ФА́СТНАХТШПІЛЬ (ням. FastnachtspieI, літар. — масленічная гульня, ад Fastnacht масленіца + Spiel гульня),
від ням.нар.т-ра, разнавіднасць сярэдневяковага фарса. Узнік на аснове масленічных карнавальных інсцэніровак (быт. сцэны, звычайна анекдатычнага характару). У 14—16 ст. літаратурна апрацаваны, тэматыка пашырылася за кошт сюжэтных запазычанняў з твораў рыцарскай л-ры і інш. Асаблівае развіццё набыў у Нюрнбергу сярод удзельнікаў гуртка майстэрзінгераў. Лепшыя ўзоры створаны Г.Саксам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ДЧАНКІ ЛЕДАВІ́К,
горна-далінны ледавік дэндрытавага тыпу ў Зах. Паміры, у Таджыкістане. Пачынаецца на паўн. схіле Язгулемскага хр., цягнецца ўздоўж усх. схілу хр. Акадэміі Навук.Даўж. 77 км, шыр.ад 1,7 да 3,1 км. Магутнасць лёду ў сярэдняй ч. да 1 км. Агульная пл. ледавікоў і снежнікаў 652 км². З ледавіка пачынаецца р. Сельдара. На Ф.л. гідраметэаралагічная станцыя Названы імем А.П.Федчанкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІТАМЕЛІЯРА́ЦЫЯ (адфіта... + меліярацыя),
комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў прыроднага асяроддзя шляхам культывацыі ці падтрымання натуральных расл. згуртаванняў (напр., стварэнне лесапалос, кулісных пасадак, пасевы траў). Вылучаюць Ф. біяпрадукцыйную (павышэнне колькасці і якасці карыснай чалавеку прадукцыі), гуманітарную (аздараўленне асяроддзя для аптымізацыі фіз. і духоўнага стану чалавека), інжынерную (паляпшэнне эксплуатацыі інж. збудаванняў), прыродаахоўную (захаванне і паляпшэнне біяцэнозаў, прыроднага асяроддзя), інтэр’ерную (аздараўленне асяроддзя ў памяшканні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАЛЮМІНЕСЦЭ́НЦЫЯ від люмінесцэнцыі, узбуджанай аптычным выпрамяненнем. Вылучаецца пасля заканчэння выкліканых святлом працэсаў рэлаксацыі і ўстанаўлення квазіраўнавагі.
Звычайна даўжыня выпрамененай хвалі большая за даўжыню хвалі ўзбуджальнага святла (правіла Стокса). Адносіны колькасці выпрамененых квантаў да колькасці паглынутых Ф. (квантавы выхад) вызначаюцца Вавілава законам. Для крышталефасфораў характэрна нелінейная залежнасць Ф. ад інтэнсіўнасці ўзбуджэння. Ф. выкарыстоўваецца ў люмінесцэнтных лямпах, для люмінесцэнтных аналізу, дэфектаскапіі і інш.
здольнасць рэчыва абарачальна набываць або змяняць афарбоўку (спектры прапускання і паглынання) пад дзеяннем аптычнага выпрамянення (ультрафіялетавага, бачнага і інфрачырв.). Уласцівы вял. колькасці рэчываў арган. і неарган. паходжання. Ф. арган. рэчываў абумоўлены фотафіз. працэсамі і рознымі фотахімічнымі рэакцыямі, Ф. неарган. рэчываў тлумачыцца абарачальнымі працэсамі фотапераносу электронаў. На аснове арган. і неарган. фотахромных рэчываў вырабляюцца фотахромныя матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ЗАў музыцы,
адносна завершаная частка муз.сказа; тэматычна-сінтаксічная адзінка. Можа быць элітнай ці падзяляцца на матывы. Ад суседніх пабудоў адасабляецца меладычнымі, гарманічнымі, метрарытмічнымі фактурнымі сродкамі. Тэрмін «Ф.» запазычаны ў 18 ст. з мовазнаўства і атрымаў пашырэнне ў музыцы з развіццём кампазітарскай творчасці і выканальніцкай практыкі. Падзел муз. твора на Ф. наз. фразіроўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ДРЫХ ВІЛЬГЕ́ЛЬМ I [Friedrich Wilhelm; 14.8.1688, Кёльн (цяпер у межах Берліна) — 31.5.1740],
кароль Прусіі [1713—40]. Сын Фрыдрыха I (кароль у 1701—13), бацька Фрыдрыха II Вялікага. Пашырыў тэр. прускай дзяржавы паводле Утрэхцкага міру 1713 (далучэнне Верхняга Гелдэрна) і Стакгольмскага міру 1720 (далучэнне Пярэдняй Памераніі), увёў у Прусіі ўсеагульнае абавязковае навучанне (1717, вызваліў сялян ад прыгону на каронных землях (1719), правёў адм. рэформу (1722), стварыў сістэму набору рэкрутаў па акругах (кантонах; 1733).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫКЦЫ́ЙНАЯ МУ́ФТА (адлац. frictio трэнне),
счэпная або засцерагальная муфта, у якой перадача моманту ажыццяўляецца за кошт сіл трэння паміж прыціснутымі паверхнямі вядучай і вядзёнай часткі. Бывае з гідраўл. або пнеўматычным кіраваннем. Выкарыстоўваецца ў трансп. машынах, для злучэння валоў рухавікоў з валамі рабочых механізмаў, у тармазных прыстасаваннях і інш.
Схема кіравальнай фрыкцыйнай муфты: 1 — паверхні трэння; 2 — уключанае становішча; 3 — выключанае становішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУМІГА́НТЫ [адлац. fumigans (fumigantis) які акурвае, дыміць],
хімічныя рэчывы (інсектыцыды, акарыцыды, фунгіцыды і інш.), якія спосабам фумігацыі (парамі і газамі) выкарыстоўваюцца для знішчэння шкоднікаў, узбуджальнікаў і пераносчыкаў хвароб раслін. Ф. апрацоўваюць глебу, расліны, норы грызуноў, тару, с.-г. прадукцыю, склады, млыны, аранжарэі, цяпліцы, парнікі і інш. Як Ф. выкарыстоўваюць хлорпікрын, хлорэтан, сярністы газ, фармалін і інш. Большасць Ф. лятучыя, таксічныя, вогненебяспечныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУРАЖЫ́Р (адфранц. fourrage корм, фураж),
машына для здрабнення і пагрузкі ў трансп. сродкі саломы або сена са сцірт і стагоў, а таксама сіласу з наземных сховішчаў. Мае здрабняльны барабан з нажамі, звужвальную трубу (канфузар), высмоктвальны вентылятар (эксгаўстэр) з трубаправодам і дэфлектарам. Гл. таксама Кормапрыгатавальныя машыны.