ЛО́ЎЖА, Ловаж,

возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Будавесць (цячэ праз возера), за 9 км на З ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,28 км², даўж. больш за 1,6 км, найб. шыр. 200 м, даўж. берагавой лініі каля 3,8 км. Пл. вадазбору 82 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пераважна пад хмызняком.

т. 9, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́ЎЖА,

возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дражбітка, за 34 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,2 км², даўж. 620 м, найб. шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Пл. вадазбору 14,8 км². Катлавіна размешчана сярод балота, схілы невыразныя. Берагі сплавінныя. На ПнЗ выцякае ручай у р. Дражбітка.

т. 9, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЫ́НТУПКА,

рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Мядзельскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Страча (бас. р. Вілія). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 57 км². Пачынаецца каля в. Вялічкі Пастаўскага р-на, цячэ па лясістых схілах Свянцянскіх град. У межах г.п. Лынтупы сярод парку на рацэ створаны 4 сажалкі, злучаныя каналамі.

т. 9, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЦІЦА,

рака ў Міёрскім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Дзісна (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 117 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Смолеўцы Міёрскага р-на, цячэ на паўд.-зах. ч. Полацкай нізіны. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае.

т. 10, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ТАЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА.

У Іванавіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Ясельда (цячэ праз возера) за 20 км на Пн ад г. Іванава. Пл. 1 км², даўж. 1,8 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 2 м. Пл. вадазбору 3588 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м, часткова разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.

т. 10, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУЛУ́Я,

рака ў Марока. Даўж. 520 км, пл. бас. больш за 50 тыс. км². Пачынаецца на схілах хр. Сярэдні Атлас, упадае ў Міжземнае м. Сярэдні расход вады каля г. Мешра-Кліла 23 м³/с. У ніжнім цячэнні гідравузел і арашальная сістэма Мешра-Хамады, вышэй плаціна, ГЭС, вадасховішча і арашальная сістэма Мешра-Кліла.

т. 11, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕМАЙЦЯ́НКА, Неймайцянка,

рака ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Субота (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 86,3 км². Пачынаецца на У ад в. Каралі, вусце за 1,4 км на ПнУ ад в. Серкуці. У верхнім цячэнні наз. Брус. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,5 км каналізаванае.

т. 11, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕРАТО́ЎКА,

рака ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 33,5 км. Пл. вадазбору 183 км². Пачынаецца за 1,8 км на З ад в. Рассвет, вусце за 4 км на ПдЗ ад чыг. ст. Рабкор. Цячэ па паўн.-ўсх. ч. нізіны Прыпяцкае Палессе. Рэчышча каналізаванае. На рацэ — г.п. Акцябрскі.

т. 11, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯРО́ПЛЯ,

рака ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Друць (бас. р. Дняпро). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 200 км². Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Ількавічы, цячэ праз воз. Няропля, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Калінаўка. Рэчышча, за выключэннем 2 км у вярхоўі, каналізаванае.

т. 11, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯСЛУ́ХА,

рака ў Драгічынскім і Іванаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Піна (бас. р. Прыпяць). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 422 км². Пачынаецца каля в. Заплессе Драгічынскага р-на, у верхнім цячэнні называецца Стрымня, цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце насупраць в. Патапавічы Іванаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.

т. 11, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)