1) утваральная тканка раслін, што доўга захоўвае здольнасць да дзялення і ўтварэння новых клетак, адрозніваецца высокай метабалічнай актыўнасцю. Адны клеткі М. (ініцыяльныя) затрымліваюцца на эмбрыянальнай фазе развіцця і забяспечваюць бесперапыннае нарастанне масы расліны, інш. паступова дыферэнцыруюцца і ўтвараюць пастаянныя тканкі (покрыўныя, праводныя, мех., асн. і інш.). У вышэйшых раслін М. ўзнікае з прамерыстэмы зародка насення і ў далейшым знаходзіцца ў конусах нарастання парастка і кораня, якія неабмежавана растуць сваімі верхавінкамі на працягу жыцця расліны. У працэсе росту часткова захоўваецца ў каранях (перыцыкл), у вузлах парасткаў. Уставачная (інтэркалярная) М. часова захоўваецца ў пупышках, міжвузеллях (асабліва доўга ў злакаў), у аснове чаранка і краявой пласціны ліста (маргінальная М.). Другасныя М. (напр., фелаген, што ўтварае корак, раневая — калус і інш.) узнікаюць у пастаянных тканках.
2) Неспецыфічныя клеткі жывёлы, здольныя да дыферэнцыроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЗАФІ́ЛЫ,
1) клеткі, якія маюць у пратаплазме зярністыя структуры, што афарбоўваюцца асн. фарбавальнікамі (адсюль назва). Тэрмінам «базафілы» абазначаюць адзін з відаў зярністых лейкацытаў (базафільныя гранулацыты) крыві (у норме базафілаў у чалавека 0,5 — 1% ад усіх лейкацытаў), таксама адзін з відаў клетак пярэдняй долі гіпофіза.
2) Арганізмы, што аддаюць перавагу шчолачным субстратам і шчолачнаму асяроддзю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІТА́ЛЬНАЯ АФАРБО́ЎКА, прыжыццёвая афарбоўка,
гістафізіялагічны метад даследавання функцыян. асаблівасцей раслінных і жывёльных клетак увядзеннем у жывы арганізм ці ў кавалачкі тканкі адносна няшкодных фарбавальнікаў. Для вітальнай афарбоўкі выкарыстоўваюць кіслыя (трыпанавы сіні, літыевы кармін) і асн. (нейтральны чырвоны, метылавы сіні і інш.) фарбавальнікі. Характар і інтэнсіўнасць вітальнай афарбоўкі вызначае стан клеткі ці тканкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАСПАРЫ́Я (ад апа... + спора),
развіццё гаметафіта ў некаторых вышэйшых раслін з вегетатыўнай клеткіспарафіта без утварэння спораў (гаплоіднай фазы развіцця). Напр., зарастка папараці з тканкі або ножкі спарангія; развіццё зародкавага мяшка ў пакрытанасенных з клетак семязавязі (нуцэлуса і інш.) без рэдукцыйнага дзялення (меёзу). Звычайна спалучаецца з рознымі формамі апаміксісу або з палавым працэсам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРАМАРФІ́ЗМ (ад гігра... + грэч. morphē форма, выгляд),
асаблівасці будовы раслін, якія растуць у вільготных мясцінах, з павышанай вільгаццю паветра. Для іх характэрны прыстасаванні, накіраваныя на ўзмацненне транспірацыі (клеткі эпідэрмы танкасценныя, укрытыя тонкай кутыкулай; вялізныя міжклетнікі і танкасценныя валаскі ствараюць вял. выпаральную паверхню), што забяспечвае інтэнсіўнае перамяшчэнне пажыўных раствораў да парасткаў. Гл. таксама Гіграфіты, Ксерамарфізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛЕ́ЧНІКІ, млечныя сасуды,
клеткі некат. кветкавых раслін, якія маюць у вакуолях млечны сок. Адрозніваюць 2 тыпы М.: членістыя і нячленістыя. Членістыя ўтвараюцца з многіх асобных клетак, якія зліваюцца ў суцэльную галінастую сістэму (напр., у складанакветных, макавых). Нячленістыя — адна гіганцкая клетка, што ўзнікае ў зародку, расце, разгаліноўваецца і пранізвае ўсе органы расліны (напр., у малачайных, тутавых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук. працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метады тэстыравання і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Б.Закманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫЯЛО́ГІЯ (ад карыя... + ...логія),
навука пра будову і функцыі, эвалюцыю і асобныя структуры клетачнага ядра (храмасом, ядзерка, ядзернай абалонкі); раздзел цыталогіі. Даследуе мікраскапічную і субмікраскапічную будову і паводзіны ядзерных структур пры розных формах дзялення ядра клеткі (амітоз, мітоз, меёз, эндамітоз) і ў прамежку паміж дзяленнямі (інтэрфаза), будову і заканамернасці рэпрадукцыі (гл.Рэдуплікацыя храмасом). Выкарыстоўваюць метады аптычнай і электроннай мікраскапіі, цытахіміі, аўтарадыяграфіі, морфаметрыі. К. ўзнікла ў канцы 19 — пач. 20 ст. пасля выяўлення вядучай ролі ядра клеткі ў спадчыннасці. На Беларусі даследаванні па К. праводзяцца з 1960-х г. У БДУ на кафедры генетыкі вывучаюць механізмы дзялення клетак пры мітозе і меёзе, у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі вядуць работы па К. культурных раслін і ракавых клетак жывёл, у Бел.НДІ жывёлагадоўлі — па К. с.-г. жывёл, у Мінскім мед. ін-це — па К. чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАКТА́НЫ,
поліцукрыды матрыкса сценкі расліннай клеткі. Належаць да падгрупы геміцэлюлоз. Пры гідролізе к-тамі ўтвараюць галактозу. Вельмі пашыраны ў раслінах, асабліва ў драўніне і насенні. Уключаюць пераважна арабінагалактан, малекула якога складаецца з асн. ланцуга, злучаных гліказіднымі сувязямі β-галактапіранозных рэшткаў. Сульфатаваныя галактаны трапляюцца ў некат. водарасцей (напр., у відаў з роду Cladophora, Caulepra, Codium).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАФА́ЗА (ад мета... + грэч. phasis паяўленне),
сярэдняя фаза клетачнага дзялення (меёзу ці мітозу); адпавядае максімальнаму ўзроўню кандэнсацыі храмасом. Адрозніваюць 2 перыяды М.: метакінез (храмасомы збіраюцца ў экватарыяльнай вобласці верацяна дзяленняклеткі і ўтвараюць экватарыяльную пласцінку) і ўласна М. (устанаўліваюцца сувязі паміж храмасамальнымі ніцямі верацяна і цэнтрамерамі і храмасомы раз’ядноўваюцца на храматыды). Працягласць М. 0,3—175 мін.