ІТАПІКУРУ́ (Itapicuru),

Ітапекуру, рака на ПнУ Бразіліі. Даўж. каля 650 км, пл. бас. 46,5 тыс. км². Пачынаецца ў хр. Сера-ду-Ітапікуру на паўн. ускраіне Бразільскага пласкагор’я, упадае ў заліў Сан-Жазе Атлантычнага ак. Жыўленне дажджавое. Паводкі ў сак.—маі. Сярэдні гадавы расход вады 470 м³/с. Ha І. — гарады Кашыяс (пачатак суднаходства), Кадо, Каруата.

т. 7, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЮХІ́,

вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл., на р. Свіслач (бас. р. Нёман). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пн ад г.п. Вял. Бераставіца, 37 км ад Гродна, 321 ж., 130 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч вайну.

т. 8, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЦЭ́Я,

возера ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 11 км на У ад г.п. Шаркаўшчына. Пл. 0,25 км², даўж. 900 м, найб. шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 3,75 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, месцамі разараныя. Выцякаюць ручаі ў рэкі Паловіца і Стуканаўка.

т. 8, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРО́МАНЬ,

возера ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Нёман, за 38 км на ПнЗ ад г. Стоўбцы, у паўд. ч. Налібоцкай пушчы. Пл. 0,92 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр 1,1 км. Схілы катлавіны спадзістыя, парослыя лесам. Уздоўж берагоў зарастае. Упадаюць р. Блюшка і меліярац. канал, выцякае р. Кроманка.

т. 8, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУ́ГЛАЕ ВО́ЗЕРА,

у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,32 км², даўж. 800 м, найб. шыр. 580 м, найб. глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,7 км. Пл. вадазбору 5,75 км². Схілы катлавіны выш. да 5 4, пад лесам.

т. 8, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУ́ГЛАЕ ВО́ЗЕРА,

у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Быстрыца, за 38 км на ПнУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,25 км², даўж. 620 м, найб. шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. 3 м, пад хмызняком. На ПнУ выцякае ручай у р. Быстрыца.

т. 8, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУШЫ́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Друць, за 22 км на ПнЗ ад г. Рагачоў. Пл. 0,96 км², даўж. 1,9 км, шыр. 700 м, найб. глыб. 10 м. Пл. вадазбору 23,6 км². Схілы катлавіны на Пд і У параслі хмызняком. Сцёк у р. Друць па р. Заазер’е і ручаі.

т. 8, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́НКАЛЬН (Lincoln),

горад у цэнтр. ч. ЗША, на р. Солт-Крык (бас. Місуры). Адм. ц. штата Небраска. Засн. ў 1864 пад назвай Ланкастэр, з 1867 сучасная назва. 192 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: эл.-тэхн., радыёэлектронная, ваенная, харч. (мясная, мукамольная). Вытв-сць дарожна-буд. машын, матацыклаў, вырабаў з пластмас. 2 ун-ты.

т. 9, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́ННЕ,

возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 23 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,23 км², даўж. 700 м, найб. шыр. 440 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі забалочаныя. На Пн злучана ручаём з р. Дрыса.

т. 9, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́ННІЦА,

рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Дахнарка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 100 км². Выцякае з воз. Лонна за 2 км на ПдУ ад в. Лоніца. Паводле інш. крыніц, рака бярэ пачатак за 2,5 км на ПдЗ ад в. Конны Бор. Цячэ па лясістай мясцовасці.

т. 9, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)