Дзейнічала звер. 1941 да ліст. 1943 у г. Калінкавічы Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Складалася з групы чыгуначнікаў (37 чал., кіраўнік П.С.Ануфрыеў), групы К.М.Бакуна (стала ядром партыз. атрада імя Варашылава) і камсам.-маладзёжнай арг-цыі «Смугнар» («Смерць прыгнятальнікам народа», 10 чал., кіраўнік К.Ф.Ярмілаў). Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, газеты, здабывалі для партызан зброю, боепрыпасы, харчаванне, адзенне, медыкаменты, разведданыя, рабілі дыверсіі на чыг. вузле і прадпрыемствах. Смугнараўцы правялі рэйд па вёсках Палесся, разграмілі шэраг паліцэйскіх участкаў, здзейснілі шэраг дыверсій. У жн. 1942 фашысты раскрылі маладзёжную арг-цыю і пасля катаванняў амаль усіх расстралялі; звер. ўтварылася камсам.-маладзёжная арг-цыяз 11 чал. (кіраўнік М.М.Судас). У 1942—43 многія падпольшчыкі пайшлі ў партызаны.
Літ.:
Розинский Г.Б. Смугнар: Докум. повесть. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЫХА́Н Леанід Іванавіч (н. 26.7.1931, в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1984), д-ртэхн.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1955). З 1966 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі (у 1977—85 нам. дырэктара). Навук. працы паядз. і традыц. энергетыцы. Упершыню даследаваў цепламасаперанос у аднафазных патоках і пры фазавых ператварэннях складаных хімічна ўзаемадзейных сістэм; распрацаваў канцэпцыю пасіўнай сістэмы бяспекі АЭСз легкаводнымі корпуснымі рэактарамі, тэхналогіі і апараты для глыбокай утылізацыі цяпла і ачысткі прамысл. газавых выкідаў.
Тв.:
Теплообмен в диссоциирующем теплоносителе четырехокиси азота. Мн., 1977 (разам з В.Б.Несцярэнкам);
Тепломассоперенос при фазовых превращениях диссоциирующих теплоносителей. Мн., 1984 (разам з У.Ф.Пуляевым, В.М.Салаўёвым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНЕЎ (сапр.Разенфельд) Леў Барысавіч
(22.7.1883, Масква — 25.8.1936),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч Чл. партыі бальшавікоў (з 1901), яе ЦК (1917—27) і Палітбюро ЦК (1919—26).
Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У кастр. 1917 выступаў супраць узбр. паўстання, у ліст. 1917 — за стварэнне кааліцыйнага ўрада з удзелам меншавікоў і эсэраў. Зліст. 1917 старшыня ВЦВК. У 1918—24 старшыня Маскоўскага Савета, адначасова (1922—26) нам. і 1-ы нам. старшыні СНК РСФСР, СССР, нам. старшыні і старшыня Савета Працы і Абароны. Пазней пераважна на кіруючых пасадах у шэрагу ўстаноў, у т. л. ўзначальваў Ін-тсусв. л-ры імя Горкага (1933—34). У 1927, 1932, 1934 быў выключаны з партыі, у 1935 і 1936 асуджаны па абвінавачанні ў фракцыйнай і апазіц. дзейнасці; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1988.
французскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў рэаліст. школы ў франц. пейзажным жывапісе. Вучыўся ў А.Мішалона і В.Бертэна (1822—24). Працаваў з натуры. У творах 1820—40-х г.па-майстэрску паказаў прыгажосць франц. і італьян. прыроды і арх. помнікаў («Шартрскі сабор», 1830). Класіцыстычная тэндэнцыя адчуваецца ў гіст. пейзажах («Гамер і пастухі», 1845, і інш.). З 1850-х г. творчасць К. набыла паэтычны характар; жывапісная манера стала больш лёгкай і трапяткой, каларыт узбагаціўся тонкімі валёрнымі гармоніямі ў серабрыстых тонах, што набліжае К. да імпрэсіяністаў («Вечар», канец 1850-х г.; «Сажалка ў гушчары», «Званіца ў Аржантэйлі», «Парыў ветру», 1860-я г.; «Краявід з возерам», паміж 1860—73; і інш.). Пісаў партрэты, працаваў у графіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́К СПАРТЫ́ЎНЫ,
участак роўнай ледзяной паверхні, прызначаны для катання на каньках і санках. Выкарыстоўваецца для вучэбных заняткаў і спаборніцтваў па канькабежным і санным спорце, фігурным катанні на каньках, хакеі, для паказу відовішчаў (балет на лёдзе, цырк на лёдзе і інш.). Масавыя каткі — месца для актыўнага адпачынку, гульняў і забаў. Паводле спосабу падрыхтоўкі ледзяной паверхні каткі падзяляюць на прыродныя (на замерзлых вадаёмах), наліўныя (на прыроднай або штучнай аснове, найчасцей на спарт. пляцоўках, стадыёнах, асфальтаваных участках) і штучныя (робяцца з дапамогай спец. халадзільных установак). З 1950-х г. будуюць штучныя К. с. Найбольшыя з іх у краінах Зах. Еўропы, Расіі, на Украіне, у ЗША, Канадзе, Японіі і інш.З высакагорных каткоў найб. вядомыя ў Германіі, Італіі, Казахстане (Медэо), Швейцарыі. На Беларусі крытыя штучныя каткі ў Гродне, Мінску, Наваполацку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАТКО́Ў Мікалай Канстанцінавіч (н. 18.5.1915, Масква),
