ХАМУ́Н,

група прэснаводных і салёных бяссцёкавых азёр ва ўпадзіне Сістан (на выш. каля 480 м), у Іране і Афганістане. Даўж. сістэмы каля 150 км, шыр. 50—70 км. Вусцевыя разлівы рэк Гільменд, Фарахруд, Хашруд у час веснавой паводкі ўтвараюць з азёрамі адзіны вадаём (пл. 2—3 тыс. км², глыб. 1—1,5 м). Зараснікі трыснягу. Зімоўі вадаплаўных птушак. Рэзерваты — Хамуні-Сабары, Хамуні-Пузак (Афганістан); заказнік Хамун (Іран).

т. 16, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)