род цюленевых атр. ластаногіх. 2 віды. Паўд. М.с. (M. leonina) пашыраны ў Паўд. паўшар’і (а-вы Кергелен, Макуоры, Паўд. Георгія і інш.), паўн. (M. angustirostris) — на ўзбярэжжы Мексікі і Каліфорніі. Сезонна мігрыруюць. Жывуць статкамі.
Найб. буйныя з ластаногіх: самцы даўж. да 6,5 м, маса да 3,5 т, самкі драбнейшыя. Валасяное покрыва кароткае, афарбоўка — ад светла-бурай да карычневай. На канцы морды ў самцоў скурны мяшок («хобат», адсюль назва) даўж 40—80 см. Кормяцца галаваногімі малюскамі, рыбай. Палігамы, у гарэме да 20 самак. Нараджаюць 1 дзіцяня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУ́ГА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 36 км на ПдЗадг. Браслаў. Пл. 0,36 км², даўж. 810 м, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 11,5 км². Схілы катлавіны выш. 3—4 м (на У да 10 м), пераважна пад лугам, на У разараныя. Берагі сплавінныя, на ПнУ пясчаныя, забалочаныя. Дно выслана сапрапелем, на У і Пн уздоўж берагоў да глыб. 1 м трапляюцца пясчаныя адклады. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае р. Маруга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫНАВА́ННЕ (адфранц. mariner саліць у расоле),
спосаб кансерваванняхарч. прадуктаў (садавіны, агародніны, грыбоў, рыбы). Заснавана на здольнасці воцатнай к-ты разам з кухоннай соллю прыпыняць жыццядзейнасць многіх мікраарганізмаў.
Пры М. рассартаваныя, вымытыя, ачышчаныя (пры неабходнасці разрэзаныя) прадукты заліваюць марынадам — растворам солі і цукру (або толькі цукру) у вадзе, правараным з вострымі прыправамі, у які дабаўлены воцат. Тэрмін захавання марынаваных прадуктаў (марынадаў) павялічваюць пастэрызацыяй: найлепш захоўваць марынады пры паніжанай (0—4 °C) т-ры ў закаркаванай тары. М. выкарыстоўваюць і для кулінарнай апрацоўкі прадуктаў (напр., мяса, селядцоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́ЦКАЯ БІ́ТВА 1371,
бітва на р. Марыца (пры Чарнамене, на Зад сучаснага тур.г. Эдырне) паміж тур. войскамі і апалчэннем народаў Паўд.-Усх. Еўропы (сербаў, харватаў, баснійцаў, балгар, венграў, валахаў і інш.), якое сабраў паўднёвасербскі кароль Вукашын. У ноч на 26 вер. туркі знянацку атакавалі колькасна пераўзыходзячае іх саюзнае войска, якое не мела адзінага камандавання, і знішчылі яго. У бітве загінуў Вукашын. М.б. адкрыла тур. заваёўнікам шлях у глыб Балканскага п-ва. Яны авалодалі Зах. Фракіяй, амаль усёй Македоніяй, значнымі часткамі Сербіі і Балгарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКАРЭ́НСКІЯ АСТРАВЫ́ (англ. Mascarene Islands),
група астравоў у Індыйскім ак., на Уад в-ва Мадагаскар. Нас. больш за 1,76 млн.ж. (1996). Складаецца з 3 вял. а-воў: Рэюньён (франц. ўладанне), Маўрыкій і Радрыгес (у складзе дзяржавы Маўрыкій). Складзены з вулканічных парод. Выш. да 3069 м (на в-ве Рэюньён). Ёсць дзеючыя вулканы. Клімат трапічны, пасатны, вільготны. На наветраных схілах гор участкі вечназялёных трапічных лясоў, на падветраных — саванна. Плантацыі цукр. трыснягу, какосавай пальмы, чаю, алоэ, кавы, ванілі. Першы з еўрапейцаў дасягнуў астравоў партугалец П. ды Машкарэньяш (Маскарэньяс) у 1507.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСУ́Л,
горад на Пн Ірака. Адм. ц. мухафазы Найнава. Пабудаваны ў 7 ст. арабамі на месцы стараж. крэпасці. Нас. 879 тыс.ж. (1998). Порт на правым беразе р. Тыгр. Трансп. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (у т. л.вытв-сць мусліну — ад назвы М.), харч., гарбарна-абутковая, нафтаперапр., металаапр., цэментная. У раёне М. здабыча нафты (Айн-Зала). Ун-т. Арх. помнікі 12—13 ст., у т. л. мячэць Джамі аль-Кабір (або ан-Нуры) і мінарэт (12 ст.). Мусульм. музей асірыйскага і парфянскага мастацтва. Паблізу М. руіны стараж.г.Ніневія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЦІ́КІ (адгрэч. mastichē смала масцікавага дрэва) у будаўніцтве, матэрыялы ў выглядзе пластычных сумесяў арган.вяжучага рэчыва і танкамолатага напаўняльніка. Бываюць бітумныя, гумава-бітумныя, дзёгцевыя, палімерныя і інш.; гарачыя, якія перад выкарыстаннем разаграюць, і халодныя, якія разводзяць арган. растваральнікамі або вадой.