расійскі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1979; чл.-кар. 1960, Рас.АНз 1991), чл.-кар.АМН (1957). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ін-т тонкай хім. тэхналогіі (1939). З 1945 у Маскоўскім ун-це, адначасова ў 1954—60 у Ін-це фармакалогіі і хіміятэрапіі АМНСССР. З 1959 у Ін-це хіміі прыродных злучэнняў АНСССР. З 1966 у Ін-це арган. хіміі Рас.АН (у 1966—88 дырэктар). Навук. працы па хіміі вугляводаў, сінтэзе фізіялагічна актыўных злучэнняў. Адкрыў прыродныя гліказіды новага тыпу — алігазіды (1954). Ажыццявіў накіраваны сінтэз поліцукрыдаў (1978). Устанавіў структуру вугляводных ланцугоў групаспецыфічных рэчываў крыві. Распрацаваў метады хім. мадыфікацыі нуклеінавых кіслот. Сінтэзаваў шэраг лек. прэпаратаў: процітуберкулёзных, процісутаргавых, проціалергічных і інш. Ленінская прэмія 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНТА́ЎР,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дзікая істота, паўчалавек-паўконь (ніжняя ч. цела з 4 нагамі як у каня, грудзі, галава і рукі як у чалавека). Паводле міфаў, амаль усе К. народжаны ад цара племені лапіфаў (у Фесаліі на ПнУ у Грэцыі) Іксіёна і хмары, што па волі Зеўса набыла аблічча Геры. Буйныя, нястрымныя істоты, акрамя Фола і Хірона (выхавацеля Ахіла, Ясона і інш. герояў), якія ўвасабляюць мудрасць і памяркоўнасць. Сцэны зт.зв. кентаўрамахіі (бітвы лапіфаў з кентаўрамі) і інш. міфалагічных падзей, звязаных з К., адлюстраваны ў скульпт. выявах храма Зеўса ў Алімпіі, Гефестэёна і Парфенона ў Афінах (5 ст. да н.э.), насценным жывапісе ў Пампеях, у скульптуры (Мікеланджэла, А.Радэн) і жывапісе (П.П.Рубенс, Ф.Салімена, А.Бёклін, Л.Карынт і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕЙН (Klein) Лоўрэнс Роберт (н. 14.9.1920, г. Омаха, штат Небраска, ЗША),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1942). У Масачусецкім тэхнал. ін-це працаваў пад кіраўніцтвам П.Сэмуэльсана. Супрацоўнічаў у Камісіі Коўлса паэканам. даследаваннях пры Чыкагскім ун-це. З 1949 праф. Мічыганскага, з 1955 Оксфардскага ун-таў, з 1958 у Пенсільванскім ун-це. У 1975—76 эканам. саветнік прэзідэнта Дж.Картэра. Удзельнічаў у стварэнні найбуйнейшай Уортанскай эканаметрычнай мадэлі эканомікі. Займаўся праблемамі паляпшэння выкладання эканаметрыкі (аўтар «Падручніка эканаметрыкі», 1953, і «Уводзін у эканаметрыку», 1962). У працы «Эканоміка прапановы і попыту» (1983) крытыкаваў погляды Дж.Кейнса (напачатку быў яго прыхільнікам). Нобелеўская прэмія 1980.
Тв.:
Г.З.Елисеев. Пг., 1923;
Очерки рабочей интеллигенции. Т. 1—2. Пг., 1923;
Русский читатель-рабочий. Л., 1925. История безработицы в России, 1857—1919 гг.М., 1925.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАНО́К Анатоль Георгіевіч (н. 18.6.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991, чл.-кар. 1984), д-рмед.н. (1977), праф. (1983). Засл. дз. н. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1963 у Ін-це мікрабіялогіі (з 1975 дырэктар), з 1997 акад.-сакратар Аддзялення біял.н.Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біягенезе і біятэхналогіі мікробных ферментаў, фізіялогіі і біяхіміі мікробнага антаганізму. дэградацыі ксенабіётыкаў.
Тв.:
Микробный синтез на основе целлюлозы. Мн., 1988 (разам з В.Р.Бабіцкай, Ж.М.Багданоўскай);
Utilization of halogenated benzenes, phenols and benzoates by Rhodococcus opacus GM-14 (у сааўт.) // Applied and environmental microbiology. 1995. Vol. 61, № 12;
Screening of glucose isomerascproducing microorganisms (у сааўт.) // World joumal of microbiology and biotechnology. 1998. Vol. 14, № 2.
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1934). Замежны чл.-кар.Рас.АН (1924) і ганаровы чл.АНСССР (1929). Скончыў Школу фізікі і хіміі (1891) і Нармальную школу (1897) у Парыжы. З 1902 у Калеж дэ Франс (з 1902 праф.), адначасова з 1905 у Школе фізікі і хіміі (з 1925 дырэктар). Навук. працы па іанізацыі газаў, квантавай тэорыі, тэорыі адноснасці, магнетызме і ультраакустыцы. Стварыў статыстычную тэорыю дыя- і парамагнетызму (1903—05). Незалежна ад А.Эйнштэйна ўстанавіў сувязь паміж масай і энергіяй (1906) і выявіў існаванне дэфекту масы (1913). Распрацаваў асновы гідралакацыі, першым выкарыстаў ультрагук для падводнай сігналізацыі і выяўлення падводных лодак (1916). Актыўны антыфашыст і прыхільнік Народнага фронту Францыі.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. труды. М., 1960.
Літ.:
Старосельская-Никитина О.А. Поль Ланжевен. М., 1962.