КСІ́РГУ (Xirgu) Маргарыта (1888, г. Молінс-дэ-Рэй, Іспанія — 1969),
іспанская актрыса. Вучылася ў Каталонскай школе драм. мастацтва ў Барселоне. У 1906 дэбютавала ў прафес. т-ры. Выступала ў т-рах Барселоны і Мадрыда. Пасля ўстанаўлення франкісцкага рэжыму (з 1939) працавала ў Аргенціне і Уругваі. Выканаўца камед., быт. і трагедыйных роляў. Найб. талент К. раскрыўся ў п’есах Ф.Гарсіі Лоркі: Марыяна Пінеда («Марыяна Пінеда»), Башмачніца («Цудоўная башмачніца»), Іерма («Іерма»), Узначальвала ўласныя трупы, ставіла творы класічнай драматургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБЛІ́ЦКІ Аляксей Аляксандравіч (1.10.1919, в. Міхайлава-Шахава Тайшэцкага р-на Іркуцкай вобл., Расія — 3.6.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Іркуцкую парт. школу (1948), юрыд. школу (1951). У Вял.Айч. вайну з лютага 1943 на Цэнтр., 1-м Бел. і інш. франтах. Удзельнік Бабруйскай аперацыі 1944. Камандзір аддзялення роты сувязі старшы сяржант К. вызначыўся 7.9.1944 пры фарсіраванні р. Нараў і ў баях за плацдарм на тэр. Польшчы. Пасля вайны на адм.-гасп. рабоце.
літоўскі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Варшаўскі ун-т (1889). Заснаваў і рэдагаваў грамадска-літ.час. «Varpas» («Звон», 1889—1905). У кн. вершаў «Вольныя часіны» (1899) — матывы нац.-вызв. барацьбы, асэнсаванне лёсу народа. Пісаў сатыр. апавяданні, прасякнутыя вобразамі-алегорыямі, шаржам, гратэскам, сарказмам, публіцыстычныя артыкулы. Пераклаў на літ. мову асобныя творы Дж.Байрана, М.Канапніцкай, І.Крылова, А.Міцкевіча, Ф.Шылера. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Р.Барадулін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗАЎКО́Ў Іван Аляксандравіч (6.6.1903, г. Барысаглебск Варонежскай вобл., Расія — 17.8.1989),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1967). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). У Чырв. Арміі з 1923. У Вял.Айч. вайну на Зах., Цэнтр., Бел., 1-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Лоева, Рэчыцы, Мазыра, Калінкавіч. У ноч на 16.10.1943 стралк. дывізія на чале з К. вызначылася пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Да 1969 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКУНО́Р (манг. сіняе возера), Цынхай,
бяссцёкавае салёнае возера ў Кітаі, ва ўсх.ч. гор Наньшань. Даўж. каля 105 км, шыр. да 65 км, пл. каля 4,2 тыс.км², глыб. да 38 м. Размешчана на выш. 3205 м, займае цэнтр.ч. Кукунорскай раўніны. Берагі слаба расчлянёныя, развіты стараж. азёрныя тэрасы (выш. да 50 м). Пясчаныя астравы. У К. упадаюць 23 ракі, найб.р. Бух-Гол утварае дэльту. З ліст. да сак. ледастаў. Багатае рыбай. Фауністычны заказнік Цынхайху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ШЧАНКА Міхаіл Ісакавіч (н. 27.2. 1930, в. Стараселле Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1989), праф. (1990). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1959). З 1963 выкладае ў Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы раманістыкі і агульнага мовазнаўства. Аўтар манаграфій «Змяненне семантыка-сінтаксічнай спалучальнасці французскіх дзеясловаў (XVI—XX стст.)» (1971), «Віртуальны і актуальны аспекты сказа» (1988), вучэбных дапаможнікаў па граматыцы і стылістыцы франц. мовы («Граматыка французскай мовы», 1997, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМО́ННІК (Schizandra),
род кветкавых раслін сям. лімоннікавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. і Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны Л. кітайскі (S. chinensis).
Лістападныя ліяны даўж. да 15 м. Лісце простае, эліпсоіднае, пры расціранні мае пах лімона (адсюль назва). Кветкі звычайна аднаполыя, духмяныя. Плод — сакаўная шматлістоўка ў выглядзе гронкі з ягадападобных 1—2-насенных плодзікаў, ядомы. Мае ў сабе арган.к-ты, вітаміны, цукар, эфірны алей. Дэкар., лек. і пладовыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБЯ́КА Васіль Мікітавіч (26.4.1891, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 16.6.1950),
бел. вучоны-эканаміст. Акад.АН Беларусі (1931). Д-рс.-г.н. (1931), праф. (1929). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1925). У 1928—38 заг. кафедры ў гэтай акадэміі. У 1940—46 дырэктар Ін-та эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях арг-цыі і планавання с.-г. вытв-сці, пасляваеннага аднаўлення нар. гаспадаркі, развіцця сыравіннай і энергет. базы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГАЎСКІ́ Сяргей Іванавіч (н. 29.6.1912, г. Жытомір, Украіна),
бел. вучоны ў галіне горнай справы і прамысл. экалогіі. Д-ртэхн.н., праф. (1956). Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1937). З 1972 у Полацкім ун-це. Навук. працы па аэрадынаміцы вентыляцыі грамадз.прамысл. будынкаў і спецзбудаванняў, рудніковай вентыляцыі, ачыстцы прамысл. паветраных выкідаў.
Тв.:
Проветривание глубоких рудников. М., 1962;
Совершенствование разработки и вентиляции рудников. М., 1968 (у сааўт);
Совершенствование систем промышленной вентиляции. М., 1991 (разам з Г.К.Дымчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮРСА́ (Lurçat) Андрэ (27.8.1894, г. Бруер, Францыя — 12.7.1970),
французскі архітэктар. Вучыўся ў школах прыгожых мастацтваў у Нансі і Парыжы. Чл. Акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1939). Практык і тэарэтык рацыяналізму. Яго работы вылучаюцца выразнай планіроўкай, гарманічнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: у прадмесцях Парыжа — школьны комплекс імя К.Маркса (1931—33), рэканструкцыя раёна Сен-Дэні (1946—62), жылы комплекс у Блан-Меніле (1950—67) і інш. У 1934—37 працаваў у СССР (неажыццёўленыя праекты бальнічных комплексаў для Масквы, Смаленска, Ніжняга Ноўгарада).