заліў Чорнага м. каля берагоў Украіны. Уразаецца ў сушу на 55 км. Шыр. 7,4—16,7 км, глыб. каля 5 м. На З адгароджаны ад мора нізкай пясчанай Кінбурнскай касой. Злучаны з Чорным м. пралівам шыр. 4,3 км. Зімой замярзае. У Д.л. упадаюць рэкі Дняпро і Паўд. Буг, які ў ніжнім цячэнні ўтварае Бугскі ліман. На Д.л. порт Ачакаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСА́РАЎ (Рыгор Андрэевіч) (6.2.1906, в. Алешня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 23.12.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з вер. 1941. Камандзір аддзялення сяржант Гусараў вызначыўся ў 1943 у баях у Верхнедняпроўскім р-не Днепрапятроўскай вобл. (Украіна): 28 вер. ў ліку першых фарсіраваў Дняпро, заняў з узводам зручны рубеж, чым садзейнічаў пераправе інш. падраздзяленняў палка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫ́БАЎ,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на р.Дняпро. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 21 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 70 км ад Гомеля. 206 ж., 92 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Курган Славы на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі комплекс археал. помнікаў Глыбаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНАЕ,
радовішча пяску ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Лукі. Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі поймы р.Дняпро. Пяскі светла-шэрыя, палевашпатавакварцавыя, дробназярністыя, з лінзамі сярэднезярністых. Разведаныя запасы 13,6 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,9—10,1 м, ускрышы 0,2—4,5 м. Пяскі прыдатныя на выраб сілікатнай цэглы, сценавых вырабаў з шчыльнага і ячэістага сілікатабетону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЦЯНІ́,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р.Дняпро. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 21 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 142 км ад Гомеля. 660 ж., 244 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Кісцянёускі парк. Каля вёскі археал. помнік Кісцяні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМІ́ГА, Няміза,
рака ў Мінску, правы прыток р. Свіслач (бас.р.Дняпро). Даўж. каля 5 км. У канцы 19 — сярэдзіне 20 ст. заключана ў падземны калектар. Пачынаецца на ПдЗ горада, працякае пад зямлёй у раёне ўсх. часткі праспекта Жукава, вуліц Чыгуначная, Грушаўская, Разінская, Рамізніцкая, праспекта Дзяржынскага, з паўд. боку Тэатра музкамедыі, пад вуліцамі Мяснікова і Няміга, упадае ў Свіслач насупраць Траецкага прадмесця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІСА́, Яблынька,
рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бобр (бас.р.Дняпро). Даўж. 24 км. Вадазбор дробнаўзгорысты, пл. 179 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Раманаўка Талачынскага р-на, вусце ў межах в. Пліса Крупскага р-на. У верхнім цячэнні ад вытоку на працягу 6—7 км у малаводныя гады перасыхае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫДНЯПРО́ЎСКАЯ НІЗІ́НА.
Дняпроўская нізіна. На Пд Усх.Еўрап. раўніны, па левабярэжжы р.Дняпро, на Украіне. Уяўляе сабой шырокую даліну Дняпра з сістэмай надпоймавых тэрас. Абмежавана Сярэднярус. і Прыдняпроўскім узвышшамі. Шыр. 120 км, выш. 50—160 м, найб. — 226 м. Складзена з флювіягляцыяльных і алювіяльна-азёрных пяскоў, суглінкаў, лёсаў і лёсападобных суглінкаў. Рэльеф плоскі, слабарасчлянёны. Большая ч. тэрыторыі ўзарана. Развітая жывёлагадоўля і земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на р.Дняпро. Цэнтр Валяўкоўскага с/с і саўгаса «Арловічы». За 36 км ад Дуброўна, 143 км ад Віцебска, 44 км ад чыг. ст. Асінаўка. 352 ж., 128 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат. быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Парк пейзажнага тыпу 19—20 ст. — помнік садова-паркавага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІХНІ́Н (Залман Давыдавіч) (ліп. 1909, в. Шчадрын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 26.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). З лют. 1943 на Ленінградскім і Цэнтр. франтах, удзельнік Курскай бітвы. Капітан Віхнін пры вызваленні Камарынскага р-на Гомельскай вобл. 25.9.1943 узначаліў групу прыкрыцця, якая фарсіравала Дняпро і забяспечыла пераправу 2 батальёнаў пяхоты. Загінуў у баі за вызваленне вёсак Бярозкі і Новая Ёлча Брагінскага р-на Гомельскай вобл.