КУЛІКО́Ў (Віктар Георгіевіч) (н. 5.7.1921, с. Верхняя Любоўша Новадзеравенькаўскага р-на Арлоўскай вобл., Расія),
савецкі ваен.дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1977). Герой Сав. Саюза (1981). У арміі з 1939. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1953) і Генштаба (1959). У Вял.Айч. вайну на Паўднёва-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Бел. франтах пераважна на камандных пасадах у танк. часцях. Пасля вайны на штабных і камандных пасадах. З 1969 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. З 1971 нач. Генштаба, 1-ы нам. міністра абароны СССР. У 1977—89 галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзбр. сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора (гл.Варшаўскі дагавор 1955). Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ (Іасафат) (у свеце Іван; 1580, г. Уладзімір-Валынскі, Украіна — 12.11.1623),
уніяцкі царкоўны дзеяч. Вывучаў багаслоўе ў семінарыі пры Віленскім Троіцкім манастыры. З 1604 манах, у 1609 пасвячоны ў святара. У 1613—17 настаяцель Быценскага, Жыровіцкага і Віленскага Троіцкага манастыроў. Разам з мітрапалітам Іосіфам Руцкім удзельнічаў у стварэнні ордэна базыльян. У 1618—23 архіепіскап полацкі. Аўтар палемічных твораў у абарону Брэсцкай уніі 1596 на старабел. і польскай мовах. Энергічна распаўсюджваў уніяцтва, у т. л. прымусовымі сродкамі, што выклікала супраціўленне гараджан. Канцлер ВКЛ Л.Сапега ў лісце да К. абвінавачваў яго ў «гвалтоўным уціску чалавечага сумлення». Забіты ў час Віцебскага паўстання 1623. У хуткім часе абвешчаны блажэнным, у 1867 — святым каталіцкай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЧЭ́ЎСКІ ((Kurczewski) Ян) (1854, в. Данюшава Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 30.7.1917),
бел. гісторык рымска-каталіцкай царквы, рэліг.дзеяч. Магістр тэалогіі (1881). Скончыў Віленскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю, Пецярбургскую рымска-каталіцкую духоўную акадэмію (1881). Выкладаў у 2-й Віленскай гімназіі, з 1886 настаяцель касцёла ў в. Кемелішкі (Астравецкі р-н), з 1889 у касцёле св. Якуба ў Вільні, займаў духоўныя пасады ў курыі Віленскага біскупства. Аўтар кніг пропаведзей, гіст. прац «Замкавы касцёл, або Віленская кафедра ў яе гістарычным, літургічным, архітэктанічным і эканамічным развіцці» (т. 1—3, 1908—16), «Віленскае біскупства ад яго залажэння да сённяшняга дня» (1912), дзе выкарыстаны багаты архіўны матэрыял, шмат звестак па гісторыі каталіцтва ў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯ́Н (Сяргей Іванавіч) (н. 15.1.1941, в. Усохі Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык, дзярж.дзеяч. Чл.-кар. Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1998). Канд.гіст.н. (1980). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1970). З 1966 на камсам. і парт. рабоце ў Мазырскім р-не. З 1979 у Мазырскім пед. ін-це: ст. выкладчык, заг. кафедры гісторыі і паліталогіі, дацэнт (1981). Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1995—96). Дэп. Палаты прадстаўнікоў Нац. Сходу Рэспублікі Беларусь, нам. старшыні камісіі па міжнар. справах і сувязях з СНД (з 1996). Нам. старшыні міжпарламенцкага слав. саюза (з 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎНДА ((Kaunda) Кенет Дэйвід) (н. 28.4.1924 каля г. Чынгола, Замбія),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Замбіі. З 1948 сакратар раённых і правінцыяльных аддзяленняў Афр.нац. кангрэса (АНК) Паўн. Радэзіі, у 1953—58 ген. сакратар АНК. У 1958—59 заснавальнік і нац. прэзідэнт партыі АНК Замбіі. Са студз. 1960 прэзідэнт Аб’яднанай партыі нац. незалежнасці. У 1962—64 міністр мясц. самакіравання і сац. забеспячэння, у студз.—кастр. 1964 прэм’ер-міністр Паўн. Радэзіі. У 1964—70, 1973—78 міністр абароны, у 1970—71 і 1987—88 старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства. У 1964—91 прэзідэнт Замбіі. Тэарэтык афр. сацыялізму, стваральнік канцэпцыі «замбійскага гуманізму» і т. зв. камунакратыі, якая з 1969 беспаспяхова рэалізоўвалася ў Замбіі.
