КУРСІ́Ў
(ням. Kursiv ад позналац. cursivus літар. які бяжыць),
1) адзін з абрысаў друкарскага шрыфту з нахілам асн. штрыхоў літар направа. Нагадвае рукапісны почырк. Выкарыстоўваецца пераважна для выдзялення асобных частак набору, найб. шырока — у энцыклапедычных і інш. даведачных выданнях. Упершыню ўжыты ў т.зв. альдзінах — выданнях венецыянскіх друкароў 15—16 ст. Выкарыстоўваўся ў бел. кірылічных выданнях друкарні Мамонічаў у канцы 16 ст. 2) Скарапісны почырк лац. і грэч. пісьма. Найб. стараж. ант. Κ. 1—2 ст.; у візант.-грэч. пісьме быў пашыраны ў 9 ст. ў канцылярскай, дыпламат. і гандл. перапісцы.
т. 9, с. 51
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)