Дахавыя М. — бітумныя (руберойдавыя) і дзёгцевыя (толевыя) выкарыстоўваюць для прыклейвання рулонных дахавых матэрыялаў, гідраізаляцыйныя — для прыклейвання гідраізаляцыйных матэрыялаў, для абмазачнай ізаляцыі; М. на падлогу — бітумныя, для прыклейвання паркету, лінолеуму да асновы; герметызавальныя — для ўшчыльнення стыкаў зборных канструкцый. М. павінны быць цеплаўстойлівыя, з высокай клейкасцю, пластычнасцю і даўгавечнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ (Павел Аляксеевіч) (н. 15.7.1930, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д-рхім.н. (1990). Скончыў БДУ (1955), дзе працаваў у 1958—94 (у 1978—89 заг. лабараторыі НДІфіз.-хім. праблем). Навук. працы па сінтэзе і даследаванні фіз.-хім. уласцівасцей сінт. палімераў. Распрацаваў новы клас стабілізатараў і мадыфікатараў, якія ахоўваюць палімеры ад старэння.
Тв.:
Защита синтетических и биологических полимеров от деструкции с помощью аминопроизводных ортобензохинона // Весці АНБССР. Сер. хім.навук. 1984. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎРАКАРДА́ТАС ((Maurokardatos) Аляксандрас) (11.12.1791, г. Стамбул, Турцыя — 18.8.1865),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Грэцыі; адзін з кіраўнікоў Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29. У студз. 1822 прэзідэнт Нац. сходу ў Эпідаўры, які абвясціў незалежнасць Грэцыі і выбраў М. яе прэзідэнтам (1822—23). Імкнуўся цэнтралізаваць кіраванне краінай, арыентаваўся на Вялікабрытанію. У сувязі з абвастрэннем супярэчнасцей паміж кіраўнікамі паўстання адмовіўся ад пасады прэзідэнта. У 1827—31 быў у апазіцыі да І.Кападыстрыі. Пры каралю Атоне I займаў урадавыя і дыпламат. пасады, у 1844 і 1854—55 прэм’ер-міністр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Андрэй Мацвеевіч) (1701, г. Ноўгарад, Расія — 1739),
расійскі жывапісец. Пасланы Пятром I для ўдасканалення ў Нідэрланды (1716—27), вучыўся ў Амстэрдаме і Антверпенскай АМ (1725—27). З 1727 у Пецярбургу узначальваў «жывапісную каманду» пры Канцылярыі ад пабудоў. Выконваў жывапісныя дэкар. работы ў Пецярбургу (у т. л. ў Петрапаўлаўскім саборы) і Маскве, размаляваў шэраг цэркваў. Аўтар станковых кампазіцый і партрэтаў: «Алегорыя жывапісу» (1725), партрэты І.А. і А.П.Галіцыных (1728), т. зв. «Аўтапартрэт з жонкай» (1729). Творчасць М. паўплывала на станаўленне рас. свецкага мастацтва 18 ст.