аўстрыйскі дзярж.дзеяч, дыпламат. Князь фон Каўніц-Рытберг (з 1764). На аўстр.дзярж. службе з 1735. Пасланнік у Турыне (1742—44) і Парыжы (1750—53). Дарадца пры ген.-губернатару аўстр. Нідэрландаў (1744—46). Аўстр. ўпаўнаважаны на Ахенскім мірным кангрэсе 1748 (завяршыў вайну за Аўстрыйскую спадчыну). Дзярж. канцлер Аўстрыі ў 1753—93. Лічыў гал. праціўнікам Аўстрыі Прусію. Каб адваяваць у апошняй Сілезію, дамогся заключэння ў Сямігадовую вайну 1756—63 саюзу з Францыяй, Расіяй і Швецыяй (1757). Дамогся перадачы пад уладу Аўстрыі Галіцыі (1772) і Букавіны (1774). Ва ўнутр. палітыцы быў прыхільнікам рэформ у духу асветнага абсалютызму, у т. л. рэарганізаваў дзярж. канцылярыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МАН (Kimōn; каля 504—449 да н.э.),
афінскі палкаводзец і паліт.дзеяч перыяду грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. Стратэг у 478—475 да н.э. Адзін з арганізатараў Дэлоскага саюза. У 476—475 заняў крэпасць Эён (Фракія) і в-аў Скірас. Паліт. праціўнік Фемістокла і Перыкла, на чале алігархаў выступаў супраць дэмакратызацыі дзярж. ладу Афін. У 469 перамог персаў у М. Азіі, у 468 выцесніў персаў з п-ва Херсанес Фракійскі. У 466—465 задушыў паўстанне саюзнікаў супраць Афін на а-вах Наксас і Тасас. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Спарту. У 461 выгнаны з Афін, каля 456 вярнуўся, зноў удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць персаў. Загінуў у час марской экспедыцыі на Кіпр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШКА (Ян Станіслававіч) (каля 1540—26.7.1592),
дзяржаўны дзеячВКЛ. З роду Кішкаў. Вучыўся ў Базелі (1563), з 1564 у Цюрыху, Рыме, Неапалі, Балонні. З 1569 крайчы ВКЛ, з 1579 падчашы ВКЛ і староста жмудскі, з 1588 кашталян віленскі, з 1589 ваявода брэсцкі, дзяржаўца быстрыцкі і цівун эйрагольскі. У 1580 у час Лівонскай вайны 1558—83 удзельнічаў у паходзе Стафана Баторыя на Вялікія Лукі. У сваіх маёнтках пашыраў арыянства. Заснаваў арыянскую акадэмію ў Іўі, друкарню ў Венграве (1570), Лоскую друкарню. На арыянскіх сінодах у Лоску (1578, 1581), Любчы (1582) выступіў супраць леварадыкальнай плыні ў арыянскім руху. На сейме 1589 выступіў у абарону верацярпімасці. Аўтар некалькіх рэліг. трактатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН ЮВЭ́Й (19.3.1858, пав. Наньхай, прав. Гуандун, Кітай — 31.3.1927),
кітайскі паліт.дзеяч і сац. філосаф. Апіраўся на ідэі канфуцыянства, але імкнуўся да мадэрнізацыі краіны і ўвядзення канстытуцыйнай манархіі. У 1898 заснаваў партыю рэформ Баахагой (Саюз абароны дзяржавы). Падтрыманы маладой кіт. інтэлігенцыяй і імператарам Гуансюем, у час «ста дзён рэформ» 1898 адм. шляхам праз выданне ўказаў ад імя імператара зрабіў спробу рэалізаваць праграму рэформ (удасканаленне дзярж. апарата, сістэмы асветы, рыначныя пераўтварэнні ў эканоміцы і інш.). Пасля задушэння рэфарматарскага руху імператрыцай Цысі эмігрыраваў. Як прыхільнік манархіі выступаў супраць рэвалюцыі 1911—13. Аўтар трактата «Кніга аб Вялікім Яднанні» (1887), у якім даў утапічную канцэпцыю будучага свету, дзе, на яго думку, не будзе месца прыватнай уласнасці і сац. няроўнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕ́РНІКА І ГРЭ́ШЭМА ЗАКО́Н,
эканамічны закон аб неабходнасці строгага вызначэння колькасці грошай, якія знаходзяцца ў абарачэнні. У адносінах да метал. грошай гэты закон сфармуляваў М.Капернік у 1526. Ён лічыў, што лішак грошай звыш устаноўленай колькасці непазбежна вядзе да змянення рыначнай ацэнкі манет, да таго, што «за манету нельга набыць такую колькасць серабра, якую яна ў сабе заключае». Англ.дзярж.дзеяч і фінансіст 16 ст. Т.Грэшэм таксама прыйшоў да высновы, што «горшыя грошы выцясняюць з абарачэння лепшыя». Дзеянне К. і Г. з. характэрна ў асн. для біметалізму, а таксама пры інфляцыі, калі залатыя і сярэбраныя манеты свядома выводзяцца са сферы абарачэння і ў ёй звычайна застаюцца папяровыя грошы.