НАДТАЧЭ́ЕЎ Георгій Мяфодзьевіч (ліст. 1916, в. Красніца Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 25.4.1944),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1940). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Лётчык-штурмавік мал. лейт. Н. зрабіў каля 100 баявых вылетаў. 31.1.1944 у час налёту на варожы аэрадром падабраў экіпаж падбітага самалёта камандзіра і вярнуўся на свой аэрадром. Загінуў пры вызваленні Севастопаля. На радзіме пастаўлены абеліск.

Г.М.Надтачэеў.

т. 11, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕГРЫ́Н, Негрын Лопес (Negrín Lopez) Хуан (3.2.1894, г. Лас-Пальмас, Іспанія — 14.11.1956), іспанскі паліт. і дзярж. дзеяч. Праф. фізіялогіі і анатоміі. З 1929 чл. Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі. У час Іспанскай рэвалюцыі 1931—39 дэп. картэсаў (з 1933). міністр фінансаў (з 1936), прэм’ер-міністр (з мая 1937) урада Нар. фронту, пазней і міністр абароны. У сак. 1939 эмігрыраваў, да 1945 лічыўся кіраўніком рэсп. ўрада Іспаніі ў эміграцыі.

т. 11, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІНЧУ́К Андрэй Міхайлавіч (27.7.1913, в. Рассвет Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. —24.12.1944),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў 2 курсы Ваен. акадэміі бранятанк. і механіз. войск (1944). Ў Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.Зах., Паўд., Варонежскім, 2-м Укр. франтах. Камандзір батальёна маёр П. вызначыўся ў 1944 у час прарыву абароны праціўніка ў Паўд. Карпатах (Румынія) і на ПнУ ад Будапешта (Венгрыя). Загінуў у баі.

А.М.Пінчук.

т. 12, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРО́СВІРА,

прынашэнні хрысціян у абшчыну ў першыя стагоддзі існавання хрысціянства; пазней — невялікі круглы хлеб з пшанічнага крутога прэснага цеста, які ў правасл. богаслужэнні выкарыстоўваецца ў час прычашчэння. На верхняй частцы П. выціснена выява крыжа і літары «ІС», «ХС», «НІ», «КА» («Ісус Хрыстос перамагае»), У каталіцкіх і лютэранскіх цэрквах для гэтых мэт выкарыстоўваюцца госціі — невял. круглыя праснакі з пшанічнай мукі з выявай ягняці або крыжа.

т. 13, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕНТ-ДЖОН (Saint John),

рака ў ЗША і Канадзе. Даўж. 724 км, пл. бас. 55,4 тыс. км². Пачынаецца ў Белых гарах (сістэма Апалачаў), упадае ў зал. Фанды Атлантычнага акіяна. У вусці ўтварае вадаспад выш. 5 м (са зваротным цячэннем вады ў час высокіх прыліваў). Разводдзе ў крас.—маі. Сярэдні расход вады 1130 м³/с. Сплаўная. Суднаходная ад г. Фрэдэрыктан. У вусці порт Сент-Джон (Канада).

т. 14, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«СТЫЛЬ»,

«Дэ Стэйл» (гал. De Stijl), авангардысцкае аб’яднанне галандскіх архітэктараў і мастакоў у 1917—31 у г. Лейдэн на аснове аднайм. час. (1917—28). Прапагандавала тэорыю неапластыцызму. Прадстаўнікі «С.» стварылі ў жывапісе т.зв. геам. разнавіднасць абстрактнага мастацтва (П.​Мондрыян, Т. ван Дусбург), а ў архітэктуры — строгія аскетычныя, матэматычна дакладныя па кампазіцыі пабудовы (арх. праекты Дусбурга, работы П.​Аўда, Г.​Рытвелда), якія набліжаліся да прынцыпаў функцыяналізму.

т. 15, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭЛЕТА́ЙП (ад тэле... + англ. type друкаваць на машынцы),

прыёма-перадавальны літара- і лічбадрукавальны электронна-мех. тэлеграфны стартстопны апарат з клавіятурай, як у пішучай машынкі. Выкарыстоўваецца як канцавое прыстасаванне ў сетках абаненцкага тэлеграфавання для перадачы паведамленняў па каналах сувязі (тэлетайпнай сетцы), а таксама ў якасці прыстасавання ўводу-вываду інфармацыі (тэрмінала) ва ўстройствах вылічальнай тэхнікі. У час Прыёму запіс (друкаванне) паведамленняў робіцца аўтаматычна на рулоннай паперы.

т. 16, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УСЕ́ВАЛАД ГЛЕ́БАВІЧ,

князь ізяслаўскі і стрэжаўскі ў 12 ст. Сын менскага кн. Глеба Усяславіча. Каля 1151 заняў прастол у Ізяслаўлі (Заслаўі). У час міжусобнай вайны паміж Рагвалодам Барысавічам і Расціславам Глебавічам за княжанне ў Полацку ў 1158 (паводле Іпацьеўскага летапісу ў 1159) У.Г. па патрабаванні Рагвалода (тады полацкага князя) пакінуў Ізяслаўль, які не быў яго вотчынай, і атрымаў Стрэжаў (магчыма, сучасны Стрэшын).

Г.​В.​Штыхаў.

т. 16, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УСЯСЛА́Ў РАГВАЛО́ДАВІЧ,

мяркуемы князь у Полацкай зямлі ў 2-й пал. 12 ст. Пад 1160 Іпацьеўскі летапіс паведамляе, што ў паходзе князёў на чале са Святаславам Ольгавічам на Вшчыж прымаў удзел «Всеслав ис Полотьска». Позні Густынскі летапіс называе яго Рагвалодавічам (полацкім князем у той час быў Рагвалод Барысавіч, відаць, яго бацька). Некат. навукоўцы атаясамліваюць У.Р. з Глебам Рагвалодавічам або Усяславам Васількавічам.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 16, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАМУ́Н,

група прэснаводных і салёных бяссцёкавых азёр ва ўпадзіне Сістан (на выш. каля 480 м), у Іране і Афганістане. Даўж. сістэмы каля 150 км, шыр. 50—70 км. Вусцевыя разлівы рэк Гільменд, Фарахруд, Хашруд у час веснавой паводкі ўтвараюць з азёрамі адзіны вадаём (пл. 2—3 тыс. км², глыб. 1—1,5 м). Зараснікі трыснягу. Зімоўі вадаплаўных птушак. Рэзерваты — Хамуні-Сабары, Хамуні-Пузак (Афганістан); заказнік Хамун (Іран).

т. 16, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)