ЧАЎДА́Р Лізавета Іванаўна (23.2.1925, г. Адэса, Украіна — 1989),
украінская спявачка (каларатурнае сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1952). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1948). У 1948—73 салістка Укр.т-ра оперы і балета, адначасова з 1968 выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1979 праф.). Валодала моцным, прыгожым па тэмбры голасам, майстэрствам вак. інтэрпрэтацыі. Першая выканальніца партый Аксаны, Іалан, Ярыны («Тарас Шаўчэнка», «Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады). Сярод інш. партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Мюзета («Багема» Дж.Пучыні) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́МПІ (італьян. ciompi),
часальшчыкі воўны і інш. наёмныя рабочыя сукнаробчых мануфактур Фларэнцыі і шэрагу інш. гарадоў Італіі 14 ст. Яны складалі каля 25% насельніцтва Фларэнцыі. Працавалі па 14—16 гадз у сут за мізэрную плату. Уладальнік мануфактуры мог звольніць іх без папярэджання. Ч. не былі членамі цэха і не мелі ніякіх паліт. правоў. У чэрв. 1378 у Фларэнцыі Ч. ўзнялі паўстанне, патрабуючы стварэння свайго цэха, увядзення сваіх прадстаўнікоў у гар. ўрад (сіньярыю), павышэння зарплаты, адтэрміноўкі даўгоў і інш. У канцы жн. 1378 паўстанне было задушана, яго кіраўнікі пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Жыгулянка (цячэ праз возера), за 2,5 км на У ад г. Белаазёрск, за 17 км на ПдУ ад г. Бяроза. Пл. 17,3 км², даўж. 6,4 км, найб.шыр. 3,4 км, найб.глыб. 2,5 м. Пл. вадазбору 539 км². Катлавіна авальная, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. да 4 м, параслі лугавой і балотнай расліннасцю, часткова лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадаюць некалькі каналаў і ручаёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЯ НА́ТАПА,
рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 464 км². Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Пячкавічы Мсціслаўскага р-на, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Сялец Крычаўскага р-на. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай і Аршанска-Магілёўскай раўнінах. Асн. прыток — р. Белая Натапа (злева). Рэчышча на працягу 7 км паміж вёскамі Бялынец і Сычоўка Мсціслаўскага р-на і ніжэй в. Кашаны Крычаўскага р-на (2,4 км) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДАКО́Ў Давід Абрамавіч (23.6.1902, г. Сураж Бранскай вобл., Расія — 1983),
бел. вучоны ў галіне трактарабудавання. Д-ртэхн.н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў С.-г. акадэмію імя Ціміразева (1927). У 1955—72 заг. кафедры Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі. Навук. працы па асновах тэорыі с.-г. навясных агрэгатаў, тэорыі трактара і разліку яго механізмаў. Узначальваў распрацоўку трактарных гідрапад’ёмнікаў для кіравання навяснымі с.-г. машынамі.
Тв.:
Основы теории и расчета трактора и автомобиля. 2 изд. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГУ́НАЧНЫ МОСТ,
мост для пераводу чыгуначнага пуці праз перашкоду (раку, праліў, цясніну і інш.) або праз другую дарогу. Успрымае інтэнсіўныя дынамічныя ўздзеянні, таму да яго трываласці і ўстойлівасці прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні па стварэнні бяспекі і бесперабойнага руху цягнікоў.
На вял. рэках суднаходныя пралёты Ч.м. звычайна перакрываюць пралётнымі канструкцыямі бэлечнай сістэмы са скразнымі галоўнымі фермамі. Для несуднаходных пралётаў і на малых рэках выкарыстоўваюць канструкцыі са стальнымі бэлькамі або бэлечныя пралётныя збудаванні са зборнага і папярэдне напружанага жалезабетону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫНДУІ́Н, Чындвін,
рака на З М’янмы, правы, самы вял. прыток р. Іравадзі. Даўж. каля 1100 км, пл.бас. каля 114 тыс.км² (частка бас. на тэр. Індыі). Вытокі на зах. схілах гор Кумун. У верхнім і сярэднім цячэнні працякае па звілістай даліне, ніжэй — у межах шырокай міжгорнай катлавіны, дзе частка вады выкарыстоўваецца для арашэння. Рэжым мусонны з летнім разводдзем. Сярэдні расход вады больш за 4000 м³/с. Суднаходная да вусця асн. прытока — р. Ую (больш за 600 км), у засушлівы сезон — на 400 км. На Ч. — г. Маўн’юа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦЕ́НКА Рыгор Мікалаевіч (н. 29.11.1948, с. Рагінцы Раменскага р-на Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і паразіталогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974), дзе і працуе (з 1985 заг. кафедры), адначасова з 1990 гал. паразітолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па эпідэміялогіі і прафілактыцы сальманелёзаў, удасканальванні сістэмы эпідэміял. нагляду.
Тв.:
Общая эпидемиология. Мн., 1997;
Основы дезинфекции и стерилизации. Мн., 1998 (разам з В.П.Філонавым, В.М.Гарбачовай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦЯКО́Ў Міхайла Барысавіч (13.1.1809, Жыздрынскі р-н Калужскай вобл., Расія — 6.10.1885),
рускі педагог, пісьменнік, публіцыст. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1828—32); адзін з заснавальнікаў тайнага студэнцкага т-ва. Супрацоўнічаў у час. «Телескоп» і газ. «Молва». Працаваў настаўнікам славеснасці ў пав. вучылішчах Оршы і Полацка, старшым настаўнікам у 2-й Віленскай (1833—34), Магілёўскай (1834), Віцебскай (1835—37) гімназіях. Прыцягваўся да следства па справе Т.Г.Лады-Заблоцкага (1834). Актыўны збіральнік бел. вершаванага і муз. фальклору, карэспандэнт П.В.Кірэеўскага. Пісаў для дзяцей («Рускія гістарычныя апавяданні», 1867; «З рускага побыту», 1868, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РАС,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мёрыца (прыток р.Зах. Дзвіна), за 6 км на ПнУ ад г. Міёры, каля в. Сушкі. Пл. 0,99 км², даўж. 3,29 км, найб.шыр. 530 м, найб.глыб. 12,8 м, даўж. берагавой лініі 7,74 км. Пл. вадазбору 7 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі ўкрыты хмызняком. Пойма невыразная. Шыр. паласы расліннасці 6—12 м да глыб. 1,5 м. Злучана пратокай з Грэцкім возерам. Па берагах некалькі крыніц.