адм.-тэр. адзінка з 1795 у Рас. імперыі, з 1919 у Польшчы, з 1939 у БССР. Цэнтр — мяст.Пружаны. Утвораны ў 1795 у складзе Слонімскай, з 1796 у Літоўскай губ. У павет увайшла ч. Брэсцкага пав., у 1796 далучана ч. Бярозаўскага пав.З 1802 у Гродзенскай губ. У 1861—22 воласці. Паводле перапісу 1897 у П.п. 139,9 тыс. жыхароў, 8 мястэчак, 540 сёл і вёсак. З 1919 у складзе Польшчы. У 1920 зах.ч. павета перададзена Белавежскаму пав., з 1921 у Палескім ваяв., падзяляўся на 17 (пасля 9) гмін. Звер. 1939 у БССР, з 4.12.1939 у Брэсцкай вобл. 15.1.1940 скасаваны, на яго тэр. ўтвораны Пружанскі і інш. раёны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ДЫІ ТЭЛЕБА́ЧАННЯабласныя,
творчыя калектывы, якія рыхтуюць тэлевізійныя перадачы для пэўнага рэгіёна; уваходзяць у склад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Працуюць у Гомелі (з 1958), Віцебску (з 1960), Брэсце (з 1961), Гродне (з 1969), Магілёве (з 1989). Да 1964 вялі вяшчанне аўтаномна. Працяглы час іх перадачы выходзілі на адным канале зрэсп. і агульнасаюзнай праграмамі з сярэднясутачным уласным вяшчаннем па 1 гадз. У апошнія гады аб’ём вяшчальных перадач складае 4—6 гадз. Рыхтуюць перадачы і праграмы розных тэматычных кірункаў: інфарм., грамадскія, сац.-эканам., дзіцячыя, муз., забаўляльныя і інш. Актыўна супрацоўнічаюць зРэспубліканскай студыяй тэлебачання, рэгулярна выходзяць з уласнымі відэасюжэтамі ў праграмах бел. тэлебачання «Навіны», «Панарама», «Планета «Арт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРЛЕ́ЦКІ (Тарлецкі) Кірыла
(свецкае імя невядома, імя па бацьку Сямёнавіч; ?, Піншчына — май 1607),
царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Зправасл. шляхецкага роду ВКЛ. У пач. 1570-х г. пратапоп Пінскай царквы св. Дзмітрыя. У час міжкаралеўя 1574—75 Радай ВКЛ прызначаны епіскапам пінскім і тураўскім, што пацвердзіў прывілеем у 1576 кароль Стафан Баторый. З 1585 епіскап луцкі і астрожскі, з 1589 экзарх (намеснік) канстанцінопальскага патрыярха. У 1590-я г. адзін з ініцыятараў уніі правасл. царквы з каталіцкай у Рэчы Паспалітай. У 1595 разам з І.Пацеем прысягнуў у Рыме рымскаму папу Кліменту VIII. Адзін з арганізатараў царк. сабора ў Брэсце, дзе прынята Брэсцкая унія 1596. З 1596 архімандрыт Кобрынскага Спаскага манастыра, з 1597 — Жыдзічанскага (каля Луцка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВУ́К,
прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў лубіну, фасолі і інш.; традыц. ўпрыгожанне інтэр’ера бел.нар. жылля. П. падвешвалі над сталом (лічылася, што ён прыносіць шчасце). Найб. пашыраны з саломы (шарападобныя, рамбічныя і зорчатыя). Шарападобныя рабілі з саломінак (часта з каласкамі), якія разыходзіліся ва ўсе бакі ад цэнтра (напр., утыкаліся ў бульбіну). Канцы саломінак аздаблялі кветкамі з паперы ці пер’я, зоркамі з фольгі і інш. У аснове рамбічнага П. 8-гранная фігура з 12 саломінак аднолькавай даўжыні. Унутры і да яго вуглоў падвешвалі П. меншых памераў (часта да некалькіх дзесяткаў), саламяныя ці папяровыя ланцужкі, кветкі з рознакаляровай паперы ці пер’я, абгорнутыя фольгай мяцёлкі аўса і інш. Разнавіднасць рамбічнага П., — жорсткая канструкцыя са змацаваных паміж сабою васьміграннікаў аднолькавых памераў. Зорчатыя П. мелі плоскую канструкцыю з саломінак у выглядзе шматпялёсткавай разеткі. Бытавалі таксама П. накшталт абажура: да абруча з лазы ці дроту падвешвалі гірлянды з зярнят фасолі, гароху, лубіну, начэпленых на ніткі. Арыгінальны П. пач. 20 ст.з гірляндаў кудзелі і кутасоў. Выйшлі знар. ўжытку ў 1950-я г. Вырабляюцца сувенірныя П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ, «Брэстсельмаш». Створаны ў 1946 у Брэсце як рамонтна-мех. майстэрня. З 1960 з-д, з 1970 маш.-буд.з-д абсталявання для жывёлагадоўчых фермаў, з 1975 «Брэстсельмаш», з 1992 нар. прадпрыемства. Асн. прадукцыя (1995): цеплагенератары, катлы ацяпляльныя паравыя, агрэгаты для ўнясення мінер. угнаенняў, ахаладжальнікі малака, воданагравальнікі, кормазапарнікі, коранеклубнярэзкі, печкі-каменкі (для лазняў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯРНЯ́ЎКА,
