выстаўка (1910), а потым (да 1917) аб’яднанне маскоўскіх жывапісцаў, якія адмаўлялі традыцыі акадэмізму, рэалізму 19 ст. і містычнага сімвалізму. Назву «Бубновы валет» (адстараж.франц. выразу «бубновы валет» — ашуканец, махляр) прыдумаў ініцыятар выстаўкі М.Ларыёнаў. У аб’яднанне ўваходзілі: Д.Бурлюк, Н.Ганчарова, П.Канчалоўскі, А.Купрын, А.Лянтулаў, К.Малевіч, І.Машкоў, Р.Фальк, А.Экстэр і інш., творчасць якіх была адметная пошукамі ў духу зах.-еўрап.постімпрэсіянізму.
Літ.:
Золотой век художественных объединений в России и СССР (1820—1932): Справ. СПб., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАВЕ́СЦЬ,
возера ў Беларусі, у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сечна, за 8 км на ПдУадг.п. Шуміліна. Пл. 3,41 км²; даўж. 4,14 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 10,3 м, даўж. берагавой лініі 13,4 км. Пл. вадазбору каля 20 км².
Схілы катлавіны выш. да 20 м, на З стромкія, тэрасаваныя, пад хмызняком, на У разараныя. Берагі выш. 0,3—0,4 м, пясчаныя. Дно складанай будовы, на мелкаводдзі пясчанае, глыбей — сапрапелістае. 5 астравоў. Зарастае слаба, паласа расліннасці шыр. 20—40 м. Пратокай злучана з воз. Княжно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЁЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мошна, за 2 км на ПдЗадг.п. Лёзна. Пл. 0,72 км², даўж. 2,65 км, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 13 м, даўж. берагавой лініі 5,84 км. Пл. вадазбору 9,4 км².
Схілы катлавіны выш. да 3 м, паўн. да 10 м, пераважна разараныя, усх. параслі хмызняком. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на З і У сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Выцякае ручай у р. Мошна. Зарастае да глыб. 2,2 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІВІЯНІ́Т (ад прозвішча англ. мінералога Дж.Вівіяна),
мінерал класа фасфатаў, водны фасфат двухвалентнага жалеза Fe3[PO4]2∙8H2O. Прымесі марганцу, магнію, кальцыю. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, ігольчастыя, таблітчатыя. Зямлістыя і парашкаватыя масы, канкрэцыі. У свежым выглядзе бясколерны, празрысты, на паветры лёгка акісляецца, набываючы блакітную, індыгава-сінюю да чорна-сіняй афарбоўку. Бляск шкляны або зямлісты. Цв. 1,5—2. Шчыльн. 2,7 г/см³. Асадкавы, радзей гіпергенны, ёсць у многіх тарфяніках. Выкарыстоўваецца як мінер. пігмент (сіняя фарба) і мясц. ўгнаенне. У Беларусі радовішчы вівіяніту ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЗЕНІЧЫ, Відунічы, Відзінічы,
вёска ў Алёнавіцкім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл. За 38 км на ПнУад Талачына. 24 двары, 44 ж. (1996). Упершыню ўпамінаецца як «село Видиничи» ў Друцкім евангеллі (І-я пал. 14 ст.). У розны час належала Друцкім, Любецкім, Лянеўскаму, Сяняўскай, Голчыцу (ці Галоўчыцу) і інш. У 1785 В. — цэнтр маёнтка, які ахопліваў 5 вёсак (Коззі Горкі, Лаўрынава, Станаўка, Бордзіна, Раманаўка) і налічваў 69 двароў, 536 душ. З 1861 — у Алёнавіцкай вол. Аршанскага пав. З 1924 В. ў Талачынскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГАЦЯМЕ́Р,
