сістэма буйных разломаў (скідаў) і грабенаў (рыфтаў), развітых на фоне навейшых падняццяў ва Усх. Афрыцы. Цягнецца ад паўн. ускраіны Чырвонага м. да нізоўяў р. Замбезі. Уключае таксама грабены Чырвонага м.з адгалінаваннямі (залівы Суэцкі і Акаба) і Адэнскага зал. Працягваецца на Пн праз Мёртвае м. да падножжаў гор Таўр. На тэр. Афрыкі складаецца з 2 галін (Зах. і Усх. рыфты), выражаных у рэльефе глыбокімі і шырокімі (40—50 км) далінамі з абрывістымі схіламі і дэпрэсіямі, дно якіх занята азёрамі (Танганьіка, Малаві і інш.). Да разломаў прымеркаваны вулканы выш. больш за 5 тыс.м (Кенія, Кіліманджара, Элган і інш.). Павышаная сейсмічнасць сведчыць пра сучасныя зрушэнні па разломах. Фарміраванне сістэмы ідзе з алігацэну, адбываецца ва ўмовах расцяжэння і рассоўвання кантынентальнай кары з аддаленнем Аравійскага і Самалійскага блокаў ад уласна Афрыканскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЙБАЛСА́Н Харлагійн [8.2.1895, Цэцэнханскі (Усходні) аймак, Манголія — 26.1.1952], мангольскі дзярж. дзеяч. Маршал МНР (1936). Двойчы Герой МНР (1941, 1945). Вучыўся ў вучылішчы пры Іркуцкім настаўніцкім ін-це (1914—17), у ваен. акадэміі ў Маскве (1923—24). Адзін з арганізатараў Манг. нар.-рэв. партыі (МНРП, 1921), неаднаразова выбіраўся чл.ЦК МНРП, яго Прэзідыума і Палітбюро. З 1924 галоўнакамандуючы Манг. нар.-рэв. арміяй (МНРА). З 1928 на кіруючых дзярж. пасадах. З 1939 прэм’ер-міністр МНР. Быў галоўнакамандуючым МНРА пры сумесных аперацыях сав. і манг. войск у час Халхінгольскага канфлікту 1939 і Маньчжурскай аперацыі 1945. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў кампаніі па аказанні матэрыяльнай дапамогі Чырв. Арміі, у т. л.танк. калоны «Рэвалюцыйная Манголія» і авіяэскадрыллі «Мангольскі арат». Імем Ч. наз. горад у Манголіі. На Пленуме ЦК МНРП (1988) асуджана яго дзейнасць, якая прывяла да масавых рэпрэсій і беззаконнасці ў краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕД Вячаслаў Віталевіч (7.10.1956, г. Гродна),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2002). Скончыў БДУ (1979). Настаўнічаў, з 1982 выкладаў у Гродзенскім ун-це. З 2001 прарэктар панавук. рабоце абл. ін-та павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследуе сац.-эканам. і паліт. развіццё Беларусі ў 18—19 ст., гісторыю Гродна і Гродзеншчыны 12 — пач. 20 ст.
Тв.:
Кронан: Летапіс горада на Нёмане (1116—1990 гг.). Гродна, 1993 (разам з А.П.Госцевым);
Торговля в Беларуси в период кризиса феодализма (1830—1850-е гг.). Гродно, 1995;
Падзеі і постаці гродзенскай даўніны. Гродна, 1995;
Горадня: Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 — канец 18 ст.). Гродна, 1997 (разам з А.П.Госцевым);
Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Мн., 1998;
Паміж Польшчай і Расіяй: Грамад.-паліт. жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.). Гродна, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТО́ПАР (галанд. stopper ад stop пробка),
1) у авіяцыі — зніжэнне лятальнага апарата (ЛА) — самалёта, планёра па крутой вінтавой лініі з адвольным вярчэннем вакол верт. восі.
Бывае нармальны (уніз коламі) і перавернуты (уверх коламі), устойлівы і няўстойлівы, правы і левы, круты (вугал нахілу падоўжнай восі ЛА да гарызонту больш за 50°), пакаты (30—50°) і плоскі (менш за 30°). Зрыў у Ш. адбываецца ад памылкі лётчыка ці дэфекту ЛА Наўмысны Ш. — адна з фігур вышэйшага пілатажу, часам выконваецца пры выпрабаваннях ЛА і ў вучэбных мэтах.
2) Скручаны ў спіраль стрыжань з тоўстага, звычайна стальнога дроту (дыям. да 20 мм) з швартовачным кольцам на канцы. Укручаны ў грунт, дрэва, лёд служыць для швартоўкі самалётаў, планёраў, верталётаў, невял. суднаў, мацавання палатак і інш. 3) Вінтавы стрыжань з кольцам або рукаяткай на канцы для выцягвання коркаў і розных заглушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РАВІЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
На ПдУ Беларусі, на Пд Калінкавіцкага р-на, у складзе Гомельскага Палесся. Працягласць па левабярэжжы р. Прыпяць 6 км, зПнУ на ПдЗ 8 км. Выш. 150—170 м. У складзе Гомельскага Палесся.
Сфарміравалася ў час мазырскай стадыі адступання дняпроўскага ледавіка і было ў складзе Мазырскай грады. У канцы паазерскага зледзянення аддзялілася ад грады ў выніку прарыву яе водамі р. Прыпяць. Складзена з чырвона-бурых марэнных суглінкаў з праслоямі пяскоў. перакрытых маламагутным чахлом з лёсападобных суглінкаў. Тоўшча дыслацыравана.
