1) старажытная назва Усх. Грузіі (наз. таксама Іверыя). Сустракаецца ў ант. і візант. гісторыкаў. На мяжы 4—3 ст. да н.э.натэр. І. ўзнікла дзяржава (царства) са сталіцай у г. Мцхета. Асн. масу жыхароў складалі сяляне-абшчыннікі, на цяжкіх работах і ў палацавай гаспадарцы выкарыстоўвалася праца рабоў (пераважна ваеннапалонных). У гарадах развіваліся рамёствы і гандаль, грэч. і арамейская пісьменнасць. І. дасягнула росквіту пры цару Фарсмане II (2 ст.). З 4 ст. развіваліся раннефеад. адносіны. З 337 хрысціянства стала дзярж. рэлігіяй. У канцы 4 ст. І. трапіла пад панаванне Сасанідаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Юрый Сцяпанавіч (н. 3.2.1922, г. Вялікі Усцюг Валагодскай вобл., Расія),
ваенны дзеяч, журналіст. Ген.-лейт. (1981). Скончыў Пушкінскае танк. вучылішча (1942), Акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1957). У Вял.Айч. вайну на Калінінскім, Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт. франтах, камандзір танка і ўзвода танкаў. У 1957—74 служыў у БВА, камандзір батальёна, палка, дывізіі, нам. камандуючага 7-й танк. арміі. У 1974—77 ваен. саветнік на Кубе. У 1977—83 нам. камандуючага Прыволжскай ваен. акругі. З 1983 у адстаўцы, жыве ў Мінску. Аўтар публікацый наваен.-патрыят. тэматыку, брашур «Салдацкая доблесць і воінскі абавязак», «Баявы летапіс беларускіх палкоў» (абедзве 1994), «Творцы ратнай славы» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНАЦЕ́НКА Аляксандр Пятровіч (10.2.1932, в. Студзянец Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.5.1998),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1978), праф. (1980). Скончыў БДУ (1955). Выкладчык, нам. дэкана завочнага і гіст. ф-таў (1966—78), заг. кафедры гісторыі Беларусі (1900—94). Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1961, нарус. мове). Даследаваў пытанні ўзнікнення ВКЛ, месцазнаходжання «летапіснай Літвы», развіццё гарадскога рамяства і сельскай гаспадаркі ў 17—18 ст., сялянскія паўстанні на Беларусі ў 2-й пал. 17—18 ст.
Тв.:
Ремесленное производство в городах Белоруссии в XVII—XVIII вв. Ми., 1963;
Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией (вторая половина XVII—XVIII в.). Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ДАЛЬ Эдуард Антонавіч (парт.псеўд. Андрэй; 23.1.1909, г. Віцебск — 27.11.1938),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1928 на камсам. рабоце ў Віцебску: сакратар гаркома, заг. аддзела акругкома. З 1931 нападп. рабоце ў Зах. Беларусі: Заг.ваен. аддзела ЦККПЗБ, сакратар Віленскага, Беластоцкага акругкомаў КПЗБ, упаўнаважаны ЦККПЗБ па Гродзенскім, Слонімскім, Ваўкавыскім пав. У 1933—34 чл. Краявога сакратарыята ЦККПЗБ у Варшаве. У 1934 у польскай секцыі Камінтэрна ў Маскве, потым зноў у Сакратарыяце ЦККПЗБ. З 1935 у Віцебску. Працаваў на лесазаводзе. У 1937 арыштаваны, у 1938 расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКА́ЗНЕНСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16—18 ст. у в. Іказнь Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Размяшчаўся напаўд.-ўсх. краі вострава Замак навоз. Іказнь. Закладзены ў 1504 браслаўскім старостам Я.Сапегам. У 1515 асаджаны войскамі рус. ваявод. Польскі гісторык А.Гваньіні ў 2-й пал. 16 ст. адзначаў, што «Іказнь — замак мураваны і места драўлянае... ад Браслава ў 2 мілях ляжыць». У Лівонскую вайну 1558—83 у І.з. размяшчаўся значны гарнізон наёмных войск. У 1654 замак узяты рус. войскамі, у 1655 тут знаходзіліся атрады шведаў. Разбураны ў Паўн. вайну 1700—21.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМША́РНІЦА, андрамеда (Andromeda),
род кветкавых раслін сям. верасовых. 2 віды. Пашыраны ва ўмераным і арктычным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі І. шматлістая — (A. polifonia). Нар. назвы дурэц, тухлянка. Расце ў забалочаных хвойных лясах, на сфагнавых балотах.
