бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыла Казанскі ун-т (1959). З 1963 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дынамічнай і доплераўскай спектраскапіі ў полідысперсных асяроддзях, асаблівасцях інтэрферэнцыі ў рассейвальных асяроддзях, метадах аптычнай дыягностыкі звышгладкіх люстраў і планарных металазмяшчальных нанаструктур. Распрацавала метадалогію аптычнай дыягностыкі біяфіз. параметраў крыві і біял. тканак, метады вызначэння памераў і аптычных характарыстык слабапаглынальных часцінак з дапамогай шматразовага рассеяння.
Тв.:
Восстановление спектра мнимой части комплексного показателя преломления пигмента «мягких» частиц при их плотной упаковке (разам з Г.С.Дубавай, С.Ф.Шумілінай) // Журн. прикладной спектроскопии. 1981. Т. 34, № 6;
Взаимосвязь угловых и спектральных характеристик поля рассеянного излучения с микротопографическими характеристиками полированных поверхностей (у сааўт.) // Оптика и спектроскопия. 1991. Т. 71, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТАРЭ́НКА Ларыса Рыгораўна (н. 11.3.1953, Мінск),
бел. сацыёлаг і філосаф. Д-р сацыялаг. н. (1993), канд.філас.н. (1978), праф. (1995). Скончыла БДУ (1975) і працуе ў ім з 1978. Навук. працы па праблемах сац. тэорыі, трансфармацыі і дэмакратызацыі постсав. грамадства, сацыялізацыі моладзі, гендэрнай сацыялогіі. Распрацоўвае новы кірунак сацыялаг. даследаванняў, звязаны з аналізам СНІДу як глабальнай пагрозы чалавецтву.
Тв.:
Знание. Компьютер. Общество Мн., 1992 (разам з У.А.Гераіменкам, А.А.Лазарэвічам);
Технократические концепции в западной социологии. Мн., 1993;
Социологическая теория. Мн., 1994 (разам з С.В.Лапінай);
Мир ценностей современной молодежи: к глобальной интеграции. М., 1994 (у сааўт.);
Values and post-soviet youth: Problems of transition. Milan, 1995 (у сааўт.);
Global trends in women’s access and leadership. Washington, 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНРА́ВАЎ Міхаіл Клаўдзіевіч (29.7.1900, г. Уладзімір, Расія — 4.3.1974),
савецкі вучоны ў галіне ракетабудавання і касманаўтыкі. Чл.-кар.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі (1968). Д-ртэхн.н. (1958). Герой Сац. Працы (1961). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1970). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1925). Працаваў на прадпрыемствах авіяц. прам-сці. З 1932 у Групе вывучэння рэактыўнага руху. З 1934 у Рэактыўным НДІ (нач. аддзела). Адначасова з 1960 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па даследаванні вадкасных рухавікоў, праектаванні вышынных ракет. Кіраваў стварэннем першай сав. ракеты на гібрыдным паліве (1933), адзін згал. стваральнікаў першых у свеце міжкантынент. ракеты-носьбіта, ШСЗ, пілатуемых касм. караблёў, аўтам. міжпланетных станцый. Ленінская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКРО́ВЫ ТРЫСНЁГ (Saccharum),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). 5—10 відаў. Пашыраны ў трапічным, некаторыя ў субтрапічных паясах. Радзіма — Паўд.-Усх. Азія. У культуры Ц.т. высакародны (S. officinarum), вядомы за 3 тыс. гадоў да н.э. ў Індыі, з 6 ст.н.э. ў краінах Б. Усходу, Міжземнамор’я і Кітаі, з 16 ст. ў Паўд. Амерыцы і на Кубе.
Шматгадовыя (па-за тропікамі аднагадовыя) расліны. Сцёблы выш. да 6 м, таўшчынёй да 5 см. Суквецце — моцна разгалінаваная мяцёлка даўж. 70—90 см, пушыстая ад доўгіх шаўкавістых валаскоў, якія акружаюць кожны каласок. Сцёблы Ц.т. высакароднага маюць 10—18% цукрозы, спажываюцца ў ежу. З іх атрымліваюць больш за 60% цукру, што выпрацоўваецца ў свеце. Змелесу гатуюць ром. Адходы выкарыстоўваюць у буд-ве і на паліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́РЫЙ (лац. Cerium),
Ce, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат.н. 58, ат.м. 140,115. Адносіцца да лантаноідаў Прыродны Ц. — сумесь 4 стабільных нуклідаў з масавымі лікамі 136, 138, 140, 142; найб. пашыраны 140Ce (88,48%) і 142Ce (11,08%). У зямной кары 7.10−3% па масе. Асн. мінералы — манацыт і бастнезіт. Адкрыты ў 1803 Ё.Я.Берцэліусам і ням. хімікам В.Гізінгерам, незалежна ад іх ням. хімікам М.Клапратам. Назва ад малой планеты Цэрэры.
