ЦЭ́РЫЙ (лац. Cerium),
Ce, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат.н. 58, ат.м. 140,115. Адносіцца да лантаноідаў Прыродны Ц. — сумесь 4 стабільных нуклідаў з масавымі лікамі 136, 138, 140, 142; найб. пашыраны 140Ce (88,48%) і 142Ce (11,08%). У зямной кары 7.10−3% па масе. Асн. мінералы — манацыт і бастнезіт. Адкрыты ў 1803 Ё.Я.Берцэліусам і ням. хімікам В.Гізінгерам, незалежна ад іх ням. хімікам М.Клапратам. Назва ад малой планеты Цэрэры.
Серабрыста-белы метал, tпл 798 °C. Вядомы 4 крышт. мадыфікацыі. Кампактны Ц. у паветры павольна акісляецца, пры 160—180 oС загараецца. Раствараецца ў мінер. к-тах. Узаемадзейнічае з кіпнем, пры награванні — з галагенамі, халькагенамі, азотам, вугляродам з утварэннем вытворных Ce (III) і Ce (IV). Выкарыстоўваюць як кампанент сплаваў, лігатур (для мадыфікацыі сплаваў Al і Mg) і інш.
А.П.Чарнякова.
т. 17, с. 181
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)