возера на Пн Вялікабрытаніі, у Шатландыі, у даліне Глен-Мор. Ледавікова-тэктанічнага паходжання. Пл. 56 км², даўж. 39 км, глыб. да 230 м. Берагі высокія, скалістыя. Сцёк праз р. Нес у заліў Моры-Ферт Атлантычнага ак. Не замярзае. Л.Н. — частка суднаходнага Каледонскага канала. Набыло шырокую вядомасць у сувязі з «Нэсі» — буйной жывёлінай, якая нібыта жыве ў ім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ГАРБА́РНЫ ЗАВО́Д.
Працуе з 1930 у Магілёве. УВял.Айч. вайну частка абсталявання эвакуіравана ў г. Сяміпалацінск (Казахстан). Адноўлены ў 1944. У 1948—55 рэканструяваны і расшыраны. У 1957 уведзены ў эксплуатацыю рантавы цэх. З 1992 арэнднае прадпрыемства, з 1997 адкрытае акц.т-ва «Гарбар». Асн. прадукцыя (1999): юфць тэрмастойкая, цвёрдая скура для нізу абутку, скура шлейна-седлавая, сырамятная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКАЛЕ́НКА Якаў Раманавіч (2.3.1922, в.Вял. Аўцюкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 18.3.1966),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мазырскае педвучылішча (1940). УВял.Айч. вайну на фронце з 1941, у 1942—43 у 2-й Калінкавіцкай партыз. брыгадзе, з чэрв. 1944 на фронце. Радавы М. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час дэсантнай аперацыі пры вызваленні Пінска. Пасля вайны на прафсаюзнай рабоце.
у ісламе — прадвеснік блізкага канца свету, які павінен адрадзіць першапачатковую «чысціню» ісламу; у шыітаў — 12-ы, «схаваны», імам. Ідэя М. часта выкарыстоўвалася правадырамі паўстанняў і рухаў умусульм. свеце. М. абвяшчалі сябе Убайдалах (заснавальнік дынастыі Фатымідаўу 10 ст.), Мухамед ібн Тумарт (першы з Альмахадаў, 12 ст.), Мухамед Ахмед ва Усх. Судане (гл.Махдзі Суданскі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЭ́ХСКІ ЗА́МАК,
старажытная цытадэль і рэзідэнцыя груз. цароў. Пабудаваны ў 5 ст. ў Тбілісі, на левым беразе р. Кура. Неаднаразова быў разбураны і перабудаваны. Упач. 19 ст. старыя ўмацаванні разабраны і на іх месцы пабудаваны астрог для паліт. вязняў. У 1934—42 у М.з. размяшчаўся Дзярж. музей мастацтваў Груз. ССР. У 1959 пры добраўпарадкаванні Тбілісі знішчаны. Захаваўся Метэхскі храм 13 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НКІН Яфім Львовіч (н. 22.1.1922, г. Магілёў),
поўны кавалер ордэна Славы. Д-р геолага-мінералагічных н. (1968). Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1950). УВял.Айч. вайну з 1942 на Сталінградскім, Зах., 1-м, 2-м Укр. франтах. Разведчык яфрэйтар М. вызначыўся ў 1944 у баях на тэр. Румыніі і Венгрыі, у 1945 — Аўстрыі. Да 1987 у ін-це водных праблем Расійскай АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МЯСАКАМБІНА́Т.
Засн. ў 1922 у Мінску на базе халадабойні. У 1956—60 пабудаваны новыя вытв. карпусы. З 1975 галаўное прадпрыемства Мінскага вытв. аб’яднання мясной і малочнай прам-сці. У 1994 уведзены ў эксплуатацыю з-д па вытв-сці мясных паўфабрыкатаў, адм. корпус, у 1996 — сховішча для агародніны. Асн. прадукцыя (1999): мяса і мясапрадукты, субпрадукты, каўбасныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, скуры, мяса-касцявая мука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРЗА́ (ад перс. амір-задэ — сын эміра, прынц),
1) у Іране тытул членаў манаршага дома (ставіцца пасля імя) або чыноўнік, сакратар (ставіцца перад імем).
2) У цюркскіх мусульманскіх народаў з 13 ст. М. (часцей варыянт мурза) наз. буйныя феадалы, кіраўнікі асобных ордаў і родаў. Убел. татар М. — прадстаўнік шляхецкага саслоўя. У некат. выпадках слова «М.» стала часткай прозвішча, напр., Мурзы-Мурзічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛЁТ,
раптоўнае нападзенне дыверсійна-разведвальных груп, партызан і інш., а таксама авіяцыі, артылерыі на аб’екты праціўніка. Шырока выкарыстоўваліся ў час 2-й сусв. вайны. У тактыцы дзеянняў бел. партызан уВял.Айч. вайну пераважалі Н. на ням.-фаш. гарнізоны, чыг. станцыі, масты, эшалоны, абозы і інш.У сучасных умовах агнявыя Н. ажыццяўляе артылерыя, ваен.-паветр. авіяцыя, у т. л. з выкарыстаннем высокадакладнай зброі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ АРХІТЭ́КТАР СССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета СССР за асаблівыя заслугі ў развіцці сав. архітэктуры, выдатную творчую дзейнасць у галіне горадабудаўніцтва, за стварэнне грамадз., прамысл. і сельскіх арх. комплексаў, будынкаў і збудаванняў, што атрымалі ўсенар. прызнанне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета СССР 12.8.1967. Існавала да 1991.