персідскі цар [465—424 да н.э.]. З дынастыі Ахеменідаў. Уступіў на трон пасля забойства ў выніку прыдворнай змовы яго бацькі — Ксеркса I. На пач. царавання задушыў паўстанне егіпцян, якое падтрымлівалі Афіны. У 454 да н.э. персы знішчылі флот афінян у дэльце Ніла. У 449 да н.э. заключыў Каліеў мір, якім завершаны грэка-персідскія войны і зафіксаваны разгром персаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБА́ ((Gobat) Шарль Альберт) (21.5.1834, г. Трамлан, Швейцарыя — 16.3.1914),
швейцарскі паліт. дзеяч. Д-р права (1867). У 1889 уключыўся ў міжнар. рух за мір. З 1891 дырэктар Міжпарламенцкага бюро, якое каардынавала дзейнасць Міжпарламенцкага саюза ў розных краінах. З 1906 дырэктар Міжнар. бюро міру. Аўтар кн. «Еўрапейскі кашмар» (1911) аб небяспецы гонкі ўзбраенняў. Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з Э.Дзюкаменам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́МАК (Валерый Іванавіч) (н. 9.4.1950, г.п.Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навук. працы па даследаванні аналітычных уласцівасцей рашэнняў дыферэнцыяльных ураўненняў (нелінейных звычайных і ў частковых вытворных). Пабудаваў аналітычную тэорыю ўраўненняў Пенлеве.
Тв.:
Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з М.А.Лукашэвічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РБАЛЬД ((Merbold) Ульф) (н. 1936),
касманаўт ФРГ. Д-рн. у галіне механікі. Скончыў Бонскі ун-т (1960). Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 28.11—8.12.1983 — на КК «Калумбія», 22—31.1.1992 — на КК «Дыскаверы», 4.10—4.11.1994 — на КК «Саюз ТМ-20» і арбітальнай станцыі «Мір» (вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз ТМ-19»). У космасе правёў 49,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тарунскі мір 1411 3/250; 4/44; 7/137; 8/503; 10/239
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫЁХ IIIВялікі
(грэч. Anciochos Megas; 242—187 да н.э.),
цар дзяржавы Селеўкідаў (223—187), праўнук Селеўка I. У 212—205 падпарадкаваў парфян і Бактрыю, у 203 адваяваў у Егіпта Палесціну. Пацярпеўшы паражэнне ад Рыма ў Сірыйскай вайне 192—188, заключыў мір, т.зв. Апамейскі дагавор 188, пасля якога Селеўкідскае царства стала другараднай дзяржавай. Забіты ў Элімаідзе ў час рабавання яго войскамі храма бога Бэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫТЭ́ЗА (ад грэч. antithesis процістаўленне) у літаратуры, стылістычная фігура, супастаўленне кантрастных або процілеглых з’яў і паняццяў, якое ўтварае адзінае структурна-лагічнае цэлае. Семантычны кантраст звычайна перадаецца пры дапамозе антонімаў з выкарыстаннем рытмічнага і сінтаксічнага паралелізму (напр., «лепей з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці»). На аснове антытэзы будуюцца і вял. эпічныя творы, што выяўляецца ў іх назвах — «Вайна і мір» Л.Талстога, «Агонь і снег» І.Шамякіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛА́І-МІР,
старажытнае шматпластавое гарадзішча ў нізоўях р. Кафірніган у Таджыкістане. Выяўлены рэшткі бактрыйскіх пабудоў і прадметы матэрыяльнай культуры з сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. па першыя ст.н.э. У выніку даследаванняў К.-М. і гарадзішча Кей-Кабад-шах распрацавана першая стратыграфічная табліца помнікаў Паўн.Бактрыі; вылучаны 5 паслядоўных гіст.-культурных этапаў з 6—4 ст. да н.э. па 3—4 ст. н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЎЧАНКА (Анатоль Сямёнавіч) (21.5.1941, г.п. Краснакуцк Харкаўскай вобл., Украіна —6.8.1988),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1987), лётчык-касманаўт СССР (1987). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1971). З 1981 у атрадзе касманаўтаў. 21—29.12.1987 з У.Г.Цітовым і М.Х.Манаравым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз ТМ-4» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 7,92 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК (Вадзім Дзмітрыевіч) (н. 20.5.1952, г.п.Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. спартыўны і грамадскі дзеяч. Суддзя міжнар. катэгорыі па футболе (1988), віцэ-прэзідэнт Бел. федэрацыі футбола (1994). Скончыў Бел.ун-т (1980) і Бел.ін-тфіз. культуры (1985). Судзіў 1-ы чэмпіянат свету па футболе сярод жан. каманд (1991; Кітай), фінальныя гульні чэмпіянатаў Еўропы па футболе ў Швецыі (1992) і Вялікабрытаніі (1996).