Рэльеф Ю.ў. градавы і ўзгорысты з адноснымі перавышэннямі 10—20 м. Зах. схіл павернуты да р. Прыпяць, кароткі, стромкі, парэзаны ярамі; усх. — больш пакаты, парэзаны кароткімі лагчынамі; трапляюцца тэрмакарставыя западзіны. На Пн і У узвышша паступова пераходзіць у водна-ледавіковую раўніну. Глебы дзярнова-падзолістыя, сугліністыя. Б.ч. паверхні ўзвышша пад ворывам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРЧУ́К Мікалай Іосіфавіч (н. 27.5.1942, в. Дубенец Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1982), праф. (1983). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе (з 1982 заг. кафедры, у 1983—85 і з 1996 дэкан). Навук. працы па дыферэнцыяльна-аператарных ураўненнях, ураўненнях з частковымі вытворнымі і матэм. фізіцы. Распрацаваў метад энергет. няроўнасцей і дастасаваў яго да шырокага класа ўраўнення ў матэм. фізіцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Метод квазиобращения для задач управления начальным условием для уравнения теплопроводности с интегральным краевым условием (разам з С.М.Аляксеевай) // Дифференциальные уравнения. 1998. Т. 34, № 4;
Метод парных интегральных уравнений в области преобразования Лапласа для решения задач теплопроводности со смешанными разрывными граничными условиями (разам з В.П.Казловым, П.А.Мандрыкам) // Инженерно-физ. журн. 1999. Т. 72, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМУ́СІН Іосіф Давыдавіч (16.11.1910, г. Віцебск — 12.6.1984),
расійскі гісторык. Д-ргіст.н. (1965). Скончыў Ленінградскі ун-т (1941). Вучань С.Я.Лур’е і В.В.Струвэ. У 1926—30 і 1938—39 рэпрэсіраваны. У Вял.Айч. вайну на фронце. Працаваў у пед. ін-тах Ульянаўска і Горкага, з 1960 у Ленінградскім аддзяленні Ін-та ўсходазнаўства АНСССР. Адзін з заснавальнікаў (з Г.М.Ліўшыцам) сав. кумраназнаўства і даследчык Мёртвага мора рукапісаў. Кумранскую абшчыну лічыў адной з галін руху есеяў. Адзначаў уплыў поглядаў і арганізацыі кумранскай абшчыны на раннехрысціянскія абшчыны. Адзін з першых сав. гісторыкаў выказаў меркаванне пра гістарычнасць Ісуса Хрыста. Падрыхтаваў першае ў СССР акадэмічнае выданне тэкстаў Кумрана. Аўтар артыкулаў па розных аспектах гісторыі Стараж. Грэцыі, Рыма і элінізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛТРУКЕ́ВІЧ Станіслаў Іванавіч (н. 25.5.1940, в. Правыя Масты Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі, артапедыі і хірургіі; адзін з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі на Беларусі, стваральнік бел. школы пластычных хірургаў. Д-рмед.н. (1985), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (2000). Член міжнар.т-ва траўматолагаў-артапедаў. Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1967), дзе і працуе з 1967 (з 1986 заг. кафедры). Стажыраваўся ў Германіі (1993) і Аўстрыі (1995). Навук. працы па новых метадах аперацый на пазваночніку, канечнасцях і інш. Упершыню ў свеце распрацаваў новы спосаб падрыхтоўкі і кансервавання статычных тканак у сумесі раствораў альдэгідаў.
Тв.:
Пластика дефектов черепа. Гродно, 2002 (разам з А.В.Першукевічам);
Стимуляция репаративных процессов. Гродно, 2002 (разам з В.Г.Сцянько);
Альдегиды и их использование в хирургической практике. Гродно, 2003 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШМАКО́Ў Віктар Іванавіч (н. 20.8.1933, г. Валгаград, Расія),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства і фізікі металаў. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1989). Скончыў Харкаўскі політэхн.ін-т (1959). З 1967 заг. кафедры Харкаўскага ін-та грамадскага харчавання. З 1973 у Мазырскім пед. ун-це (у 1977—82 дэкан ф-та, з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні фіз. прыроды і заканамернасцей развіцця пластычнай дэфармацыі ў метал. крышталях, працэсах пластыфікацыі і ўмацавання металаў і сплаваў ва ўмовах пераважнай дэфармацыі двайнікаваннем. Распрацаваў прынцыпы матэм. мадэліравання працэсаў пластычнасці рэальных крышталёў. Заклаў асновы тэорыі пластыфікацыі і ўмацавання метал. крышталёў.
Тв.:
Пластификация и упрочнение металлических кристаллов при механическом двойниковании Мн., 2001 (разам з Т.С.Чыкавай);
Эволюция геометрии двойниковых границ в висмуте при увеличении нагрузки (з ёй жа) // Кристаллография-2002. Т. 47, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́С Анатоль Іванавіч (н. 1.1.1951, в. Драбушова Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электроннай тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1999), праф. (2001). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). Засл. вынаходнік Беларусі (2001). З 1973 у ВА «Інтэграл», з 1994 нам. дырэктара прадпрыемства «Белмікрасістэмы» (Мінск). Адначасова з 1995 праф.Бел.нац.тэхн. ун-та. Навук. працы па мікраэлектроніцы, паралельнай апрацоўцы інфармацыі. Распрацаваў шэраг новых сістэма- і схематэхнічных метадаў праектавання інтэгральных схем, мікрапрацэсараў, аднакрышталёвых мікраЭВМ, пабудовы сістэм інтэрфейсу, матэм. мадэлі базавых біпалярных элементаў вял. інтэгральных схем. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Биполярные микросхемы для интерфейсов систем автоматического управления. Л., 1990 (разам з А.Я.Блінковым, А.Е.Сіліным);
Схемотехника биполярных микросхем для высокопроизводительных систем обработки информации. Мн., 1998 (разам з А.Е.Сіліным, У.М.Панамаром).