арганізацыя германскіх леварадыкальных сацыял-дэмакратаў, якая існавала ў пач. 20 ст. Пераемнік узніклай на мяжы 1915—16 унутры Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі леварадыкальнай групы вакол Р.Люксембург, К.Лібкнехта і Ф.Мерынга (з 1916 наз. «Група Спартак»; з крас. 1917 у складзе Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, НСДПГ). Утвораны 11.11.1918 у час Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі на базе «Групы Спартак». Выступаў за радыкалізацыю рэвалюцыі (укараненне сістэмы саветаў і інш.), удзельнічаў у арганізаваным ім няўдалым паўстанні («Паўстанне Спартака») у снеж. 1918 — студз. 1919. Пасля выхаду з НСДПГ (снеж. 1918) спартакісты і інш. заснавалі 30.12.1918—1.1.1919 Камуніст. партыю Германіі.
ліквар, празрыстая бясколерная вадкасць, якая напаўняе поласці спіннога мозга і галаўнога мозга ў пазваночных жывёл і чалавека.
Мае ў сабе ваду (89%), бялкі (0,22—0,33%), глюкозу, солі, ферменты, лейкацыты (да 5%); мае слабашчолачную рэакцыю (pH 7,4—7,6), удз. в. 1,006—1,007. Утвараецца залозістымі клеткамі сасудзістага спляцення мазгавых жалудачкаў, дыялізам крыві праз сценкі крывяносных капіляраў. Аднаўляецца 4—8 разоў за суткі. Засцерагае мозг пры энергічных рухах галавы, забяспечвае падтрыманне ўнутрычарапнога ціску, пастаянства ўнутр. асяроддзя і ўмовы тканкавага абмену ў ц. н. с. Даследаванне саставу С.в. выкарыстоўваецца для дыягностыкі хвароб ц. н. с. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАГНА́ЦЫЯ (франц. stagnation ад лац. stagno раблю нерухомым, спыняю),
дэпрэсія ў эканоміцы, застой у вытв-сці, гандлі і інш., якія папярэднічаюць спаду або суправаджаюць яго; перыяд нізкай актыўнасці на рынку каштоўных папер. Настае ва ўмовах, калі вытв-сць вычарпала ўнутр. рэзервы і рухаючыя сілы свайго развіцця. Асн. прыкметы С наяўнасць незагружаных вытв. магутнасцей на прадпрыемствах, затрымка інвестыцыйнага працэсу, нулявыя ці нязначныя (меншыя за 3%) тэмпы росту або адмоўная велічыня гэтага росту з улікам інфляцыі, нязменныя структуры эканомікі і яе неўспрыімлівасць да дасягненняў навук.-тэхн. прагрэсу. С. была характэрна для эканомікі ЗША у 1930-я г. і для сав. эканомікі з сярэдзіны 1980-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНІСЛА́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сэрвач, за 23 км на З ад г. Докшыцы. Пл. 0,46 км², даўж. 930 м, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 42,2 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. да 2 м, на ПнУ і У да 10 м, часткова разараныя. Берагі на ПнУ і У забалочаныя, пад хмызняком, астатнія сплавінныя. Пойма шыр. 75—100 м, тарфяністая. Дно сапрапелістае, уздоўж паўн.-ўсх. берага — ілістае. Зарастае падводнай расліннасцю. Шыр. прыбярэжнай паласы з аеру, трыснягу, чароту 35—50 м. На Пн і З упадаюць меліярац. канавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РА-ПЛАНІНА́, Балканскія горы. У Балгарыі, зах. адгор’і ў Югаславіі. Даўж. з З на У 555 км, выш. 2376 м (г. Боцеў). Складзена пераважна са сланцаў, гранітаў дакембрыю і палеазою, таксама з мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, флішу. Вяршыні згладжаныя, паўн. пакатыя схілы пераходзяць у перадгор’і; паўд. схілы больш стромкія, прарэзаны далінамі рэк Іскыр. Луда-Камчыя. Радовішчы жал. руд, поліметалаў, кам. і бурага вугалю. Карст. С.-П. — важны кліматападзел паміж паўн. і паўд. Балгарыяй; у грабянёвай ч. выпадае 800—1100 мм ападкаў за год, горы некалькі месяцаў укрыты снегам. Да выш. 1700—1800 м шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй — лугі. Мінеральныя крыніцы, курорты. Перавал Шыпка; нац. парк Сцянета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТО́НІМ (ад англ. state дзяржава),
