РУБЕРО́ЙД (адлац. ruber чырвоны + грэч. eidos выгляд),
рулонны дахавы і гідраізаляцыйны матэрыял. Робіцца з дахавага кардону, які насычаецца мяккімі нафтавымі бітумамі і пакрываецца цяжкаплаўкімі бітумамі з напаўняльнікамі. З аднаго боку Р. пакрываюць дробнай ці пылападобнай мінер. пасыпкай, з другога — буйназярністай ці лускаватай. Мае высокую эластычнасць, трываласць, воданепранікальнасць. Мацуецца на даху гарачымі ці халоднымі масцікамі. На Беларусі Р. вырабляе Асіповіцкі кардонна-руберойдавы завод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАПРАМЫСЛО́ВЫЯ СУ́ДНЫ,
марскія, рачныя або азёрныя судны для здабычы (лоўлі), апрацоўкі і транспартавання рыбы. Да рыбалоўных Р.с. адносяцца траўлеры, сейнеры, рыбалоўныя боты і інш.; да рыбаапрацоўчых — плывучыя базы, кансервавыя з-ды і вытв.рэфрыжэратары (прымаюць рыбу-сырэц ад здабыўных суднаў і перапрацоўваюць яе ў паўфабрыкат ці гатовую прадукцыю); да транспартных — быстраходныя трансп. рэфрыжэратары. Гл. таксама Рыбная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́У-БРА́НКУ (Rio Branco),
рака ў Бразіліі, левы і самы вял. прыток р. Рыу-Негру (бас.р. Амазонка). Даўж.ад вытоку р. Урарыкуэра 1,3 тыс.км, пл. басейна каля 195 тыс.км². Цячэ па Гвіянскім пласкагор’і і Амазонскай нізіне. Летнія паводкі, зімовая межань. Сярэдні расход вады каля 5,4 тыс.м³/с. Суднаходная да г. Каракараі, пры высокай вадзе — да г. Боа-Віста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКАГНАСЦЫРО́ЎКА (ням. Rekognoszierung адлац. recoqnosco аглядваю, абследую),
1) візуальнае вывучэнне праціўніка і мясцовасці. Праводзіцца перад прыняццем камандзірам рашэння на бой (аперацыю), у ходзе перамяшчэння і размяшчэння войск і інш.; у мірны час — пры падрыхтоўцы і правядзенні вучэнняў, манеўраў. На Р. вызначаюцца маршруты і сродкі перамяшчэння, пункты прыпынкаў, арганізацыя аховы і інш. 2) Папярэдняе абследаванне мясцовасці для геадэзічных (топагеадэзічных) работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЫШТАЛІЗА́ЦЫЯ,
утварэнне і рост (або толькі рост) адных крышт. зярнят полікрышталя за кошт іншых (структурна менш дасканалых) той жа фазы. Скорасць Р. экспаненцыяльна нарастае з павышэннем т-ры і ў значнай ступені залежыць адхім. і фазавага саставу матэрыялу. Асабліва інтэнсіўна Р. праходзіць у пластычна дэфармаваных матэрыялах (гл.Дэфармацыя). Прыводзіць да ліквідацыі структурных дэфектаў, змяняе памеры і арыентацыю зярнят, а часам і тэкстуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСУ́РС (адфранц. ressource дапаможны сродак) тэхнічны, напрацоўка вырабу (машыны, тэхн. сістэмы) да дасягнення гранічнага стану, пры якім яго далейшая эксплуатацыя немагчыма, непажадана (з-за паніжэння эфектыўнасці) або небяспечна. Колькасна ацэньвае даўгавечнасць вырабу, яго надзейнасць. Выражаецца ў гадах, гадзінах, кіламетрах, гектарах, колькасці ўключэнняў і інш. Бывае поўны (за ўвесь тэрмін службы да канца эксплуатацыі), дарамонтны, міжрамонтны, выкарыстаны, астаткавы. Завязаны з безадказнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРКАЦЫСТО́ЗЫ, саркаспарыдыёзы,
пратазойная інвазія чалавека і жывёл, якая выклікаецца прасцейшымі з роду саркацыстыс; характарызуецца пашкоджаннем мышачнай тканкі і ўнутр. органаў. У чалавека звычайна працякае бессімптомна, суправаджаецца кішэчнымі расстройствамі. Лячэнне тэрапеўтычнае. У арганізме буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней паразіты развіваюцца пераважна ў мышачнай тканцы, утвараюць шматлікія цысты. Жывёлы заражаюцца ад сабак, катоў, дзікіх драпежнікаў і інш. Пры С. развіваецца анемія, атрафія мышачнай тканкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТЫСФА́КЦЫЯ (лац. satisfactio задавальненне),
1) задавальненне ў форме дуэлі, паядынку, якое ў мінулым давалася абражальнікам па патрабаванні абражанага для абароны гонару.
2) Форма міжнародна-прававой адказнасці, пры якой дзяржава-парушальнік дае задавальненне пацярпелай дзяржаве. Віды С.: выказванне спачування, публічнае прабачэнне, пакаранне вінаватых, аказанне асобых шанаванняў пацярпелай дзяржаве і да т.п. Іх выкарыстанне залежыць ад нанесенай шкоды і канкрэтнай паліт. сітуацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́ТА (франц. suite),
1) асобы, якія суправаджаюць важную, высокапастаўленую асобу (напр., караля, прэзідэнта); пастаяннае акружэнне такой асобы.
2) Асобы, якія пастаянна суправаджаюць кагосьці ці акружаюць каго-небудзь.
3) Сукупнасць пластоў горных парод, якія аб’яднаны ўзростам, падобным саставам і ў пэўнай ступені адрозніваюцца ад пластоў, што залягаюць вышэй і ніжэй (гл.Світа геалагічная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГНЕ́ТАВА СОЛЬ,
падвойная натрыева-каліевая соль віннай кіслаты KOOC(CHOH)2COONa∙4H2O. Адкрыта франц. аптэкарам Э.Сеньетам (1655) і названа яго імем. Бясколерныя крышталі, якія добра раствараюцца ў вадзе (1390 г/л пры 30 °C). Шчыльнасць 1776 кг/м³, tпл=55,6 °C, малекулярная маса 282,12. Ад тэрміна «С.с.» паходзіць назва класа рэчываў са своеасаблівымі дыэлектрычнымі ўласцівасцямі, якія выяўлены ў гэтай солі (гл.Сегнетаэлектрыкі).