ЛЕКУЎРО́Р ((Lecouvreur) Адрыена) (5.4.1692, Дамеры, каля г. Эпернэ, Францыя — 20.3.1730),
французская актрыса. Вучылася дэкламацыі ў акцёра Леграна (Парыж). Выступала ў правінцыі, з 1717 у т-ры «Камеды Франсэз» у Парыжы. Пад уплывам М.Барона першая з франц. актрыс унесла ў акцёрскае выкананне рэаліст. рысы, адмовілася ад напеўнай, знешне эфектнай класіцысцкай дэкламацыі, імкнулася да натуральнасці пластычнага малюнка ролі, рэфармавання сцэн. касцюма. Лепшыя ролі ў трагедыях П.Карнеля — Эмілія («Цына»), Раксана («Іфігенія»), Карнелія («Смерць Пампея») і Ж.Расіна — Федра («Федра»), камедыях Мальера — Анжэліка («Жорж Дандэн»), Алкмена («Амфітрыён») і інш.
род аэробных бактэрый сям. спірахет. 2 віды: Л. паразітычныя (L. interrogans) і Л.-сапрафіты (L. biflexa). Л. паразітычныя складаюць 18 сералагічных груп, 124 сератыпы, узбуджальнікі лептаспірозаў. Вылучаны яп. вучонымі Іда, Інада і інш. (1914).
Даўж. да 20 мкм, дыяметр да 0,3 мкм. Складаюцца з асявой ніткі, акружанай цытаплазматычнай спіраллю. Рухомыя. Размнажаюцца папярочным дзяленнем. Патагенныя Л. гінуць пры ўздзеянні прамога сонечнага святла, хім. рэчываў (кіслоты, шчолачы, дэзінфіцыруючыя сродкі), высокай т-ры, але ўстойлівыя да нізкіх т-р, здольныя перазімоўваць у вадаёмах.
перамяшчэнне ілістых (тонкадысперсных) часцінак глебы ў форме водных суспензій (без іх хім. пераўтварэння) з верхніх гарызонтаў у ніжнія. Характэрны для кантынентальнага і ўмеранага клімату з вял. колькасцю ападкаў у летні перыяд, са слабымі сезоннымі кантрастамі (атл., міжземнаморскі) на розных паводле генезісу глебаўтваральных пародах. Адбываецца ў шэрых, лясных, падзолістых і інш. глебах, з разнастайнай расліннасцю (лістападныя і шыракалістыя лясы цёплага пояса, мяшаныя і лісцевыя лясы больш халоднага клімату). У рознай ступені інтэнсіўнасці праяўляецца ва ўсіх глебава-кліматычных зонах Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ТКА (Іван Антонавіч) (14.6.1935, б. маёнтак Масаляны Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 23.8.1999),
бел.паэт. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1967). З 1954 жыў у Маскве. Друкаваўся з 1957. Паэтызацыя працы як крыніцы чалавечага хараства — лейтматыў яго творчасці. Лірыцы Л. характэрна абвостранае, эмацыянальнае ўспрыняцце прыроды. Яркая метафарычнасць спалучана з рэаліст. канкрэтнасцю назіранняў. У паэме «Каліноўцы» (1974) стварыў вобразы сялян — паўстанцаў 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁВЕНДАА́ЛЬДЭР (ад галанд. Leeuvendaalder ільвіны талер),
лявок, таляр ляўко, першая талеравая манета, выпушчаная ў 1575 у Нідэрландах. На аверсе — рыцар у даспехах з гербавым шчытом з выявай ільва, на рэверсе — на ўсім полі выява льва; на абодвух баках кругавыя легенды. Агульная маса — 27,648 г. Спачатку Л. выпускалі для ўнутр. абарачэння, але хутка сталі біць толькі для Леванта. З 17 ст. многія краіны выпускалі перайманні Л., звычайна нізкапробныя. У Беларусі Л. таксама абарачаўся па больш нізкім за паўнавартасны талер рыначным курсе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁТЦЫ,
возера ў Віцебскім р-не, у бас.р. Шэвінка, за 14 км на Зад Віцебска. Пл. 0,31 км², даўж. каля 1,3 км, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 28,9 км². Схілы катлавіны выш. 25—30 м, параслі хмызняком, паўн.-зах. схілы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе да 2 м выслана пяском, глыбей пашыраны іл. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шыр. да 20 м. Праз возера цячэ р. Вужніца. Уваходзіць у зону адпачынку Астроўна—Лётцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІГАТУ́РА (ад позналац. ligatura сувязь, злучэнне),
1) знак любой сістэмы пісьменнасці ці фанет. транскрыпцыі, утвораны шляхам спалучэння элементаў двух графем ці транскрыпцыйных знакаў. Напр., дацкае, ісланд., нарв. æ, ням. β. Такога тыпу Л. часта выкарыстоўваліся ў скорапісе, для ўпрыгожання, арнаменталізацыі тэкстаў (гл.Вязь).
