ЗМАГА́Р (Алесь) (сапр.Яцэвіч Аляксандр Хведаравіч; 1.10.1903, в. Кірава Слуцкага р-на Мінскайвобл. — 1995),
бел. пісьменнік. Брат Янкі Золака. Скончыў Вышэйшы пед.ін-т у Мінску (1930). У гады фаш. акупацыі працаваў у рэдакцыі «Беларускай газэты», быў настаўнікам, інспектарам нар. школ. З 1944 у эміграцыі, жыў у Аўстрыі, Францыі, з 1956 у ЗША. Аўтар паэт.зб. «Да згоды» (1962), кніг артыкулаў «Вызвольныя шляхі» (1965) і апавяданняў «Лесавікі» (1973), рамана «Случчына ў агні» (1986). Творы З. адметныя сплавам мастацкасці і публіцыстычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Арцемій Васілевіч) (18.5.1906, г. Маладзечна Мінскайвобл. — 22.1.1992),
расійскі заолаг. Акад. Расійскай АН (1981). Правадзейны чл. Герм: акадэміі прыродазнаўчых навук «Леапальдзіна» (1959). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1935 працаваў у ім, адначасова з 1965 у Заал. ін-це АНСССР. Навук. працы па марфалогіі, эмбрыялогіі і эвалюцыі беспазваночных (малюскаў, чарвей і інш.). Вынайшаў і даследаваў тып жывёл-паганафораў, вылучыў і вызначыў клас пляскатых чарвей — уданелідаў. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗО́Х (Уладзімір Васілевіч) (1.8.1934, в. Прудзішчы Лагойскага р-на Мінскайвобл. — 23.8.1981),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1973). Скончыў БДУ (1958), дзе і працаваў з 1961, адначасова з 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па імпульснай тэхніцы, ядз. электроніцы, аналізе і сінтэзе інфармацыйна-вымяральных сістэм.
Тв.:
Новые аспекты временных измерений в ядерной спектроскопии (у сааўт.) // Изв. АНСССР. Сер. физ. 1965. Т. 29, № 7;
Элементы теории информации. Мн., 1974 (разам з Я.І.Боўбелем, І.К.Данейкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬКЕ́ВІЧ (Георгій Іванавіч) (н. 15.4.1935, в. Бараўцы Вілейскага р-на Мінскайвобл.),
бел. геолаг. Канд. геолага-мінералаг. навук (1987). Скончыў БДУ (1958). З 1976 гал. геолаг Бел. гідрагеал. экспедыцыі. Навук. працы па методыках і праграмах рэгіянальных даследаванняў Беларусі, складанні зводных геал. картаў, вывучэнні стратыграфіі антрапагенавых адкладаў, геал. будовы і карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии Мн., 1973 (у сааўт.);
Железорудные формации докембрия Белоруссии. Мн., 1974 (у сааўт.);
Рельеф Белорусского Полесья. Мн., 1982 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАЕ́ВІЧ (Леанід Аляксандравіч) (н. 29 3.1943, в. Ляды Смалявіцкага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі металаў ціскам. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПА (1967), дзе і працуе з 1970. Навук. працы па тэорыі і тэхналогіі пракаткі і прасавання парашковых і грануляваных матэрыялаў. Распрацаваў спосабы формаўтварэння высокадакладных стужак і перыяд. профіляў з металаў і сплаваў.
Літ.:
Непрерывное формование металлических порошков и гранул. Мн., 1980 (разам з А.В.Сцепаненкам);
Обработка давлением порошковых сред. Мн., 1993 (разам з А.В.Сцепаненкам, В.Я.Харланам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКЕ́ВІЧ (Павел Канстанцінавіч) (2.10.1904, в. Забашавічы Барысаўскага р-на Мінскайвобл. — 15.2.1943). Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Аб’яднаную бел.ваен. школу (1931),
Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Паўд.-Зах. франтах. Вызначыўся 12—15.2.1943 у баях пад Харкавам: стралк. полк пад яго камандаваннем перакрыў шашу Харкаў — Палтава і адрэзаў ворагу шляхі адыходу, знішчыў больш за 200 аўтамашын і шмат інш. тэхнікі. Загінуў у баі. На радзіме ўстаноўлены бюст К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́ЎСКІ (Яўген Міхайлавіч) (н. 26.8.1930, в. Савані Стаўбцоўскага р-на Мінскайвобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1965). Скончыў БДУ (1954). З 1957 у БелТА, з 1962 у БДУ. Даследуе бел. дыялекталогію, стылістыку, культуру мовы, бел.-польск. моўнае ўзаемадзеянне. Аўтар прац «Беларускі правапіс» (1965), «Беларуская мова. Арфаграфія» (1972), адзін з аўтараў (з Е.С.Мяцельскай) «Слоўніка беларускай народнай фразеалогіі» (1972), вуч. дапаможнікаў «Беларуская дыялекталогія. Хрэстаматыя» (1979), «Беларуская мова» (2-е выд., 1993).
Тв.:
Сучасная беларуская арфаграфія. Мн., 1985;
Сучасная беларуская мова. 2 выд.Мн., 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЛЬСКІ ЗАВО́Д ГУ́МАВА-ТЭХНІ́ЧНЫХ ВЫ́РАБАЎ.
Створаны 25.4.1975 у г.КапыльМінскайвобл. на базе Капыльскага райпрамкамбіната. Меў 2 цэхі: гумава-тэхнічных вырабаў і мэблевы. У 1997 пабудаваны цэх падрыхтоўкі сыравіны для вытв-сці тэхн. гумы і трыкат. палатна. Асн. прадукцыя (1998): гумавыя боты, галёшы розных мадэляў, шыны для дзіцячых веласіпедаў, тэхпласціна, наборы мэблі «Беларуская хата», для кухні, прыхожай, шафы для вопраткі, тэхн. дакументацыі, кніжныя паліцы і інш.Вытв-сць гумавага абутку складае 75% ад агульнага аб’ёму прадукцыі. Сыравіна для абутку закупляецца ў Расіі, на Украіне, для мэблі — на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКЕ́ВІЧ (Мікалай Ігнатавіч) (9.5.1904, в. Варкавічы Слуцкага р-на Мінскайвобл. — 9.12.1978),
бел. вучоны ў галіне метэаралогіі. Д-рс.-г.н. (1961), праф. (1962). Скончыў БСГА (1928). З 1957 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па гідралагічнай ролі лясоў, лясной метэаралогіі, ахове прыроды.
Тв.:
Роль леса в воздействии на климат и микроклимат // Вопросы лесного хозяйства, лесной и химической промышленности. Мн., 1967;
Атмосферный воздух и охрана его от загрязнения (разам з А.Х.Шклярам) // Охрана природы. Мн., 1969;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНЕ́ВІЦКІ КАСЦЁЛ МА́ЦІ БО́ЖАЙ,
помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст. ў в. Касцяневічы Вілейскага р-на Мінскайвобл. Прамавугольны ў плане аб’ём накрыты высокім двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Сцены апрацаваны плоскімі пілястрамі. Гал. фасад завершаны атыкавым франтонам складанай формы з паўцыркульным аконным праёмам. Франтон упрыгожаны валютамі, пілястрамі, шматслаёвым карнізам. Да ўсх. крыла далучана прыбудова з атыкавым барочным франтонам над уваходам. Падлога касцёла выкладзена каляровай мазаікай. Алтар аздоблены 6 паўкруглымі калонамі з іанічнымі капітэлямі.