катэгорыя населеных пунктаў гар. тыпу, у якіх не менш за 2 тыс. чалавек і на тэр. якіх размешчаны санаторыі, прафілакторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, інш. аздараўленчыя ўстановы. На Беларусі крытэрыі аднясення населенага пункта да К.п. замацаваны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 5.5.1998 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Пры аднясенні пэўнага населенага пункта да К.п. ўлічваецца таксама наяўнасць прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання і быт. абслугоўвання, культ.-асв. устаноў. На 1.1.1998 на Беларусі адзін К.п. (К.п. Нарач Мядзельскага р-на Мінскай вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРСІ́Ў (ням. Kursiv ад позналац. cursivus літар. які бяжыць),
1) адзін з абрысаў друкарскага шрыфту з нахілам асн. штрыхоў літар направа. Нагадвае рукапісны почырк. Выкарыстоўваецца пераважна для выдзялення асобных частак набору, найб. шырока — у энцыклапедычных і інш. даведачных выданнях. Упершыню ўжыты ў т.зв. альдзінах — выданнях венецыянскіх друкароў 15—16 ст. Выкарыстоўваўся ў бел. кірылічных выданнях друкарні Мамонічаў у канцы 16 ст. 2) Скарапісны почырк лац. і грэч. пісьма. Найб.стараж.ант. К. 1—2 ст.; у візант.-грэч. пісьме быў пашыраны ў 9 ст. ў канцылярскай, дыпламат. і гандл. перапісцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСТ,
шматгадовая дрэвавая расліна, якая ў адрозненне ад дрэва разгаліноўваецца каля паверхні глебы. Гал. ствол маюць маладыя расліны, потым ён губляецца сярод новых стволікаў, якія ўтвараюцца са спячых пупышак каля асновы парасткаў. Выш. К. 0,8—6 м, працягласць жыцця — да некалькіх соцень гадоў. Пашыраны ва ўсіх раслінных зонах. У лясах умеранага пояса звычайна ўтвараюць падлесак. Форму К. могуць набываць дрэвы ў неспрыяльных кліматычных і глебава-прыродных умовах. Многія К. лек. (напр., бузіна, каліна, шыпшына), харч. (напр., агрэст, барбарыс, ляшчына, парэчкі), дэкар. (напр., бружмель, брызгліна, жарновец) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАМАБІ́ЛЬ (франц. locomobile адлац. locus месца + mobilis рухомы),
перасоўная ці стацыянарная парасілавая ўстаноўка Мае поршневую паравую машыну і паравы кацёл, аб’яднаныя ў адзін агрэгат. У якасці паліва выкарыстоўваліся адходы вытв-сці (напр., кастрыца, трэскі, пілавінне) або мясц. паліва (торф, дровы). Непатрабавальны да якасці вады і паліва. Выкарыстоўваўся як сілавая машына ці крыніца пары ў сельскай гаспадарцы і на невял. прамысл. прадпрыемствах для тэхнал. мэт, напр., варкі, сушкі, ацяплення. З 1960-х г. вытворчасць Л. ў б.СССР прыпынена з-за іх малой эканамічнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЛА́СА ТЭАРЭ́МА,
адна з лімітных тэарэм імавернасцей тэорыі, што адносіцца да размеркавання адхілення частаты з’яўлення падзеі ад яе імавернасці пры незалежных выпрабаваннях.
Паводле Л.т., калі пры кожным з n незалежных выпрабаванняў у m выпадках адбываецца некаторая выпадковая падзея, імавернасць з’яўлення якой роўная p(0<p<1), то імавернасць няроўнасці
блізкая пры вял.z да значэння інтэграла Лапласа. У агульным выглядзе даказана П.С.Лапласам (1812); асобны выпадак Л.т. быў вядомы А.Муаўру (1730), таму яе часам наз. тэарэмай Муаўра—Лапласа.
