газета, орган Часовага рабоча-сялянскага сав. ўрада Беларусі. Выдавалася ў студз. 1919 у Мінску на бел., рус., яўр. (ідыш) і польск. мовах. Інфармавала пра дзейнасць Часовага ўрада, друкавала яго пастановы, законы і распараджэнні. Апошні вядомы № 4/5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА Зінаіда Аляксандраўна (н. 28.4.1939, Мінск),
дыктар бел. тэлебачання. Нар.арт. Беларусі (1985). Скончыла БДУ (1968). З 1959 дыктар Гомельскай абл. студыі тэлебачання, з 1962 працуе на Бел.рэсп. студыі тэлебачання (з 1976 кіраўнік групы дыктараў). Яе творчую дзейнасць вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нац. характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСКА́К (цюрк.),
у сярэднія вякі прадстаўнік мангольскага хана, які кіраваў захопленай тэрыторыяй і меў шырокія паўнамоцтвы. На Русі з’явіліся ў сярэдзіне 13 ст., збіралі даніну, вялі ўлік насельніцтва, кантралявалі дзейнасцьмясц. улады. Баскакі мелі ваен. атрады, якія душылі выступленні заваяванага насельніцтва супраць мангола-татарскага панавання.
Існавала ў 1927 пры Паўн.-Каўказскім ун-це (Растоў-на-Доне). Праводзіла культ.-асв.дзейнасць сярод бел. студэнцтва, аказвала матэрыяльную дапамогу сябрам зямляцтва. Распаўсюджвала сярод бел. студэнтаў перыяд. выданні БССР. Кантактавала з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі (Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА (АБ’ЯДНА́ННЕ),
адно са структурных падраздзяленняў нар.-гасп. комплексу ў Рэспубліцы Беларусь і некат. інш. краінах. З’яўляецца адносна адасобленым прадпрыемствам; сваю дзейнасць ажыццяўляе на аснове поўнага гасп. разліку, самакіравання і самафінансавання; мае статус юрыд. асобы і распараджаецца сваёй мат.-тэхн. базай. Гл. таксама Прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУПА́НАЎСКАЯ СО́ПКА,
дзеючы вулкан на ПдУ п-ва Камчатка. Складзены з андэзітавай і базальтавай лаваў. Мае 3 злітныя конусы, якія ўтвараюць хрыбет, выцягнуты на ПнЗ на 25 км. Самы ўсх. вулкан дасягае выш. 2927 м. Слабая фумарольная дзейнасць. На схілах ледавікі. Апошняе вывяржэнне ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1953 у г. Гродна. З 1956 у Навагрудку. У 1967—95 саўгас-тэхнікум. Рыхтуе аграномаў, землеўпарадкавальнікаў, камерсантаў. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): аграномія, землеўпарадкаванне, Камерцыйная дзейнасць у аграпрамысл. комплексе. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСО́ШНАЕ, пасошнае абкладанне, сошнае,
дзяржаўны пазямельны падатак у Расіі 16—17 ст., пры налічэнні якога за адзінку абкладання бралася саха. Памеры П. заносіліся ў пісцовыя кнігі. Паступова П. расло, траціла пазямельны характар і больш улічвала прамысл.-гандл.дзейнасць насельніцтва. У 1679 заменена падворным абкладаннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УФАЛО́ГІЯ (англ. ufology дзейнасць па вывучэнні UFO, ці НЛА — неапазнаных лятальных аб’ектаў),
галіна навукова-тэхн. дзейнасці, якая складаецца са збору, класіфікацыі і спроб інтэрпрэтацыі рознай інфармацыі, у т. л. паведамленняў сведак, пра назіранні НЛА. Адна з праблем У. — мера аб’ектыўнасці паведамленняў і ўзнаўляльнасць назіранняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІЯ ПІСЬМЕ́ННІКІ»,
біябібліяграфічны слоўнік. Выдадзены ў Мінску ў 1992—95 у 6 тамах пад рэд. А.І.Мальдзіса. Падрыхтаваны Ін-там л-ры імя Я.Купалы АН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя». Першае на Беларусі шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім падаюцца найб. поўныя і сістэматызаваныя звесткі пра жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў бел. л-ры, што пісалі на стараслав., бел., рус., польск. і інш. мовах за амаль тысячу гадоў развіцця бел. прыгожага пісьменства. Упершыню прыводзяцца звесткі пра пісьменнікаў бел. замежжа. Уключае каля 1500 артыкулаў, кожны з якіх складаецца з 2 раздзелаў: біяграфічнага (інфармацыя пра жыццёвы шлях пісьменніка, яго літ. творчасць, пазаліт. дзейнасць і інш.) і бібліяграфічнага (самыя поўныя звесткі пра творы пісьменніка, апублікаваныя асобнымі выданнямі, у зборніках, перыяд. друку, перакладзеныя на інш. мовы, а таксама л-ра пра пісьменніка). Амаль усе артыкулы суправаджаюцца фотапартрэтамі.
В.К.Шчэрбін.
Выданне «Беларускія пісьменнікі». Т. 1—6. 1992-95.