарошчванні насення бабовых) і знаходзіцца ў свабодным стане ў вадкасцях і тканках раслін і жывёл. Разам з глутамінам аспарагін — растваральнае аміназмяшчальнае рэзервовае злучэнне для біясінтэзу бялкоў у многіх раслін. Пры ўтварэнні аспарагіну з аспарагінавай к-ты ў арганізме звязваецца таксічны аміяк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІШАФІ́Т
(ад прозвішча ням. вучонага Г.Бішафа),
мінерал класа галагенідаў, водны хларыд магнію MgCl2·6H2O. Прымесь брому да 1%.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, ігольчастыя. Агрэгаты зярністыя, ліставатыя, валакністыя. Бясколерны або белы. Бляск шкляны да цьмянага. Цв. 1—2. Крохкі. Шчыльн. 1,6 г/см³. Гіграскапічны. Мае пякуча-горкі смак. У саляных адкладах сульфатнага тыпу, багатых магніем. Другарадны мінерал пакладаў карналіту і галіту. Сыравіна для атрымання магнію і яго злучэнняў, вытв-сці магнезіяльнага цэменту і інш.