мікрафонспец. канструкцыі, які пераўтварае мех. ваганні (вібрацыі) звязак і храсткоў гартані чалавека, які гаворыць, у эл. ваганні. Практычна не ўспрымае гукавых ваганняў знешняга асяроддзя. Звычайна 2 Л. размяшчаюць з двух бакоў гартані па рамянях шлема. Выкарыстоўваецца для радыё- і тэлефонных размоў ва ўмовах (на аб’ектах) з высокім узроўнем шуму (у самалёце, танку, прамысл. цэху і да т.п.).
П’езаэлектрычны ларынгафон 1 — частка корпуса, якая прыціскаецца да гартані; 2 — п’езаэлемент з апорамі 4; 3 — вывады электрычнага напружання гукавой частаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРЫНГІ́Т [адгрэч. larynx (laryngos) гартань],
запаленне слізістай абалонкі гартані. Адрозніваюць Л. востры і хранічны. Востры Л. бывае пры вял. нагрузцы на голас, вострай рэспіраторнай інфекцыі, алергічным пашкоджанні, пры адры, грыпе, дыфтэрыі, шкарлятыне. Запаленчы працэс можа пашкоджваць слізістую абалонку трахеі (ларынгатрахеіт). Асн. сімптомы — сухасць, пяршэнне ў горле, сухі кашаль, парушэнне голасу. Пры вострым Л. іншы раз узнікае ацёк падскладкавай вобласці (найчасцей у дзяцей) са стэнозам дыхальных шляхоў да асфіксіі. Прычына хранічнага — частыя вострыя Л. Лячэнне вострага Л. тэрапеўт. і фізіятэрапеўт., а таксама рэфлекторная тэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ТЭКС НАТУРА́ЛЬНЫ (адлац. latex вадкасць, сок),
млечны сок каўчуканосных раслін, пераважна гевеі бразільскай; калоідная сістэма з дыспергаваных у вадзе глобул (дыяметрам 0,2—2 мкм) каўчуку натуральнага (НК). Мае 37—41% (па масе) сухіх рэчываў, у т. л. 35—38% НК, і да 2,5% бялкоў.
Атрымліваюць падсочкай кары дрэва. Для прадухілення каагуляцыі і гніення ў свежы Л.н. дадаюць аміяк, гідраксід натрыю, буракс і інш. кансервавальныя агенты. Для перапрацоўкі канцэнтруюць, у асн. цэнтрыфугаваннем (канцэнтрат мае каля 60% НК). Выкарыстоўваюць для атрымання НК, латэксных вырабаў, кляёў. Гл. таксама Латэксы сінтэтычныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВАЯ ЛЯСНА́Я,
рака ў Пружанскім і Камянецкім р-нах Брэсцкай вобл. (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 50 км. Пл. вадазбору 750 км. Пачынаецца на ПдЗадв. Мыльніск Пружанскага р-на. Зліўшыся з р.Правая Лясная, утварае р.Лясная. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Асн. прыток — р. Вішня (справа). Даліна трапецападобная, шыр. 1,6—2,5 км, у сярэднім цячэнні месцамі невыразная. Пойма шыр. 300—500 м, нізкая, забалочаная, перасечаная старыцамі і меліярац. каналамі. Рэчышча каналізаванае, шыр. 6—20 м. Берагі нізкія, параслі хмызняком. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГІ́РАВАНАЯ СТАЛЬ,
сталь, у якой акрамя звычайных дамешкаў ёсць т. зв. легіруючыя элементы, што ўводзяцца для надання сталі лепшых тэхнал. і эксплуатацыйных уласцівасцей. Увядзенне ў расплаўленую сталь легіруючых элементаў (легіраванне) робіцца з выкарыстаннем ферасплаваў і лігатур.
Л.с. бывае: нізкалегіраваная (сумарная доза ўведзеных легіруючых элементаў да 2,5%), сярэднелегіраваная (ад 2,5 да 10%) і высокалегіраваная (больш за 10%); канструкцыйная, інструментальная сталь і сталь з асаблівымі ўласцівасцямі — гарачатрывалая і гарачаўстойлівая (гл.Гарачатрывалыя матэрыялы, Гарачаўстойлівыя матэрыялы), нержавеючая сталь, электратэхнічная сталь і інш. З Л.с. робяць дэталі машын і канструкцый, інструменты, эл.-тэхн. апараты і г.д.