Выходзіць са студз. 1995 у Мінску на бел. і рус. мовах. Інфармуе пра рэформы і сац. палітыку ў лясной галіне нар. гаспадаркі Беларусі, пра сучасны стан бел. лясоў, іх захоўванне і выкарыстанне. Знаёміць з распрацоўкамі вучоных, дасягненнямі перадавых лясгасаў, леспрамгасаў, прадпрыемстваў дрэваапр.прам-сці, іх лепшымі працаўнікамі. Друкуе матэрыялы на тэмы прыроды і экалогіі. Дае парады па будаўніцтве, агародніцтве, нар. медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛНДПТІХЛЕБАПРАДУ́КТ», Дзяржаўнае навукова-даследчае і праектна-тэхналагічнае прадпрыемства «БелНДПТІхлебапрадукт» пры Камітэце па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у Мінску як філіял Цэнтральнага н.-д. і праектнага ін-та «Прамзбожжапраект». З 1991 сучасная назва. Асн. кірунак работы — комплекснае праектаванне для буд-ва і рэканструкцыі прадпрыемстваў галіны (мукамольна-крупяной, камбікормавай і элеватарнай прам-сці) на тэр. Беларусі і некаторых абласцей Рас. Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯпры Дзяржаўным патэнтным ведамстве Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1977 у Мінску на базе навук.-тэхн. б-кі Ін-та навук.-тэхн. інфармацыі. Найб. поўны на Беларусі фонд навук.-тэхн. л-ры і дакументацыі па ўсіх галінах прам-сці — больш за 20 млн. адзінак. Рэсп. цэнтр міжбібліятэчнага абанемента па тэхн. л-ры, метадычны цэнтр навук.-тэхн. б-к Беларусі. Мае 5 абл. філіялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКАНЕ́Р,
горад на ПнЗ Індыі, у штаце Раджастхан. Засн. ў 1488. 415 тыс.ж. (1990). Чыг. і аўтамаб. вузел. Гандл. цэнтр (воўна, скуры, соль, збожжа) раёна арашальнага земляробства ў пустыні Тар. Хім.прам-сць; эл.-тэхн. і мех. прадпрыемствы, выраб шкла і керамікі. Саматужны выраб дываноў, шарсцяных хустак, пледаў, коўдраў, маст. вырабаў з слановай косці і каштоўнай драўніны. У наваколлі здабыча фасфарытаў, азбесту, гіпсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЛЕФЕЛЬД (Bielefeld),
горад на Пн Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Вядомы з 1015. 324,7 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел (чыгунка і шаша каля праходу праз горны масіў Тэўтабургскі Лес). Маш.-буд. (у т. л.с.-г. і тэкст.), тэкст. (ільняная), швейная (у т. л. выраб бялізны), харч., хім.-фармацэўтычная, шкларобчая прам-сць. Ун-т. Музеі (у т. л. мастацкі, этнагр., ігральных картаў). Арх. помнікі 13—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-ДА́БІ, Абу-Забі,
горад, сталіца Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Абу-Дабі. 328 тыс.ж. (1992). Размешчаны на прыбярэжным востраве Персідскага зал., які злучаны з мацерыком дамбамі і мастамі. Буйны прамысл., культ. і гандл. цэнтр, другі па велічыні порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр нафтаздабычы. Нафтаперапр. і газаперапр. прам-сць; цэментны, металургічны, пластмасавых труб з-ды; прадпрыемства па апрасненні вады. Суднабудаванне. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́СТА (Augusta),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Джорджыя, порт на р. Савана. Засн. ў 1735. 397 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1990), частка прыгарадаў у штаце Паўд. Караліна. Вузел чыгунак і аўтадарог. Хімічная (у т. л.вытв-сцьмінер. угнаенняў, лякарстваў), сталеліцейная, цэлюлозна-папяровая, тэкст., шкларобная, харч.прам-сць. Вытв-сць кантрольна-вымяральных прылад і мед. інструментаў, вогнетрывалай цэглы. У прыгараднай зоне атамны камбінат «Савана-Рывер».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫАКСІДА́НТЫ, антыакісляльнікі,
прыродныя ці сінтэтычныя рэчывы, якія затрымліваюць акісляльныя працэсы ў арган. рэчывах. Механізм дзеяння найб. пашыраных антыаксідантаў (амінаў араматычных, фенолаў, нафтолаў, сульфідаў, фасфітаў) заснаваны на іх уласцівасці абрываць ланцуговую хімічную рэакцыю акіслення ў выніку ўзаемадзеяння з актыўнымі радыкаламі і прамежкавымі прадуктамі. Прадухіляюць, напр., старэнне палімераў, асмаленне паліва, прагарканне тлушчаў і інш. Некаторым антыаксідантам уласцівы сінергізм. Прыродныя антыаксіданты — вітаміны Е, выкарыстоўваюцца ў харч.прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Іркуцкай вобл. Узнік у 1955 у сувязі з буд-вам Брацкай ГЭС паблізу паселішча Брацк (засн. ў 1631 як астрог, затоплены водамі Брацкага вадасховішча). 259,6 тыс.чал. (1994). Порт на Брацкім вадасховішчы. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Развіты лесапрамысл. комплекс, каляровая металургія (вытв-сць алюмінію), энергет. машынабудаванне, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Індустр.ін-т. Тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́КЛІН (Brooklyn),
адміністрацыйны раён г.Нью-Йорк; на З в-ва Лонг-Айленд; тэрытарыяльна супадае з графствам Кент. Каля 3 млн.ж. (1990). З цэнтрам горада (в-аў Манхатан) злучаны мастамі і тунэлямі. Пераважаюць жылыя кварталы. Буйны порт. Лёгкая (у т. л. швейная, тэкст., гарбарна-абутковая), харч., металаапр., маш.-буд., хім.прам-сць. Суднабудаванне. Бруклінскі ін-т мастацтваў і навук. Лонг-Айлендскі ун-т.