ФУРАЖЫ́Р (ад франц. fourrage корм, фураж),

машына для здрабнення і пагрузкі ў трансп. сродкі саломы або сена са сцірт і стагоў, а таксама сіласу з наземных сховішчаў. Мае здрабняльны барабан з нажамі, звужвальную трубу (канфузар), высмоктвальны вентылятар (эксгаўстэр) з трубаправодам і дэфлектарам. Гл. таксама Кормапрыгатавальныя машыны.

Схема фуражыра: 1 — механізм пад’ёму; 2 — вентылятар; 3 — дэфлектар; 4 — пнеўмапрывод; 5 — канфузар; 6 — здрабняльны апарат.

т. 16, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)