назва дзяржавы або аўт.-тэр. ўтварэння, якая часцей за ўсё этымалагічна звязана з назвай народа, што яго насяляе, яго этноніма. Напр., Францыя — краіна французаў, Тува (Тыва) — аўтаномія для тувінцаў і да т.п. Часам назіраецца разыходжанне паміж С. і этнонімам. Напр., Бельгія, населеная фламандцамі і валонамі, назва ад кельцкага племя бельгаў; у С. «Гана» адноўлена назва сярэдневяковай афр. дзяржавы, хоць тэрытарыяльна яны не супадаюць. На розных мовах С. адной і той жа дзяржавы можа гучаць інакш, чым на роднай мове. Напр., Германію яе суседзі называюць Джэрмані (англ.), Алемань (франц.), Нямеччына (некаторыя славянскія краіны), Вацыя (прыбалт. народы), Тэдэска (італьянцы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ДАНЬ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 32 км на ПнУ ад г. Полацк, сярод парослага лесам і хмызняком вярховага балота. Пл. 0,57 км², даўж. каля 1,1 км, найб.шыр. 760 м, найб.глыб. 2,9 м, даўж. берагавой лініі 3,8 км. Пл. вадазбору 2,5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя. Берагі выш. да 0,5 м, тарфяныя, на мысах пясчаныя, пад лесам, у залівах сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Вада нізкай мінералізацыі (65 мг/л), з высокай колернасцю. Зарастае да глыб. 1,7 м. Шырыня прыбярэжнай паласы трыснягу і чароту 30—80 м. Сцёк па р. Марынец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАНАКО́Ў Пракоп Авяр’янавіч (6.6.1917, в. Грачухі Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 12.10.1961),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942), Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1951). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. Камандзір артыл. ўзвода лейтэнант С. з групай разведчыкаў вызначыўся ў кастр. 1943 пры вызваленні Лоеўскага р-на Гомельскай вобл., дзе пасля фарсіравання Дняпра карэкціраваў агонь артылерыі палка, удзельнічаў у адбіцці контратак ворага, у баях за пашырэнне плацдарма, замяніў параненага камандзіра роты і павёў байцоў роты ў атаку. Да 1958 у Сав. Арміі, потым у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫЖЭ́НАЎ Алег Аляксандравіч (н. 10.8.1929, г. Благавешчанск Амурскай вобл., Расія),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1953). З 1953 акцёр Рус.т-ра драмы ў Таліне, з 1954—55 — т-ра драмы імя А.Пушкіна ў Ленінградзе, з 1957 — Т-ра-студыі кінаакцёра ў Маскве, у 1966—76 — Маскоўскага Маст.акад.т-ра. Створаныя ім вобразы аб’яднаны высокай адухоўленасцю, паэт. драматызмам, псіхал. дакладнасцю. Зняўся ў фільмах: «Авадзень» (1955), «Сорак першы» (1956), «Капітанская дачка», «Хаджэнне за тры моры» (абодва 1958), «Белыя ночы» (1960), «Непадсудны» (1969), «Зорка чароўнага шчасця» (1975), «Юнацтва Пятра» (1981), «Снайпер» (1992) і інш. Аўтар кн. «Споведзь» (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́РЭ (Sture),
шведскі дваранскі род (дацкага паходжання), рэгенты (правіцелі) Швецыі ў 2-й пал. 15 — пач. 16 ст. Праводзілі палітыку цэнтралізацыі дзяржавы, скасавання Кальмарскай уніі і аднаўлення швед.нац. дзяржаўнасці. Стэн С. Старэйшы, рэгент у 1471—97, 1501—03. Кіраваў апалчэннем, якое ў 1471 разбіла армію дацкага караля Крысціяна I. Каб пашырыць эканам. і ваен. рэсурсы кароны, секвестраваў уладанні буйных феадалаў, землеўладанне царквы, забараніў вываз за мяжу каштоўных камянёў. У 1477 заснаваў першы ў Скандынавіі Упсальскі ун-т. Стэн С. Малодшы, рэгенту 1512—20. Праводзіў палітыку па ўзмацненні паўнамоцтваў саслоўнага рыксдага ў процівагу арыстакратычнаму. Смяротна паранены ў час ваен. экспедыцыі дацкага караля Крысціяна II у Швецыю.