Серабрыста-белы метал, tпл 798 °C. Вядомы 4 крышт. мадыфікацыі. Кампактны Ц. у паветры павольна акісляецца, пры 160—180 oС загараецца. Раствараецца ў мінер. к-тах. Узаемадзейнічае з кіпнем, пры награванні — з галагенамі, халькагенамі, азотам, вугляродам з утварэннем вытворных Ce (III) і Ce (IV). Выкарыстоўваюць як кампанент сплаваў, лігатур (для мадыфікацыі сплаваў Al і Mg) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРДЫ́НЦАЎ Валерый Аркадзевіч (н. 21.8.1936, г. Свярдлоўск, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1986). Акад.Бел.інж. акадэміі і яе прэзідэнт (1993), акад.Міжнар.інж. акадэміі (2000). Засл. дз. нав. Беларусі (2001). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (Свярдлоўск, 1959). З 1968 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1972—75 і з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі і тэхніцы прыёму і апрацоўкі стахастычных сігналаў у каналах з інтэнсіўнымі перашкодамі. Распрацаваў тэорыю нелінейнай фільтрацыі дыскрэтна-неперарыўных маркаўскіх працэсаў у дастасаванні да сістэм радыёлакацыі, радыёнавігацыі і перадачы інфармацыі.
Тв.:
Статистическая теория совмещенных радиотехнических систем. Мн., 1980;
Радиотехнические системы. Мн., 1988;
Прием сигналов на фоне помех. Мн., 1998 (разам з В.М.Козелам, М.У.Дарашэвічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЧКО́ Валерый Аляксандравіч (н. 14.3.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне судова-мед. экспертызы. Д-рмед.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1964 у Гродзенскім мед. ін-це. Гал. судова-мед. эксперт Мін-ва аховы здароўя Беларусі (1978). З 1985 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы пафункцыян. і марфал. змяненнях пры аспірацыі харч. мас, асаблівасцях траўматызацыі пры падзенні з вышыні.
Тв.:
Математическое моделирование как метод для установления пассивного или активного падения с высоты // Материалы I съезда Белгосслужбы судебно-медицинской экспертизы. Мн., 2000;
Судебно-медицинские аспекты механизма травматизации при падении из движущейся автомашины (разам з А.А.Сасноўскім) // Там жа;
Дифференциальная диагностика механизма травматизации тела при падении с высоты и из движущейся автомашины // Актуальные вопросы современной медицины. Мн., 2001. Ч. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЯШО́Ў Віктар Іванавіч (н. 7.6.1955, г. Полацк Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1993), праф. (1996). Скончыў Ленінградскі ун-т (1977). З 1981 у Хабараўскім ін-це нар. гаспадаркі. З 1984 у Віцебскім тэхнал. ун-це (з 1994 заг. кафедры). З 2002 заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах логікі, рыторыкі, філасофіі палітыкі, гісторыі філасофіі. Распрацаваў прынцыпы і катэгарыяльны апарат аргументалогіі як сучаснай шматузроўневай філасофіі тэорыі і практыкі аргументацыі, раскрыў спосабы яе выкарыстання ў сферах палітыкі і эканомікі.
Тв.:
Философия, риторика, аргументация. СПб., 1992;
Введение в современную философию. 2 изд. Мн., 1998;
Логика и основы психологии. Витебск, 1999;
Риторика рыночного дискурса // Философия в современном мире. Мн., 2001;
Философия экономики и антропологические миры // Онтология возможных миров. СПб., 2002;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЖ Аркадзь Сямёнавіч (н. 25.10.1930, в. Бабінкі Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі ўнутр. хвароб. Д-рмед.н. (1974), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1958 у Ін-це біяфізікі АМНСССР (г. Азёрск Чэлябінскай вобл.). У 1964—68 гал. тэрапеўт Мін-ва аховы здароўя Беларусі, адначасова ў Мінскім мед. ін-це. З 1967 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1969 заг. кафедры). У 1976—77 асабісты ўрач Ю.Цэдэнбала. у 1984—94 гал. нефролаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1990 прэзідэнт Бел. і член Еўрап. асацыяцыі нефролагаў. Навук. працы па паталогіі ўнутр. органаў, пераважна нырак.
Тв.:
Протеинурия: Клинич. значение и патогенез. Мн., 1983;
Нефрология в терапевтической практике. Мн., 1988 (у сааўт.);
Практическое руководство по нефрологии. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ШЫНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
аперацыя партызан па знішчэнні чыг. моста цераз р. Шоша на чыг. лініі Маладзечна—Полацк у Глыбоцкім р-не 17.9.1942 у Вял.Айч. вайну. Яе праводзілі 1-ы і 3-і партыз. атрады брыгады «Смерць фашызму» (камандзір У.В.Мельнікаў) і партыз. група М.З.Умінскага, што ў ліп. 1942 прыбыла з-за лініі фронту. Мост (даўж. 35 м) ахоўваў ням. гарнізон, абапал моста знаходзіліся дзоты, акопы, загароды з дроту. У бліжэйшых гарнізонах праціўніка на ст. Падсвілле і Зябкі было каля 170 гітлераўцаў. У ноч на 17 вер. партызаны выставілі заслон з боку казармаў, захапілі дзот і кулямётным агнём скавалі дзеянні праціўніка, чым далі магчымасць падрыўнікам замініраваць і ўзарваць мост. У выніку аперацыі рух паяздоў быў спынены на 15 сутак.