2) Спалучанае напісанне двух (гл.Дыграф) і большай колькасці літар, якія перадаюць адзін гук; напр., бел. дж, дз., польск. sz, cz, ням. sch.
3) Злітнае напісанне двух ці некалькіх пісьмовых знакаў. Трапляецца ў слав. азбуцы, у замежных шрыфтах (напр., Æ — злітны абрыс A і E).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛІДЗ ЭНД ЛЭГЗ»
(адангл. leads and lags апярэджанні і адставанні),
тактыка маніпуліравання тэрмінамі правядзення разлікаў (паскарэнне або замаруджванне) з мэтаю атрымання фін. або інш. выгад. Ажыццяўляецца афіцыйна, праз змены бакамі тэрмінаў і ўмоў плацяжу, або шляхам невыканання адным з партнёраў умоў здзелкі. У знешнім гандлі «Л.э.л.» выкарыстоўваецца пры чаканні рэзкіх змен валютных курсаў (асабліва пры дэвальвацыі і рэвальвацыі) і працэнтных ставак, няўстойлівасці валютных пазіцый бакоў, верагоднасці змен рэжыму рэгулявання знешнегандл. аперацый, сістэмы валютных абмежаванняў, падаткаабкладання (гл.Падаткі) і інш. «Л.э.л.» можа выкарыстоўвацца і ва ўнутр. плацежным абарачэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДЗІЦЫ (Lidice),
шахцёрскі пасёлак у Чэхіі на Зад Прагі, знішчаны ў 2-ю сусв. вайну; увасабленне нацыянал-сацыялісцкага тэрору на акупіраваных тэрыторыях. Абвінаваціўшы жыхароў Л. ў хаванні байцоў чэхаславацкага руху Супраціўлення, якія здзейснілі замах на пратэктара Чэхаславакіі Р.Гайдрыха, 10.6.1942 ням. паліцэйскія і вайскоўцы поўнасцю разбурылі пасёлак, мужчын, каму больш за 16 гадоў (190—198 чал.), расстралялі, жанчын (195 чал.) дэпартавалі ў канцлагер Равенсбрук, а дзяцей (усяго 98) — у лагер СС на «анямечванне». У 1945 на месцы Л. засн. музей, у 1946 побач адноўлены пасёлак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЁПА (Валерый Аляксандравіч) (н. 7.8.1939, с. Сухаўское Іркуцкай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д-рфіз.-матэм.н. (1996). Скончыў Іркуцкі ун-т (1961). З 1978 у Брэсцкім пед. ін-це (у 1979—83 прарэктар), з 1985 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе крышталёў і матрычнай крышталяграфіі. Распрацаваў комплексны метад вызначэння малекулярнай структуры рэчываў у залежнасці ад саставу і знешніх уздзеянняў.
Тв.:
Изменение структуры полиметилметакрилата при облучении миллисекундными лазерными импульсами (у сааўт.) // Квантовая электроника. 1998. Т. 25, №11.