сухі аднанасенны плод з тонкім каляплоднікам, шчыльна прыціснутым да семя і зрослым з ім каля асновы. Характэрна для злакаў. У жыта і пшаніцы З. ападаюць голыя, у аўса, проса, ячменю і дзікарослых відаў — разам з кветкавымі лускамі. Такія З. зрэдку маюць прыдаткі (валасяныя чубкі, перыстыя асцюкі і інш.), якія садзейнічаюць распаўсюджванню пладоў. З. збожжавых злакаў называюць зернем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОНТРАТЫПАВА́ННЕ (ад контра... +грэч. typos адбітак),
выраб копіі (кантратыпу) з негатыва фільма. Тыражыраванне кінафільмаў робяць з кантратыпу, што забяспечвае захаванасць арыгінала (негатыва) фільма.
З каляровага кінанегатыва кантратып атрымліваюць непасрэдным друкаваннем на абарачальную трохслойную кінаплёнку, з чорна-белага спачатку робяць прамежкавы пазітыў, з якога потым друкуюць кантратып. Кантратып фанаграмы робяць асобна (з кантратыпам відарысу сумяшчаецца ў кінакапіравальным апараце).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКА́ЛА,
у беларусаў прылада для намотвання (насуквання) нітак з клубка ці з матавіла на цэўкі. Уяўляе сабой 2 стойкі з умацаваным паміж імі адшліфаваным валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З процілеглага канца ў валік устаўляўся металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка. З бакоў і знізу стойкі змацоўваліся дошкамі ў выглядзе скрынкі для цэвак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПО́НАЧНАЕ ЗЛУЧЭ́ННЕ,
злучэнне вала і надзетай на яго дэталі (зубчастага кола, шківа, муфты і інш.) з дапамогай шпонкі. Бываюць з зацяжнымі шпонкамі (пасаджаныя з нацягам), што перадаюць акружныя і восевыя намаганні, і з незацяжнымі шпонкамі (са свабоднай пасадкай), якія перадаюць толькі акружныя намаганні.
Шпоначнае злучэнне: а — з прызматычнай шпонкай; б — з сегментнай шпонкай; 1 — шпонка; 2 — ступіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖЫ́НСКІ Фелікс Эдмундавіч (11.9.1877, б. маёнтак Дзяржынава Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 20.7.1926),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч, удзельнік польскага і рас.рэв. руху. Гімназістам у Вільні ў 1894 уступіў у с.-д. гурток, з 1895 чл. арг-цыі «Літоўская сацыял-дэмакратыя», з 1896 прафес. рэвалюцыянер. Адзін з кіраўнікоў рэвалюцыі 1905—07 у Варшаве. З 1907 чл.ЦКРСДРП. У 1910—12 працаваў у парт. арг-цыях Варшавы, Чанстаховы і інш. 6 разоў быў арыштаваны і засуджаны. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Маскоўскай арг-цыі бальшавікоў. Удзельнік падрыхтоўкі і правядзення Кастр.ўзбр. паўстання ў Петраградзе. З 1917 старшыня ВЧК па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. У 1919—23 нарком унутр. спраў РСФСР. Адзін з арганізатараў «чырвонага тэрору» і ініцыятараў стварэння т.зв. папраўча-прац. лагераў. З 1919 на Усх. фронце. У жн.—вер. 1920 у Мінску, чл.РВСЗах. фронту. З 1921 нарком шляхоў зносін. З 1924 старшыня ВСНГ, адначасова старшыня Аб ’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення пры СНКСССР. Чл.ЦКз 1918, канд. у чл. Аргбюро з 1920, канд. у чл. Палітбюро ЦКВКП(б)з 1924. У г.п. Івянец Валожынскага р-на адкрыты музей Дз., на б. хутары Дзяржынава — яго філіял.