Шматгадовая, вечназялёная кусцікавая расліна выш. 6—40 см. Сцяблы тонкія, ляжачыя, чырвона-бурыя з буравата-шэрымі галінкамі. Лісце чаргаванае, лінейна-авальнае або ланцэтападобнае, скурыстае, знізу лямцавае з завернутымі краямі. Кветкі белавата-ружовыя, з яйцападобна-гарлачыкавым зрослапялёсткавым вяночкам і чырв. чашачкай на паніклых кветаножках. Цвіце ў маі—чэрв. Плод — 5-гнездавая шматнасенная каробачка. Лек., фарбавальная (дае чорную фарбу) і таніданосная расліна. Лісце мае ядавіты гліказід, небяспечны для авечак і коз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕСТЫЦЫ́ЙНАЯ ПАЛІ́ТЫКА,
сістэма мерапрыемстваў, якія вызначаюць найб. прыярытэтныя кірункі інвестыцый (капітальных укладанняў). Вызначае аб’ём, структуру і кірункі ўкладанняў капіталу ўнутры гасп. аб’екта (фірмы, прадпрыемства), рэгіёна, краіны і за іх межамі з мэтай развіцця вытв-сці, прадпрымальніцтва, атрымання прыбытку і інш. Ва ўмовах пераходнага перыяду да рынку і пераадолення крызісных сітуацый найперш забяспечваецца навук. абгрунтаванне І.п. на перспектыву, узгадняецца практыка прагназавання інвестыцый з новым гасп. механізмам, чым забяспечваецца радыкальнае паляпшэнне выкарыстання доўгатэрміновых укладанняў, павышэнне іх эфектыўнасці як умовы паскарэння сац.-эканам. развіцця краіны. Уплыў дзярж. рэгулявання на І.п. ажыццяўляецца праз механізм падаткаабкладання, амартызацыйную палітыку, парадак прадастаўлення бюджэтных асігнаванняў на фінансаванне інвестыцый і інш.эканам. метады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТАЛЯ́ЦЫЯ (ад англ. installation устаноўка, размяшчэнне, збудаванне),
від мастацтва поп-арту, мантаж у прасторы аб’ектаў з рэчавага асяроддзя ці сканструяваных мастаком. Ствараецца на час правядзення буйных выставак у экспазіцыйных памяшканнях або ў экстэр’еры, звычайна размешчаны навял. плошчы. Дазваляе стварыць незапраграмаванае вобразнае ўражанне, часта праз парадаксальныя спалучэнні рэчавых элементаў нестандартнымі сродкамі выразіць актуальныя праблемы. Узнікла ў 1970-я г., пашырылася ў ЗША (Р.Раўшэнберг), ФРГ (І.Бойс), Польшчы (Я.Бярдышак) і інш.На Беларусі выкарыстоўваецца з канца 1980-х г. у творах І.Кашкурэвіча, А.Клінава, А.Вараб’ёва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«І́СКРА»,
газета рэвалюцыйна-дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдавалася 10—27.6.1925 (аднадзёнка — 31.5.1925) у Вільні набел. мове. Змяшчала матэрыялы на актуальныя тэмы паліт. жыцця Польшчы, Зах. Беларусі, аналізавала знешнюю і ўнутр. палітыку польскага ўрада. Асаблівую ўвагу аддавала зямельнай рэформе і яе вырашэнню ў сейме. Апублікавала выступленні ў сейме дэпутатаў Бел. пасольскага клуба Б.Тарашкевіча, Ф.Ярэміча, сенатара А.Назарэўскага, інтэрпеляцыі бел. паслоў з выпадку злоўжыванняў польскай адміністрацыі назах.-бел. землях, пастановы III з’езда Кампартыі Польшчы, прапановы асобных сенатараў у абарону інтарэсаў насельніцтва Зах. Беларусі. Змясціла ўрыўкі з паэмы Я.Купалы «Безназоўнае», асобныя вершы А.Гурло. Выйшла 7 нумароў, з іх 2 канфіскаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКАЯ Софія (1853, в. Малыя Бакшты Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. —22.2.1918),
бел. фалькларыстка, этнограф і пісьменніца. Вывучала матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, сабрала калекцыю прадметаў нар. рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863—64 на Міншчыне, якому прысвяціла некалькі артыкулаў («Адзін з многіх», 1908; «1863 год на Міншчыне», 1917) і кн. «З успамінаў выгнанца» (1911). Аўтар працы «Святкаванне вяселля ў Вілейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковіч» (1900), дзе разам з апісаннем абраду прыводзяцца ўзоры фальклору. Выдала кнігу «Мінскія абразкі, 1850—1863» (1912) пра гісторыю гімназіі і яе выкладчыкаў, тэатр. сям’ю В.Дуніна-Марцінкевіча, памятныя мясціны горада.