прылада для вызначэння вільготнасці газаў, вадкасцей, цвёрдых і сыпкіх матэрыялаў. Найб. пашыраны вільгацямеры, дзеянне якіх заснавана на змяненні фіз. уласцівасцей рэчываў (электраправоднасці, дыэлектрычнай пранікальнасці, паказчыка пераламлення і інш.) у залежнасці ад вільготнасці (напр., ёмістасныя вільгацямеры). Ёсць вільгацямеры, дзеянне якіх засн. на раздзяленні (экстракцыяй, сушкай і інш.) рэчыва на ваду і сухую рэшту; радыеізатопныя (для цвёрдых рэчываў), дзе выкарыстоўваюцца з’явы паглынання гама-прамянёў і запавольвання нейтронаў, а таксама вільгацямеры, заснаваныя на з’яве ядзернага магнітнага рэзанансу. Вільготнасць газаў (у т. л. паветра) вызначаюць гігрометрамі і псіхрометрамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГО́ТНАСЦЬ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,
ступень насычанасці вадой горных парод у прыродных умовах. У глебах і горных пародах зоны аэрацыі вагаецца на працягу года ў шырокіх межах. Залежыць ад т-ры, ціску, вільготнасці паветра, колькасці атм. ападкаў. Ніжэй люстра грунтавых вод вільготнасць горных парод амаль не мяняецца і дасягае макс. магчымых значэнняў. Выражаецца ў працэнтах ці долях адзінкі адносна масы абсалютна сухой пароды. Адрозніваюць вільготнасць горных парод абсалютную, вагавую, натуральную, аб’ёмную, адносную, поўную, праведзеную. У практыцы найчасцей выкарыстоўваецца вагавая вільготнасць горных парод — адносіны масы вады да масы абсалютна сухой пароды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРГА́ЦЫЯ (адлац. virga галінка),
1) у геамарфалогіі разгалінаванне горных хрыбтоў у адным напрамку. Звычайна паўтараецца некалькі разоў (напр., віргацыя Алайскага хр. ў зах. напрамку).
2) У тэктоніцы веерападобнае разыходжанне складак горных парод пры апусканні складкавай зоны і затуханні складкавасці. Назіраецца звычайна на перыферыі складкавых гор, напр. на З Цянь-Шаня. Пры віргацыі складкі разыходзяцца ў адным або процілеглых напрамках, злучаюцца на канцах (міндалепадобна) або збліжаюцца (злучаюцца) у цэнтр. зоне. Адрозніваюць свабодную віргацыю і вымушаную (пры абцяканні перашкоды).
Да арт.Віргацыя. Разыходжанне горных хрыбтоў у гарах Цянь-Шаня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СЛІЦА,
рака ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток Бобрыка 1-га (бас. Прыпяці). Даўж. 41,8 км. Пл. вадазбору 543 км². Пачынаецца асушальнай канавай за 2 км на Пдадв. Рэчкі, цячэ па зах. частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Асн. прытокі — каналы Ліпнікі і Дабраслаўка (злева). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, паміж в. Юзафін і в. Новы Двор трапецападобная, шыр. 1—3 км. Пойма двухбаковая, шыр. 300—700 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шыр. да 4 м, ніжэй в. Новы Двор да 20 м), абвалавана дамбамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ЛЁНАПРАДЗІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА «ДЗВІНА́».
Дзейнічала на Беларусі з 1900 у маёнтку Язогнева (цяпер у межах Віцебска). Выпускала суровую і беленую льняную пражу і ніткі. Мела 10 аддзяленняў (матальнае, упаковачнае, сушыльнае, цюкавальнае і інш.). У 1900 дзейнічалі паравыя рухавікі (2) і катлы (6), у 1910—13 — 3 паравыя рухавікі. Сыравіна — лён трапаны і пакулле, паліва — дровы, з 1913 — торф. Працавала ад 335 (1900) да 1807 чал. У сав. час рэканструявана. У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Бійск (Расія). У 1946 на базе ф-кі створаны дывановы камбінат (гл.«Віцебскія дываны»).